Авторизация
 

На Грамніцы ў Міёрскай святыні асвяцяць свечкі

На Громницы в Миорской святыни освятят свечи2 лютага ў каталіцкім касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана, якое ў народзе называюць яшчэ Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі. У гэты дзень у літургіі ўспамінаецца прынясенне Юзафам і Марыяй Дзіцятка Езуса ў святыню. Традыцыя яўрэяў абавязвала кожнага першынца ахвяраваць Богу, а каб забраць дзіця са святыні, трэба было даць выкуп.

 

Гэта магло быць цяля, вол, іншая жыўнасць, але найчасцей бедныя людзі давалі птушак. Юзаф жа з Марыяй тады ахвяравалі дзвюх галубак. 

У народзе яшчэ гэта свята называецца Маці Божай Грамнічнай. Ёсць такі абразік, на якім Маці Божай ідзе са свечкай, а ваўкі хочуць напасці, але не могуць гэтага зрабіць. Ваўкі ў такім вобразе паўстаюць як сімвал зла.


2 лютага ў касцёлах асвячаюцца свечкі, якія называюцца Грамнічнымі. Свечка гэтая па памеры крыху большая за іншыя. Яна ўлетку ставіцца на вакно ў час навальніцы. Запаленая свечка і малітва абараняе дом і яго жыхароў ад пажару, які можа ўзнікнуць у час стыхіі. Аднак не толькi ад "грому" як метэаралагiчнай з'явы бароняць "грамнiцы", але i ад любой iншай жыццёвай "навальніцы". "Пакуль гром не грымне..." -кажа вядомая прыказка, маецца на ўвазе гром менавіта як прыкмета Божага гневу, якi клiча да навяртання i малiтвы. Адсюль і вынікае назва асвечаных у гэты дзень свечак "грамнічныя".


Грамнiчныя свечкi даюць у рукi цяжка хвораму або канаючаму, каб Найсвяцейшая Панна Марыя прывяла яго душу ў неба. Карыстаюцца Грамніцай i пры iншай небяспецы для сям'i, а таксама прынята iх запальваць сустракаючы новароджанага i ў вясельных абрадах, молячыся аб Божай ласцы i мiласэрнасцi. Для сапраўднага хрысцiянiна гэтыя дзеяннi-знак веры i пакоры, які дапамагае душы лепш настроiцца на малiтву і даверыць сваё жыццё Богу.


Падрыхтавала
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 282
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 538
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 562
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 893
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта