Авторизация
 

Біскуп з Віцебска адказваў на пытанні

Епископ из Витебска отвечал на вопросыУ канцы снежня прайшла прэс-канферэнцыя кіраўніка Віцебскай дыяцэзіі, у якой удзельнічалі прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Біскуп Алег Буткевіч расказаў пра справы ў Віцебскай дыяцэзіі, у тым ліку ва ўсходніх невялікіх парафіях, якія больш дружныя і нагадваюць адзіную сям'ю.

 

Іерарх адказаў на пытанні журналістаў. Адно з іх мела дачыненне да магчымасці візіту ў Беларусь Папы рымскага Францішка. Выступоўца адзначыў, што пытанне важнае і актуальнае, бо з еўрапейскіх краін Пантыфік не наведваў толькі Беларусь і Расію. Сустрэча патрыярха Маскоўскага і ўсея Русі Кірыла з кіраўніком Каталіцкай Царквы Францішкам на Кубе і іншыя падзеі, якія адбываюцца ў гэтым напрамку, сведчаць, што такі візіт магчымы.
Біскуп расказаў пра планы будаўніцтва храмаў на тэрыторыі дыяцэзіі. Плануецца адраджэнне ў Віцебску, на гістарычным месцы насупраць ратушы, дзе фантан "Зліццё трох рэк", касцёла святога Антонія. Першапачаткова храм пабудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя італьянскім архітэктарам. У час Вялікай Айчыннай вайны яго вежы моцна пацярпелі і ў 1961-м будынак, які псаваў эстэтычны выгляд горада, знеслі. Ёсць намер аднавіць і помнік архітэктуры 19-га стагоддзя—капліцу на тэрыторыі батанічнага саду. Мяркуецца таксама пабудаваць новыя касцёлы ў Віцебску ў хуткарастучым абласным мікрараёне Білева і Паставах.


Закрануў біскуп праблему пакліканняў, якая паўстала перад Касцёлам апошнім часам. Кіраўнік дыяцэзіі падкрэсліў, што ў Гродзенскай духоўнай се-мінарыі ў пэўныя гады навучалася больш за сто клерыкаў. Зараз іх колькасць прыкметна зменшылася. На сённяшні дзень з Віцебскай дыяцэзіі ў семінарыях вучацца толькі чатыры клерыкі.
На развітанне кіраўнік Віцебскай епархіі падзяліўся аплаткам з журналістамі і пажадаў ім творчых поспехаў у новым годзе.


Падрыхтавала Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 752
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 641
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта