Авторизация
 

Бэтлеемскае Святло міру ззяла ў Міёрах

Вифлеемский Свет мира сиял в МиорахУ Міёрскі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Язафата Кунцэвіча напярэдадні Божага нараджэння дастаўлена Бэтлеемскае Святло міру. У тым пастараліся скаўты, студэнткі трэцяга курса Віцебскага медуніверсітэта Ірына і Святлана Пальчэх. Агонь прывезлі з абласнога цэнтра, прынялі яго ад скаўта Дар'і Сафрончык з Барысава з касцёла Нараджэння Дзевы Марыі.

 

—Увогуле Святло міру было перададзена многім падчас моладзевай сустрэчы ў Мінскім катэдральным касцёле. Прыемна, што менавіта мы выконваем такую шаноўную місію. Летась агонь, дастаўлены ў Беларусь са Святой Зямлі, мы прывезлі з Віцебскага касцёла Святой Барбары, а сёлета—іншым шляхам. Гэтае полымя ў нашым касцёле—радасная падзея, напоўненая духоўным сэнсам. Бэтлеемскі агонь дае кожнаму хрысціяніну святло, якое напаўняе сэрцы любоўю, узаемнай павагай адзін да другога, абуджае жаданне атуліць апекай тых, хто побач, хто найбольш у гэтым мае патрэбу. Агонь з Іерусаліма—яркі сімвал свята Божага нараджэння, якое ў нашай свядомасці заўсёды асацыюецца з дабрынёй, бескарыслівасцю, прабачэннем і паяднаннем,—падкрэсліла Ірына Пальчэх.


Вифлеемский Свет мира сиял в МиорахПолымя з Бэтлеема дзяўчаты беражліва везлі ў Міёры напачатку на цягніку-дызелі, а затым—на машыне. Некалькі сотняў кіламетраў атулялі яго, нібы маленькае дзіцятка, у клопаце, каб не згасла. Падчас урачыстай Святой Імшы ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Язафата Кунцэвіча ў Міёрах у ноч з 24 на 25 снежня, святары прынялі ад скаўтаў Святло міру і запалілі ад яго свечкі ля галоўнага алтара, а лампадку размясцілі ў яслях (штучным збудаванні, якое нагадвае пра абставіны нараджэння Хрыста).


Пасля Імшы ўсе жадаючыя змаглі запаліць ад Бэтлеемскага агню лампадкі і аднесці трымцеючы сімвал любові, веры і надзеі ў жытлы.
Для даведкі: акцыя падарожжа па свеце агню, запаленага ад Нязгаснай лампады ў базіліцы Нараджэння Хрыстова ў Бэтлееме, бярэ пачатак з Аўстрыі з 1986-га года. Аўстрыйская тэлекампанія ORF правяла мерапрыемства з перадачай агню падчас маштабнай дабрачыннай праграмы, накіраванай у падтрымку абяздоленых дзяцей-інвалідаў. На другі год гэтую ініцыятыву падтрымалі скаўты і праз некалькі гадоў зрабілі яе міжнароднай.


Вифлеемский Свет мира сиял в МиорахПрадстаўнікі маладзёжных скаўтскіх суполак дастаўляюць са Святой Зямлі лампаду з жыватворным агнём у адзін з сабораў Вены, адкуль яно разыходзіцца па ўсёй Еўропе. Традыцыя дзяліцца падчас Божага Нараджэння жыватворным агнём, прывезеным з Іерусаліма, прыжылася і ў нашай краіне. Ягонь католікі лічаць знакам міру, сведчаннем узаемаразумення і сімвалам паяднання народаў.

 

На здымку: лампада з Бэтлеемскім Святлом міру; прыпальванне лампадак, якія хрысціяне панеслі з храма ў свае дамы.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 690
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 630
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 622
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта