Авторизация
 

На духоўныя тэмы з дзецьмі і дарослымі ў Міёрскай СШ №3

На духовные темы с детьми и взрослыми в Миорской СШ №3У кіраўніцтва СШ №3 імя Ягора Томкі склалася добрая традыцыя запрашаць святара на сустрэчу з вучнямі, іх бацькамі і калектывам. Чарговае спатканне адбылося з пробашчам Міёрскай парафіі ксяндзом Крыштафам Міянкінам напрыканцы студзеня. Вучні 8-11 класаў з нецярпеннем чакалі духоўную асобу ў актавай зале. Падрыхтавалі пытанні, якія іх найбольш хвалююць. 

 

Выступленне святар распачаў па-філасофску. Моладзь часта думае, што горы можа звярнуць і толькі яна ведае ўсё лепш за іншых—такі падлеткавы максімалізм. Трэба быць больш стрыманымі ў адносінах да іншых і імкнуцца да дабра. Ксёндз апавядаў казку: "Цар звяроў Леў сабраў усіх падапечных і прыгадаў праблему, што многія сварацца і не могуць прыйсці да адной думкі. Прапанаваў падзяліцца на мудрых і прыгожых, разысціся на два бакі. Пасярэдзіне засталася толькі Жаба. Тады Леў запытаўся ў яе: "А ты чаму засталася?" На што тая адказала: "Я ж не разарвуся."


На шляху да сталення трэба разумець, што катэгарычнае дзіцячае слова "хачу" не заўсёды можа прыносіць добрыя плады і плён для душы. Гардыня і ўзнясенне сябе над іншымі—галоўны грэх у свеце. Нельга меншаму лічыць сябе разумней за дарослых і настаўнікаў, выстаўляць толькі сваё "Я". Калі Бог стварыў свет, то галоўным над іншымі стварэннямі паставіў чалавека. Удыхнуў у яго Свайго Духа, даў два падарункі—бессмяротнасць (вечнасць) і свабоду (магчымасць выбару). Грэх перакрэсліў дар вечнасці. Таму сваім набожным і праўдзівым жыццём чалавек павінен яе заслужыць.


На духовные темы с детьми и взрослыми в Миорской СШ №3"Вучні паступова ўступаюць у дарослае жыццё, надыдзе момант самастойнага прыняцця рашэння. Хочацца параіць жыць так, каб гледзячы ў люстэрка не саромеўся, што ты—гэта ты. У розных сітуацыях трэба заўсёды заставацца Чалавекам. Непарыўна існуюць цела і душа—старацца жыць у такой гармоніі,"—павучаў святар.


Распавёў пробашч пра галоўныя святы, якія чакаюць Міёрскую парафію сёлета. Найперш гэта юбілей—15 жніўня ў дзень Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца 110-годдзе.
Цікавіла моладзь, ці расплачваюцца дзеці за грахі бацькоў і наадварот? Дакладны адказ ксёндз параіў знайсці ў Евангеллі ад Лукі. Коратка адзначыў, што кожны чалавек самастойны і адказвае за ўчынкі перад Богам асабіста.


—Ці грэх забіваць жывёл на паляванні?
—Не, бо і ў краме набываем курыцу, напрыклад, гэта птушка прызначана для харчавання. А вось здзек над жывёлай ці іншым стварэннем—грэх! Калі ж звер хворы і церпіць, то можна пазбавіць яго пакут,—адказаў святар.
Розніца паміж цяжкім і лёгкім грахом? Пры першым чалавек перарывае кантакт з Богам, а пры другім—не. Напрыклад, калі асоба прызывае духаў, то пэўным чынам устанаўлівае кантакт з д'яблам, што супярэчыць натуры і перашкаджае ў далейшым шчырым зносінам з Богам. Варта адназначна адмаўляцца ад такіх рытуалаў.


Падлеткі цікавіліся і актуальным: ці лічыцца грахом пацалунак хлопца з дзяўчынай. Ксёндз Крыштаф звярнуў ўвагу, што вынікае з такога жэсту ў далейшым: калі ён сяброўскі—не грэх, а калі ў далейшым могуць нарадзіцца дзеці, а пасля трапіць у дзіцячы дом—то гэта вельмі вялікі грэх!
Пасля развітання з вучнямі ксёндз накіраваўся на сустрэчу з дарослымі. За чаяпіццем у святара запыталіся наконт устаноўкі помніка Маці Божай, святкавання 110-годдзя касцёла, парафіяльнага жыцця і іншага.


Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 799
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 590
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 70 003
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 289
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 823
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 271
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 376
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 декабря 2019
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Именины 11 декабря 2019
Алексей, Андрей, Василий, Григорий, Даниил, Иван, Константин, Николай, Павел, Петр, Рафаил, Сергей, Степан, Тимофей, Федор, Анна, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта