Авторизация
 

Фэст Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Міёрскім касцёле

+
Фэст Успения Пресвятой Девы Марии в Миорским костёлеФэст з нагоды Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі сабраў 15 жніўня ў Міёрскім касцёле шмат мясцовых вернікаў і гасцей з іншых парафій. Цэлебраваў Святую імшу біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. 
 
З гісторыі вядома, што Дагмат устанаўлення свята быў афіцыйна абвешчаны Папам Рымскім Піям XII 1 лістапада 1950 гады ў апостальскай канстытуцыі "Munificentissimus Deus" і падтрыманы Другім Ватыканскім саборам у канстытуцыі Lumen Gentium. Грунтуецца на паданні, згодна з якім памерлая натуральнай смерцю і пахаваная ў Гэфсіманіі Марыя дзіўным чынам узнеслася на неба: бо пасля адкрыцця яе магілы апосталы цела не выявілі. Паводле каталіцкай традыцыі, адразу за унебаўшэсцем адбылася і каранацыя Маці Божай Валадаркі Нябеснай.

Фэст Успения Пресвятой Девы Марии в Миорским костёлеУдвая гэта значнае свята для міёрскай парафіі, бо касцёл носіць тытул Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. У прамове біскуп Алег Буткевіч акцэнтаваў увагу на значнасці постаці нябеснай Заступніцы і Маці, яе святасці. Разам з тым святар канстатаваў рэліі сучаснага жыцця, у якім нямала граху. Шмат ран наносіцца Марыі і самім людзям, у першую чаргу душэўных, якія лечацца толькі верай, любоўю і прабачэннем. Нямала разбураных сем'яў. Зносіны паміж бацькамі і дзецьмі, як параўнаў біскуп, інша раз падобныя на зносіны праз шкло, калі чалавека бачыш, а цеплыня і любоў адсутнічаюць. "Просьбы, звернутыя да Маці Божай у пераадоленні жыццёвых цяжкасцяў, са шчырым сэрцам і малітвай, звычайна пачутыя",—падсумаваў прамоўленае біскуп.  

Фэст Успения Пресвятой Девы Марии в Миорским костёлеІснуе добрая традыцыя ў святочны дзень асвячаць кветкі, а таксама плады новага ўраджаю. Лічыцца, што гэтыя кветкі абараняюць ад хвароб і прыносяць у дом бласлаўленне. Затым святары і вернікі прайшлі ва ўрачыстай працэсіі вакол касцёла пад спевы і мелодыю званоў. На заканчэнне Святой імшы праспявалі хвалебны гімн "Цябе, Бога, праслаўляем" і атрымалі бласлаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам. 
Пробашч ксёндз Крыштаф Міянкіна падзякаваў біскупу Алегу Буткевічу за візіт, парафіянам, гасцям, ксяндзам і сёстрам законным з Браслава, Друі і іншых парафій за супольную малітву.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.


скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 82 932
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 47 590
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 028
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 20 226
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 19 102
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 215
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 070
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2018
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2018
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта