Авторизация
 

З пажаданнем здароўя11 лютага па каталіцкім календары ўспамінаецца Маці Божая з Люрд. Гэта святое месца знаходзіцца ў Францыі, дзе многія хворыя вылечваліся. Менавіта таму дата сярод каталіцкіх вернікаў адзначаецца як Сусветны дзень хворых. З гэтай нагоды ў тэрапеўтычным аддзяленні раённай бальніцы 13 лютага прайшла сустрэча з пробашчам Міёрскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксяндзом Крыштафам Міянкінам. Напачатку святар пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім хворым. Зачытаў ліст Папы Рымскага Бенедыкта XVI, напісаны да Сусветнага дня хворых: “Кожны чалавек хоча мець здароўе цялеснае, але трэба памятаць, што душэўны стан таксама ўплывае на наша самаадчуванне. Людзі розных веравызнанняў — католікі, праваслаўныя, пратэстанты і некаторыя іншыя — ведаюць, што Хрыстос таксама аддаў жыццё за чалавека.” Падкрэсліваючы важнасць даўняй падзеі Папа пачынае пасланне словамі: “Ранамі Яго вы аздароўленыя…” “Верыць у Бога не проста, так было і раней. Многія з недаверам адносіліся да Хрыста пры жыцці, колькі пасля паверыла ў Яго”, — зрабіў выснову святар.

Кожны мае розум, і можам прасіць у Бога ласкі высветліць для сябе незразумелыя пытанні. Прыводзіліся ў якасці прыкладу моманты з жыцця некаторых святых. Маладым Папа дае параду не глядзець на сваю слабасць, а глядзець на сваю сілу, а Бог — дапаможа. Хворыя і медперсанал на чале з загадчыцай аддзялення Таццянай Браніславаўнай Шамрыцкай уважліва слухалі ліст.

Трэба адзначыць, што святары, праваслаўныя або каталіцкія, заўсёды наведаюць чалавека ў бальніцы, калі той пажадае, паспавядаюць. Дарэчы, менавіта з такой просьбай і звярнуўся адзін з хворых да пробашча.
На заканчэнне ксёндз Крыштаф пажадаў урачам і медсёстрам, каб іх прафесія не станавілася звыклай, а была сапраўдным прызваннем. Не забываліся каб адносіцца з цярпеннем да болю іншых. Калі ж пра каго забываюцца ў цяжкія хвіліны родныя і блізкія — не адчайвацца, пакорна пераносіць такія выпрабаванні.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта