Авторизация
 

Чэраская Свята-Мікалаеўская царква

Череская Свято-Николаевская церковьПрыход Чэраскай Свята-Мікалаеўскай царквы ў 1922 годзе быў наступным (першая лічбавая графа —колькасць двароў, другая—мужчынскае насельніцтва, трэцяя—жанчыны, чацвёртая—адлегласць ад храма ў вёрстах):

 

Чэрасы 1  1  1  —
Іванава 2   3  5  2
Амбросенкі 7  30  36  9
Барылава 5  21  20  12
Барсучына 11  39  30  11
Басяныя 26  71  80  4
Верацеі 2  11  6  7
Вязаўцы 10  27  31  10
Варонькі 44  122  107  6
Глінаўка Малая 4  10  11  4
Глінаўка Вялікая 16  50  46  5
Гаране 4  11  12  11
Грэцкія 21  49  62  1
Дворнае Сяло 30  100  88  7
Дзянісева 8  30  24  6
Дульскія 8  18  20  7
Застарынцы 9  29  25  6
Захарні 24  57  68  3 
Званкі 5  20  18  10
Картавыя 25  70  71  7
Кацілава 17  60  44  9
Кавалеўшчына В. 26  67  53  5
Кавалеўшчына М. 9  24  22  5
Кавалькі 3  16  12  9
Казлы 23  47  54  6
Канахі 24  71  62  7
Костачына 19  59  55  8
Крыштулі (хутар) 1  5  7  6
Крукі Новыя 20  58  57  8
Крукі Старыя 20  70  71  7
Карпачова (хутар) 9  9  10  10
Кручкі (засценак) 3  9  9  6
Ліпаўка 10  31  22  2
Літоўчыкі 12  22  35  2
Маляўкі 8  20  15  6
Мальцы 10  41  23  9
Масеўцы 15  46  35  4
Мацюкі 21  49  51  8
Міхасёнкі 11  25  34  9
Мнюхі 11  31  18  8
Маразы 5  11  18  11
Новае Сяло 8  22  24  1
Астравы 10  33  37  5
Пальчахі 4  6  9  8
Пацеенкі 12  29  22  4
Пятрэлева 12  27  28  7
Палякі 29  84  72  9
Папкоў Луг 29  66  85  4
Падгайцы 9  25  22  5
Папоўшчына (хутар) 1  2  3  6
Пціцкія 18  50  49  5
Пестуны 40  115  116  8
Рабечына 11  39  35  8
Свярдлы 28  69  72  6
Сілава 22  48  59  3
Слаўшчызна 5  16  16  2
Сухія 10  24  24  9
Сухавержжа 18  42  42  7
Сушкі 24  62  61  1
Татары 15  39  45 1
Цілеўцы 39  98  105  10
Томкі 5  16  11  10
Чэрасы (хутар) 11  38  30  1
Чарняўскія 2  7  8  7
Юнцы 12  35  33  6
Юркаўшчына 8  25  21  10
Якубаўшчына 23  64  56  3
УСЯГО 949    2622    2578   --
У тым ліку духоўных 3   4   6   --

 

Па-першае, гэтыя звесткі сведчаць толькі пра праваслаўных і не адлюстроўваюць усю колькасць жыхароў населеных пунктаў прыходу. Па-другое, нават канчатковым іх назваць цяжка не толькі таму, што па справаздачы наступнага 1923 года ў прыходзе налічана 5311 вернікаў, калі годам раней было 5190. Хаця гэта і ўкладвалася б у натуральны прырост. Але святар Міхаіл Мажароўскі зрабіў пісьмовую заўвагу: "У спісе пасяленняў Чэраскага прыходу прапушчаны хутары Дуброва, Лаўкі, Мазулева, Селязні і Салаўі, а таксама пасяленні Загор'е і Латышонкі з праваслаўным насельніцтвам увогуле каля 100 душ". І сапраўды, у справаздачы за 1924 год спіс прыходу пашыраны на 8 населеных пунктаў, двароў стала 978, жыхароў—5621.
У 1926-1928 гадах колькасць двароў стабілізуецца на 981, а жыхароў более з 5695 да 5882. У 1928-ым, відаць, парадак падлікаў мяняецца або адбываецца нейкая блытаніна—гаспадарак становіцца 488, а праваслаўных 4088, у 1930-ым усё вяртаецца "на кругі свая": зноў 981 двор і 5922 вернікі. У наступным колькасць сядзіб не мяняецца, а насельнікаў чамусьці менее да 5007. Толькі ў 1933-ім праваслаўныя сяляне пачынаюць будавацца (+4 хаты), між тым у іх месціцца ўжо 6171 чалавек. У 1922 годзе на хату прыходзілася прыкладна 5,5 чалавека, у 1933-ім—ужо каля 6,3 жыхара.

 

А цяпер пра тых,
хто гэтыя справаздачы складаў

5 студзеня 1917 года святаром Чэраскай царквы прызначаны протаіерэй Міхаіл Мажароўскі. Ён нарадзіўся 1 кастрычніка 1861 года, сын псаломшчыка. Закончыў курс Літоўскай духоўнай семінарыі "па 1-ым разрадзе" ў 1883-ім. І адразу прызначаны псаломшчыкам у Язненскую царкву, а праз два гады ўжо святар у Парозаўскай царкве Ваўкавыскага павета на Гродзеншчыне, затым—законавучыцель народнага вучылішча на Вілейшчыне, настаўнік на Валожыншчыне. У ваенны час вымушаны быў ратавацца ў Мінскай губерні. Фронт не дазволіў заняць пасаду святара ў Ашмянскім павеце, тады і прызначаны ў Чэрасы.
За старанную службу ўзнагароджаны скуф'ёй, камілаўкай, наперсным крыжам і сярэбраным медалём. За поспехі ў царкоўна-школьных справах адзначаны Бібліяй ад Св. Сінода.


Другім святаром 23 сакавіка 1923 года прызначаны 37-гадовы Мацвей Яцкевіч. Ён з сялян, закончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, працаваў настаўнікам народнага вучылішча на Вілейшчыне. Затым атрымаў дыплом Віцебскага настаўніцкага інстытута, выкладаў у вышэйшым пачатковым вучылішчы ў мястэчку Бярэзін Ігуменскага павета. У 1914-ам ўзяты ратнікам апалчэння 1-га разраду, а пасля дэмабілізацыі паступіў у 1918-ым у Петраградскі агранамічны інстытут, які не закончыў з-за голаду. Працаваў настаўнікам на Разаншчыне. Але ў 1921-ым прыехаў у Польшчу, здаў экзамены па багаслоўскіх прадметах пры Літоўскай духоўнай кансісторыі і першапачаткова служыў святаром на Вілейшчыне.


Разам з імі і пасля святарамі ў Чэрасах служылі ключар сабора Аляксандр Сурвіла (1926-1930), Васіль Бекарэвіч (1928-1929), Уладзімір Кірык (1929-1931), Георгій Жукаў (1930-1936), Аркадзь Свіціч (1930-1936), Карнілій Трашуцін (1929), Барыс Шышко (1933-1935), Вячаслаў Якубовіч (1935-1938), Пётр Дубавік (1937-1939), Мікалай Багаткевіч (1938-1939), Рыгор Кунцэвіч (1939-1943), Яўген Багаткевіч (1940-1947).
Знайшлі апошні прытулак ля царквы святары Іакаў Андрэеўскі (1869), Васіль Хваінскі (1882), Аляксандр Спабалановіч (1880), Аляксей Бяляўскі (1916) і Міхаіл Мажароўскі (1927).


З псаломшчыкаў найбольш вядома пра Канстанціна Апалінарыевіча Нарановіча, які нарадзіўся 22 сакавіка 1864 года і з'яўляўся таксама сынам псаломшчыка. У 1904-ым узнагароджаны сціхаром. Адукацыю меў дамашнюю. Жыў за кошт гаспадаркі. Яго старэйшы сын Аляксандр стаў таксама святаром, звестак пра малодшых Вольгу і Міхаіла не захавалася.


Пазней абавязкі псаломшчыкаў выконвалі Стэфан Бяляўскі, Канстанцін і Міхаіл Нарановічы, Сава Лінкевіч, Іван Рабіза (1929-1950), Васіль Башлакаў (1930-1932), Аляксандр Новік (1938-1941), Пётр Сабалеўскі (1933-1937).


Пакрысе ў прыходзе развівалася школьная адукацыя. Так, у 1933 годзе ў Міёрах дзейнічала 5-класная школа, 3-класная—у Дворным Сяле, 2-класныя—у Чэрасах, Басяных, Чаравіку, 1-класныя—у Малой Кавалеўшчыне, Маляўках, Мальцах, Паляках, Пацеенках. А вось царкоўнай не было.
Епіскап наведваў прыход праз дзесяцігоддзе: у 1918 і 1928 гадах.

 

Да нашага часу

У пасляваенны час святарамі Чэраскай царквы служылі Ніканор Лузгін (1943-1955), Пётр Хрышчановіч (1947-1949), Канстанцін Іваноўскі (1947-1972), Сцяпан Мядзведзеў (1950), Сяргей Кішка (1965-1978), Аляксандр Сакалоў (1978-1979), Пётр Дараховіч (1980-1988), Віктар Дваракоўскі (1989), Мікалай Камарніцкі (1990-1994), Валянцін Стрэха (1994-1998), Сяргей Кавальскі (з 1998-га).
Пасаломшчыкі былі не заўсёды, іх спіс у 1947 годзе адкрылі Мікалай Рунда і Нікадзім Сарока, прадоўжылі Яўгенія Іваноўская, Ніна Смулькевіч, Мікалай Пацеенак, Елізавета Пацеенак.


У прыход у 2009 годзе ўваходзілі вёскі Амбросенкі, Басяныя, Варонькі, Вільнова Вялікая Кавалеўшчына, Грэцкія , Дзянісава, Дульскія, Захарні, Казлы, Костачына, Кушняры, Ліпаўкі, Літоўчыкі, Малая Кавалеўшчына, Маляўкі, Масеўцы, Мнюхі, Моцеўкі, Навінка, Новае Сяло, Новыя Крукі, Палякі, Пацеенкі, Пціцкія, Пятрэлева, Селязні, Сілава, Слаўшчызна, Старыя Крукі, Сухавержжа, Сушкі, Тумілава, Чэрасы, Якубаўшчына.

 

У Чэраскую царкву
і цяпер прыходзяць вернікі

У маім архіве захавалася "споведзь" Ганны Іваноўскай, дачкі святара Канстанціна Іваноўскага. У той час, калі яна была напісана, яшчэ жылі асобы, якіх аўтар, не называючы прозвішч, дакарала за ваяўнічы атэізм. Потым не стала самой Ганны Канстанцінаўны. Вось яе допіс ў рэдакцыю з невялікімі праўкамі і скарачэннямі.

 

Адноўленая царква

"Прайшло не так ужо і шмат часу, як узведзена ў Міёрах царква. Кожны вернік лічыў сваім абавязкам пакласці рубель на яе будаўніцтва, а таксама дапамагчы ўласнай працай. Бываючы на богаслужэннях бачу, як усё больш запаўняецца яна вернікамі. Па вялікіх святах людзі стаяць так шчыльна, што нельга нават узняць руку, каб пераксціцца. Прыходзяць сюды пажылыя, хлопцы і дзяўчаты, дзеці…


У царкве твары людзей святлеюць, мяняюцца паводзіны, адчуваецца павага, супакаенне. Відаць, гэтага яны і шукаюць.
Царква ў Міёрах узведзена ў памяць маленькай драўлянай цэркаўкі ў вёсцы Паданы, што праз возера ад Чэрасаў. Мне тады было мо 11 гадоў, але я вельмі добра памятаю яе. Будынак з вялікіх часаных бэлек, падагнаных адно да другога шчыльна і дбайна, дах пакрыты шчапой, прыгожыя вокны і дзверы, купалы і крыжы аздоблены разьбой, па карнізах—жалезныя карункі. У царкве кідаліся ў вочы разныя "царскія вароты". Кветкі, лісце, нейкія завіткі з дрэва ўпрыгожвалі іканастас. Нават вялікі крыж з распятай фігурай Ісуса Хрыста быў выразаны, хаця шэры і ў трэшчынах, але вельмі выразна.


На фэст па-народнаму Петрачок, а па-царкоўнаму "Положение ризы пресвятой Богородицы" царква напаўнялася вернікамі. Але не шмат людзей змяшчалася ў ёй, стаялі вакол будынка вялікім кальцом. Стогадовыя ліпы, каштаны і бярозы ўкрывалі іх ценню. А яны прыязджалі здаля на конях, веласіпедах, каб памаліцца, прывозілі дзяцей, старых, нямоглых. Пасля богаслужэння садзіліся гуртамі з раднёй і суседзямі прама на зямлю, абедалі. Ніколі не памятаю ні лаянкі, ні абраз, ні п'янак, хаця людзей было шмат, і выпівалі патроху. Перад ад'ездам усё за сабою прыбіралі, не пакідаючы ні паперкі, ні бутэлькі. Тут была свая, вясковая культура— шчырая, премная, душэўная.

 

Мы жылі побач з царквою

А далей вось што. Зімой, гэта было мо ў 1955 годзе, на санях прыехалі людзі, з якімі быў дырэктар адной з бліжэйшых школ. Ён запатрабаваў ад майго таты, айца Канстанціна, ключы ад царквы, каб пачаць разбураць яе. Мой тата прасіў не рабіць гэтага, стоячы на каленях і без шапкі, а ў сівыя доўгія валасы набіваўся снег. Не дапамагло нават сцвярджэнне, што царква—помнік архітэктуры, бо пабудавана без адзінага цвіка.
Неўзабаве прыезджыя ўзлезлі на дах, пачалі шпурляць адтуль дошкі і бэлькі. Працавалі цалюткі дзень, яшчэ некалькі дзён. Потым вывезлі матэрыялы, ды хлявы з іх так і не пабудавалі. Ніхто з навакольных вёсак бурыць царкву не пайшоў. Ды і ў лёсах тых, хто гэтым займаўся, людзей прыезджых, было шмат бед.


З таго часу прайшло шмат гадоў. Ад царквы застаўся толькі пагорак зямлі, ды непадалёку ў хмызняку захаваліся дзве магілкі з літымі агароджамі рэдкай прыгажосці.
Успамінаю былое, і ў вачах цемра. Інтэлігенцыя з Міёр, з калгасаў прыязджала ксціць дзяцей ці вянчацца ноччу, баяліся нават паліць свечкі.
Такі ж лёс напаткаў царкву ў вёсцы Каралі на Расоншчыне, дзе служыў мой дзядуля і нарадзіўся тата. Помнікі з магіл ля яе зрылі ў роў, толькі бабуліна магілка ды яшчэ дзве засталіся ад вялікіх могілак. Дзядулеву мы так і не знайшлі, як і дваіх яго сыноў Васіля і Серафіма, што палеглі ў баях недзе пад Сталінградам. А новае пакаленне пачало ўзводзіць на касцях дачы, нават капаць студню.
Вось у такой абстаноўцы раслі мы, дзеці. У нашай хаце, у хатах суседзяў-вяскоўцаў бацькі гаварылі адно, у школе, па радыё і ў газетах гучала другое. З жалем і болем успамінаю, як у тыя змрочныя часіны змагаліся мы са сваімі бацькамі, пагарджалі імі, даказвалі, што яны ідуць не той дарогай. Ну як Паўлік Марозаў, тольк не даносілі.


Вось і філасофія жыцця—вечныя, непраходзячыя каштоўнасці заўсёды застаюцца, як бы іх ні разбуралі, ні ўтоптвалі ў гразь. Вялікі Гойя казаў: "Сон розуму параджае пачвар". Я хачу дабавіць, што сон душы ператварае чалавека ў быдла.


Тата і мама пражылі жыццё людзьмі не другога, а, пэўна, сотага гатунку. Бяспраўнымі і зняважанымі. Ды і не толькі яны адны. А людзі гэта былі вялікай веры, вялікага сумлення, таленавітыя, адукаваныя, працавітыя. Да іх магіл не зарастае людская сцяжынка, на іх заўсёды кветкі і ласункі. Памяць бацькоў засталася ў Чэраскай царкве, дзе тата больш за 30 гадоў ксціў і вянчаў, служыў на пахаваннях, даваў парады і дапамагаў вернікам. Я памятаю тых людзей з пачарнелымі і патрэсканымі ад працы рукамі. Менавіта яны падтрымлівалі сям'ю святара, у якога цяжка хварэла жонка і было чацвёра дзяцей. Яны аддавалі апошнія рублі, каб ратаваць царкву. І я малюся за іх, жывых і памерлых, за іх дзяцей. "Пакой дзяцей сваіх, якія моўчкі змагаліся за веру, якія не далі вырваць са сваёй душы чалавечую годнасць".


Адродзіцца вера, чалавек будзе ўспрымаць сябе як найвялікшую, непаўторную каштоўнасць Божую, праца будзе мець сэнс і прыносіць плён, адродзіцца Беларусь. Я спадзяюся на гэта".


Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 622
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 613
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 609
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 715
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта