Авторизация
 

Раратнія свечкі ў Міёрскім касцёле

+
Раратние свечи в Миорским костёлеУ Міёрскім касцёле ў панядзелак 28 лістапада прыцемкі, толькі тонкія агеньчыкі раратніх свечак ствараюць таямнічыя водбліскі. 
 
З году ў год традыцыйна ў перыяд чакання Божага Нараджэння дзеці і дарослыя спяшаюцца зранку на набажэнства, якое распачынаецца ў 6.30 кожны дзень, акрамя нядзелі, і да 24 снежня. Для дзяцей дадатковы інтарэс стварае заданне сабраць пэўныя часткі малюнка: па адной дэталі атрымліваюць штодзень у канцы службы. Самых адказных у святочны дзень чакаюць калядныя падарункі.  
 
Жыццё на адной малітве ў парафіі не спыняецца. Адной дарогай з верай ідуць і добрыя ўчынкі. Зрабіць іх можна, ахвяраваўшы час для вырабу Адвэнтовага вянка, а для дзяцей—маляванне паштовак. Іншыя парафіяне будуць набываць іх за дабравольную ахвяру (хто колькі можа). Атрыманыя сродкі пойдуць на прадукты для малазабяспечаных і шматдзетных сем'яў, для дзяцей-сірот. Такім чынам тыя, хто мае крыху больш, могуць падзяліцца з тымі, хто часам не мае самага неабходнага. 

Раратние свечи в Миорским костёлеПерыяд Адвэнту яшчэ называюць радасным чаканнем нараджэння нашага Збаўцы Езуса Хрыста. Вернікі, як і ў Вялікім посце, абавязкова ўстрымліваюцца ад мясных страў у пятніцу, у жыцці павінна таксама прысутнічаць у гэты час пэўная стрыманасць. Прынятыя для сябе пастановы натхняюць да роздуму аб вечным і аб пакаянні. У літургіі ж прысутнічае фіялетавы колер і адсутнічае гімн "Хвала на вышынях…" 
Спынімся на асаблівых сімвалах перыяду. Так Адвэнтавы вянок, маючы круглую форму, азначае еднасць сям'і: мужа і жонкі, бацькоў і дзяцей, еднасць парафіі. Чатыры свечкі ў такім вянку—чатыры нядзелі Адвэнту. Раратняя свечка—свечка, якая запальваецца падчас Імшы ў гонар Дзевы Марыі. Такая свечка з'яўляецца сімвалам Марыі, нашай ранішняй зоркі, з якой мы ідзем да Хрыста, сапраўднага святла. Стаенка нагадвае абставіны нараджэння Хрыста ў нястачы. Падчас Адвэнту ў стаенцы адсутнічае фігура Дзіцяці Езуса, якая змяшчаецца туды на саму ўрачыстасць Божага Нараджэння.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 077
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 191
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 219
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 679
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 398
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта