Авторизация
 

Да крынічкі Святога ЯнаНа Язненшчыне на самай мяжы нашага раёна пабудавана капліца. У гэтае месца , дзе б’е з зямлі жывы струменьчык цудатворнай, гаючай вады, на працягу ўсяго года едуць паломнікі з розных вёсачак і гарадоў. З даўніны крыніца Святога Яна ўшаноўваецца веруючымі, ля яе праводзяцца набажэнствы. Шматлюдна было тут і сёлета на свята Хрышчэння Гасподняга (Богаяўлення). Іерэй Чарневіцкай царквы (Глыбоцкі раён) айцец Сергій правёў службу, асвяціў ваду. Нягледзячы на тое, што надвор’е было сцюдзёным, некалькі дзесяткаў чалавек розных узростаў, ад 6 да 70 гадоў, рашуча апусціліся ў ледзяную купель, каб акунуцца ў “святой” вадзе. Некаторыя ўпершыню прыступілі да такога абраду шмат дзесяцігоддзяў назад і цяпер штогод удзельнічаюць у ім. Нагадаю, што праз абмыванне вадой, асвечанай на Богаяўленне, даецца людзям магчымасць атрымаць Божую ласку, але для гэтага трэба мець веру, жаданне да пераадолення грахоў, імкненне да жыцця правільнага праз пакаянне, пакорлівасць і малітву.

Адметна, што ў абрадзе абмывання (ачышчэння) прымалі ўдзел веруючыя розных канфесій, у тым ліку і мусульмане, што яскрава пацвярджае: сярод веруючых няма канфесійнай разрозненасці, непрыязні, у грамадскім і ў рэлігійным жыцці ўсе крочаць разам, падтрымліваючы адзін другога. Гледзячы на такую еднасць, у мяне як кіраўніка сямейнага клуба “Вера. Надзея. Любоў” узнікла думка зрабіць адным з напрамкаў дзейнасці нашага грамадскага аматарскага аб’яднання збліжэнне хрысціян: маюць яны агульныя рэлігійныя традыцыі і некалі былі адной сям’ёй, якая пад уплывам нязначных акалічнасцей была раз’яднана.

На ўрачыстасць да крыніцы Святога Яна прыехалі старшыні Язненскага і Празароцкага сельскіх Саветаў Валянціна Мікалаеўна Фядзьковіч і Інэса Іванаўна Міхайлоўская, а таксама прадстаўнічая дэлегацыя з Глыбоцкага — намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Алег Віктаравіч Скрабнеўскі і намеснік старшыні па сацыяльных пытаннях Аліна Уладзіміраўна Унуковіч, начальнік аргаддзела райвыканкама Алена Мікалаеўна Зібрава і галоўны спецыяліст Жанна Лембертаўна Баранава. Пасля заканчэння ўрачысасці адбылася сяброўская сустрэча прадстаўнікоў двух раёнаў. Нашы суседзі пазнаёміліся з урачом Язненскай бальніцы Уладзімірам Пятровічам Пашковічам, які ў мінулым годзе з рук прэзідэнта краіны атрымаў медаль “За доблесную працу” і прыкладае шмат старання не толькі ў лячэнні сельскага насельніцтва, але і ў прапагандзе здаровага ладу жыцця. Даведаліся яны пра напрамкі дзейнасці нашага аб’яднання “Вера. Надзея. Любоў”, якое створана ў аграгарадку Язна. У прыватнасці, было адзначана, што пры гэтым сямейным клубе ў групе “Фітнес” пад кіраўніцтвам доктара У. П. Пашковіча займаецца 20 чалавек ад 25 да 75 гадоў аздараўленчай фізічнай культурай.

Удзел у святочным мерапрыемстве прынёс задавальненне не толькі ад прадастаўленай магчымасці духоўнага ачышчэння, але і праяўленай увагі да людзей, якія імкнуліся пры бездарожжы (напярэдадні мяла моцная завея!) трапіць да святога месца. Тыя, хто не змог з-за неспадзяваных снежных заносаў даехаць туды з боку Язна, накіраваліся праз Чарневічы і бесперашкодна дабраліся, за што асаблівая падзяка адказным работнікам з суседняга раёна.

С. СІНЯЎСКАЯ,
кіраўнік аматарскага
аб’яднання “Вера. Надзея. Любоў”.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта