Авторизация
 

На сайце Міёрскага праваслаўнага храма

На сайте Миорского православного храмаНа сайце прыхода Міёрскага храма Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне размешчана шмат цікавай інфармацыі, у тым ліку навіны прыходу, расклад богаслужэнняў, звесткі пра нядзельную школу… Імкліва развіваецца рубрыка "Гісторыя храмаў Міёршчыны". Інфармацыя там дакументальная, скарыстана з царкоўных метрычных кніг, іншых крыніц, аснову якім складаюць жывыя сведкі і іх успаміны. 

 

Так, пры аднаўленні біяграфій колішніх святароў адгукаюцца іх дзеці, унукі, праўнукі, якія раскрываюць, пацвярджаюць або аправяргаюць пэўныя факты. Канва ўзята з газет "Літоўскія епархіяльныя ведамасці" 1890-х гадоў, дзе змешчаны некралогі пра многіх святых айцоў. Дапамагаюць у пошуку людзі з суседніх раёнаў і абласнога цэнтра, апантаныя любоўю да сваёй зямлі і павагай да гісторыі праваслаўя. Яны здабывалі матэрыялы ў архівах Мінска і Вільнюса. Такім чынам, асветлены лёс многіх святароў Міёрскага благачыння, якія ў свае часы мелі тут прыходы. Толькі з Чэрасаў іх больш за 50. У многім гэта зроблена для стварэння памяннікаў, паводле якіх з'явіцца магчымасць маліцца па служыцелях. Да таго ж, адноўлена гісторыя сямі цэркваў раёна. 

 

Інфармацыю на сайце сістэматызуе ў адзінае цэлае прэс-служба храма Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне. Свежыя навіны, фотаздымкі, паломніцкія паездкі, праваслаўныя святы і пасты, душакарыснае чытво--на партале знойдзеш вельмі многае. Так што абавязкова ўводзьце ў пошукавіку "Сайт прыхода храма г. Міёры" або па адрасе hram-miory. vitebsk.by.


Асабіста мяне зацікавіла рубрыка "Памяці першага настаяцеля". Там шмат інфармацыі пра жыццё нашага першага святара айца Мікалая Рунду, які аднавіў міёрскі праваслаўны прыход і ў 1991-м пабудаваў царкву ў райцэнтры. На сайце таксама відэасюжэт пра айца Мікалая, дзе ён дае інтэрв'ю духоўна-асветніцкай праграме "Лампада". Расказвае, як вырашыў прысвяціць сябе Госпаду. Падчас Вялікай Айчыннай вайны разам з іншымі партызанамі хаваўся на Яльнянскім балоце. Карнікі шчыльна прачэсвалі тэрыторыю і ўсіх пратыкалі штыком. Айцец Мікалаў трымаў пры сабе Евангелле, Псалтыр і маліўся, у выпадку ратавання пакляўся стаць свяшчэннаслужыцелем. І цуд! Немцы прайшлі літаральна побач і не заўважылі амаль не схаванага партызана, які ляжаў паміж купін. Айцец Мікалай выканаў абяцанае і пачаў служыць псаломшчыкам.


У відэароліку немагчыма без слёз слухаць развагі, настаўленні бацюшкі. Невычэрпная мудрасць і высакароднасць спалучаліся ў ім. Словам, многа цікавага і карыснага, гістарычнага пачэрпнеце з сайта Міёрскага храма. Вы таксама з ім дзяліцеся сваімі арыгінальнымі звесткамі.

 

Фота для ілюстрацыі.
Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 617
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 611
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 607
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 714
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта