Авторизация
 

Пілігрымкі па святых месцах на 2017 год

Паломничества по святым местам на 2017 год"Каталіцкі пілігрым", арганізатарам якога з'яўляецца Канферэнцыя Каталіцкіх біскупаў у Беларусі, апублікаваў на сваім сайце расклад пілігрымак на 2017 год.

 

Сёлета для тых, хто з верай і малітвай жадае накіравацца ў падарожжы па святых месцах замежных краін, даведацца пра гісторыю і культуру народаў, якія там жывуць, пазнаёміцца з новымі людзьмі і іх светапоглядамі, прапануюцца наступныя маршруты: 

 

- Польшча (слядамі св. Яна Паўла)—9-14 лютага;
- Святая Зямля (пілігрымка па слядах Хрыста)—2-9 красавіка;
- Грузія—месца ранняга хрысціянства—13-20 мая;
- Грэцыя (слядамі св. Паўла)—2-9 чэрвеня;
- Італія (слядамі св. Яна Паўла ІІ)—30 чэрвеня -11 ліпеня;
- Францыя, Іспанія, Партугалія (аўтобусная пілігрымка з нагоды 100-годдзя фацімскіх аб'-яўленняў)—5-23 ліпеня;
- Фаціма, Партугалія (пілігрымка на самалёце з нагоды 100-годдзя фацімскіх аб'яўленняў)—8-15 ліпеня;
- Мальта (слядамі св. Паўла)—19-26 жніўня;
- Аглона, Латвія (аўтобусная пiлiгрымка да Маці Божай Аглонскай з удзелам ва ўрачыстасцi Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі)—14-17 жніўня;
- Лурд, Францыя (аўтобусная пілігрымка ў гонар Маці Божай)—1-13 верасня;
- Святая Зямля (пілігрымка пад дэвізам "Там, дзе хрост, там вера, надзея і любоў…";
- Ярданіт, Святая Зямля (пілігрымка з нагоды асвячэння табліцы Хросту Пана на беларускай мове)—5-12 кастрычніка;
- Святая Зямля (пілігрымка "У другі раз", сумешчаная з адпачынкам на Мёртвым (3 разы) і Чырвоным моры (3 дні)—5-14 кастрычніка;
- Вільнюс (аўтобусная пiлiгрымка да Маці Божай Мiласэрнасці)—14-17 лістапада;
- Чэнстахова, Кракаў, Лагеўнікі, Кальварыя-Зэбжыдоўска, Непакалянаў, Варшава— 1-6 снежня;
- Святая Зямля (пілігрымка "Шлях Добрай Навіны—ідучы слядамі Езуса": Божае Нараджэнне ў Бэтлееме)—21-28 снежня.
Яшчэ плануюцца пілігрымкі ў Турцыю (слядамі св. Паўла), Іарданію, Арменію (пілігрымка слядамі найстарэйшых касцёльных супольнасцяў), Міжгор'е, але пакуль іх даты не вызначаны.


Даведкі аб умовах вандровак па тэлефонах: +375 (29) 554 54 50 (Кацярына); +375 (25) 940 31 56 і +375 (29) 344 15 48 (Галіна). Можна задаваць пытанні і па электроннай пошце (e-mail: pilgrims@tut.by).
Чытайце інфармацыю на catholicpilgrim.by.

 

Фота з сайта www.catholic.by.

Падрыхтавала Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 909
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 671
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 642
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 721
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта