Авторизация
 

На Радуніцу на могілках паблізу Міёр

+
На Радуницу на кладбище вблизи МиорНа гарадскія могілкі паблізу вёскі  Дубашынскі Двор на Радуніцу зранку пачалі з'язджацца людзі. Хтосьці карпатліва добраўпарадкоўваў месцы пахаванняў, іншыя завіталі, каб проста "прывітацца" з блізкімі, знаёмымі, калегамі, землякамі, якіх няма сярод нас. 
 
Пакуль не пачаўся жалобны цырыманіял, і я  найперш аддаю даніну павагі родным, затым крочу ўздоўж радоў. Тут спачывае былы бухгалтар рэдакцыі Ала Пятроўна Шаркель, наборшчыца друкарні раённай газеты Леангіна Браніславаўна Жарнасек і толькі цяпер даведалася, што нарадзілася яна ў адметным 1941-ым, адышла ў вечнасць у 2011 - ым, усяго на год пазней за свайго мужа Пятра Міхайлавіча, які пахаваны побач. У верасні 2014-га супрацоўнікі "раёнкі" праводзілі ў апошні шлях Аляксея  Кавалевіча, які пражыў 85 гадоў. А вось яго жонка, былая настаўніца Міёрскай СШ №2, Ганна Львоўна адышла ў вечнасць у 2008-ым. У памяці многіх застаўся і іх малады сын Віктар, які працаваў урачом у Міёрскай ЦРБ.  Усе яны цяпер побач. А вось пахаванне Рычарда Сушко. "Добрага дзянька",—заўсёды з усмешкай вітаўся ён пры сустрэчы, а на развітанне абавязкова зычыў кожнаму добрага здароўечка. Працаваў у сістэме спажыўкааперацыі. Добразычлівы, бадзёры, вясёлы, і на помніку ён са шчырай і адкрытай усмешкай—быццам жывы. Яго сэрца раптоўна спынілася ў 2014-м. Вось пахаванне начальніка Міёрскага РАНС Яўгена Іосіфавіча Міхеенкі, якому быў "адмераны" толькі  61 год. Віктар Бялько, Уладзімір Сушко, Сяргей Граковіч, Аляксандр Якусік, Уладзімір Юшчанка, Люся Арцімовіч, Генерыка і Эдмунд Таўкіні, Ала Сіповіч…  Як сведчаць надмагільныя надпісы, у кожнага свой адрэзак жыцця зямнога. Вельмі кароткі—у Аляксея Вішнеўскага, які пражыў няпоўных 7 гадкоў. І такіх юных спачывае нямала. Невядома, зыходзячы з якіх крытэрыяў у "нябеснай канцылярыі" адмяраецца аднаму чалавеку пражыць да глыбокай старасці, а другому—развітацца з белым светам у самым пачатку жыццёвага шляху.

На Радуницу на кладбище вблизи Миор—Многія не разумеюць мяне, калі кажу, што на могілках адчуваю радасць і спакой. Мне тут утульна, шмат знаёмых. Узнікаюць розныя ўспаміны, усплываюць яркія падзеі…,—дзеліцца сталая жанчына. Мужчына ў адказ адзначае, што ў такіх месцах доўга затрымлівацца не можа. Звяртаю ўвагу, што ў наведвальнікаў сумнага месца на тварах розныя эмоцыі: адны маркоцяцца і плачуць, іншыя—у задуменні, трэція—усміхаюцца, прыгадваючы штосьці светлае. 

 У 12 гадзін ля капліцы пачаўся жалобны цырыманіял, які адкрыў ваенны камісар раёна Сяргей Жабёнак. Ён падкрэсліў, што на працягу года ёсць не адна важная дата, калі ўзгадваюць памерлых. Так, 15 лютага, аддаюць даніну павагі воінам - інтэрнацыяналістам,  23 лютага ўшаноўваюць абаронцаў Айчыны і Радзімы. 26 лютага прыгадваюць аварыю на Чарнобыльскай АЭС і ліквідатараў. 9 мая —Дзень Перамогі, 21 чэрвеня—пачатак вайны, 3 ліпеня —Дзень незалежнасці і г. д. Ёсць нямала дат "асабістых", калі  ўзгадваюць пра родных, сваякоў, сяброў, якіх няма сярод нас. Сяргей Іванавіч нагадаў, што на Вялікай Айчыннай вайне загінула больш за 2000 нашых землякоў, пра кожнага з якіх трэба памятаць. Дзякуючы рабоце па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны ўдалося выявіць імёны 188 ваеннаслужачых Чырвонай арміі, якія паляглі ў баях паблізу вёскі Слабада Даўгінаўскага сельсавета. У памяці назаўсёды застануцца і мірныя жыхары, што сталі ахвярамі фашыстаў. Найбольш вялікія пахаванні  ў Дзісне, Міёрах. Узгадаў выступоўца пра Сяргея Станкевіча, Сяргея Закрэўскага, Сяргея Шляпава, Пятра Брынкевіча і Уладзіміра Мяцеліцу, якія загінулі ў Афганістане. Навечна ў памяці жыхароў раёна— віцэ-адмірал Ягор Томка, які шмат гадоў служыў на падводнай лодцы і мае самыя высокія дзяржаўныя ўзнагароды.  У гонар яго названа адна з вуліц у райцэнтры,  устаноўлена мемарыяльная дошка. А з 12 мая яго імем будзе названа Міёрская СШ №3. З пачуццём узнёсласці  гаварыў камісар пра былога марака, капітана другога ранга Вальдэмара Аляксеевіча Шука, які памёр некалькі гадоў таму.  Па доўгу службы пабываў у розных краінах свету, адзначаны медалямі  "За баявыя заслугі" і "За бездакорную службу".  Вярнуўшыся ў родныя мясціны, прымаў актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні моладзі.

На Радуницу на кладбище вблизи МиорВялікую работу па падрыхтоўцы да жалобнага цырыманіялу правялі работнікі культуры і раённага адддзела загс, якія сабралі звесткі пра ўсіх памерлых жыхароў райцэнтра на працягу года (ад мінулагодняй Радуніцы да сёлетняй), а таксама пра ветэранаў і вязняў Вялікай Айчыннай вайны, воінаў-інтэрнацыяналістаў.  Вядучыя Аляксей Гайдзель і Вольга Пашкоўская прыгадалі Міхаіла Лавейку, Кацярыну Гляк, Мікалая Федарца, Івана Рудзёнка, Сямёна Цішаловіча, Валянціну Чарнову, Антона Лонскага, Юзэфа Кадзюшэўскага, якія са зброяй у руках ваявалі з фашыстамі і ўнеслі ўклад у перамогу над ворагам. Дзякуючы воінам-вызваліцелям многім удалося жывымі вярнуцца дадому з нямецкіх лагераў. Сярод былых вязняў і жыхары нашага раёна, але з кожным годам іх менее: нядаўна памерлі  Соф'я Гічэўская, Раіса Мароз, Анатоль Андруковіч, Францішак Кодзіс, Мілецій Кастрыца, Вера Фядотава, Фаіна Шах і Надзея Кухаронак. 

Мы развіталіся і з 12 чалавекамі, якія нарадзіліся ў ваенны час і зведалі ў маленстве нястачу і голад. 
Аддалі даніну павагі воіну-інтэрнацыяналісту Ігару Зарудніцкаму, які годна служыў у Афганістане і шмат гадоў бездакорна адпрацаваў кіроўцам аўтобуса ў АТП-15: на вайне варожыя кулі "душманаў" абмінулі салдата, а загінуў ад рукі мясцовага зламысніка.  Узгадалі і пра  былога супрацоўніка Міёрскага РАУС Аляксандра Кісялеўскага, які загінуў пры выкананні службовага доўгу. 
 З мерапрыемства дэлегацыя з гірляндамі накіравалася да брацкіх магіл на Паўночныя гарадскія могілкі і на плошчу Памяці загінуўшых барацьбітоў. 

Метраном часу сёлета адлічыў 30 год з дня Чарнобыльскай трагедыі, на ліквідацыю якой з Міёршчыны былі накіраваны работнікі з многіх мясцовых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.  За апошніх пяць гадоў пайшлі з жыцця Іоній Баслакоў, Славамір Клакоўскі, Іван Сушчык.
Не выбірае смерць лю-дзей ні па ўзросту, ні па заслугах. Адыходзяць маладыя і сталыя, радавыя работнікі і адказныя асобы.  Хіба ж не хацелася жыць Юлечцы Барылка, Івану Казлоўскаму, Івану Сарулю, Дзянісу Цюліну, Андрэю Хахлову? Заўчасна яны развіталіся з намі.  Вечная памяць кіраўніку Міёрскага вытворчага ўчастка Полацкага малочнага камбіната Антонію Іванову, старшыні  райспажыўтаварыства Святлане Лясовіч, былому дырэктару мясакамбіната Міхаілу Сівову, паэту Браніславу Маразу, таленавітаму музыканту, былому дырэктару Міёрскай музычнай школы Уладзіміру Лаўцу, настаўнікам  Стэфаніі Адзінец і Таццяне Мітрафанавай, былому супрацоўніку РАУС Віталю Міронаву…  У ліку памерлых міярчан Вікторыя Зямец, Вадзім Цвячкоўскі, Барыс Федарышка, Тамара Капітанава, Анатоль Шпак,  Ада Капусцёнак, Леакадзія Малецкая, Тамара Стома, Святлана Матэленак, Уладзімір Баравік, Зінаіда Лісакоўская  і многія-многія іншыя, чые прозвішчы гучалі падчас жалобы. Ушанавалі памяць пра ўсіх, каго ўжо няма з намі, хвілінай маўчання. 
Затым святары—благачынны Міёрскай акругі, протаіерэй Віктар Вабішчэвіч і ксёндз Леанід Мозгель гаварылі пра важнасць памяці, затым памаліліся за памерлых і асвяцілі могілкі. 

Эліза БЛАЖЭВІЧ,
На здымках: на гарадскіх могілках на Радуніцу.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 752
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 641
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта