Авторизация
 

Язненская царкоўная акруга

+
Язненский церковный округДухоўнасць, бадай, самы патаемны з усіх кругоў быцця. Свядома перажываем бядоты, непрыемнасці, радасць і ўдачы. І часта між будзённага тлуму, у кругаверці звяртаемся да Бога, просім яго шчырай дапамогі, молімся ў храме. 
 
Язненская царкоўная акруга немалая, але прыха-джан па нядзелях нешматліка. Хіба што на гадавыя святы збіраюцца. Свята-Праабражэнская царква, нібыта візітоўная картка аграгарадка, трымае ўсё пад саім пакровам, надзейна аберагаючы дабрабыт і дабрыню мясцовых жыхароў. 
 
Храм узведзены каменны ў 1901 годзе. Тут праводзіліся богаслужэнні нават у гады ганенняў. У святыні іконы Маці Божай Адзігітрыі і Іаана Богапрыімцы, Уваскрашэння Гасподняга, Спаса, святога Мікалая, архангелаў Гаўрыіла і Міхаіла і і інш. Настаяцель іерэй Сергій Гуцко тут праводзіць службы з 2007 года. Сам з Брэстчыны. У юнацтве нават не меркаваў, што выберыць духоўную сцежку, але перад завяршэннем службы ў арміі памёр тата. Для хлопца гэта стала душэўнай трагедыяй, бо вельмі моцна паядналіся з родным чалавекам у падсвядомасці. Тады будучы святар вырашыў: хоча прысвячаць сябе не мірской прафесіі, а спазнаць тую святую нітачку, ланцужок, які вядзе ў патаемныя вышыні. Прыехаў у калыску беларускай цывілізацыі, святую Полаччыну, скончыў тут духоўнае вучылішча. Працягнуў адукацыю ў Смаленскай семінарыі. Прыступіў да самастойнай службы ў гарадоцкім, чашніцкім благачыннях. 

Мясцовы святар і яго набліжаныя імкнуцца перадаць духоўныя запаветы, навучыць нашчадкаў царкоўным традыцыям, песням. Штотыднёва наведваюць нядзельную школу 30 выхаванцаў рознага ўзросту. Раней нават падзялялі на дзве групы, каб лягчэй успрымаць матэрыял. Выкладае настаўніца пачатковых класаў агульнаадукацыйнай школы Ірына Бахір. Ноткі песнапення сее Кацярына Альхімовіч. Выступаюць школьнікі ў абласным фестывалі нядзельных школ "Язненскі благавест". У царкве нават асобны хор—дзіцячы. 

Не ўсе гатовы адгукнуцца Богу. Чалавечая лянота і адгаворкі перашкаджаюць наведваць храм. Пра гэта распавядае евангельская прыпавесць. Адзін Госпаду кажа: "Я купіў зямлю і мне трэба пайсці паглядзець яе; прашу Цябе, прабач мне". Другі: "Я купіў пяць пар валоў і іду выпрабаваць іх; прашу Цябе, прабач мне". Трэці: "Я ажаніўся і таму не магу прыйсці" Але хіба Бог забараняе набываць зямлю, купляць валоў, жаніцца? Канечне, не! Наадварот, наканаваў "пладзіцца і размнажацца, напаўняць зямлю, валодаць ёю, валадарыць над рыбамі марскімі і птушкамі нябеснымі…". Але кепска, што за мірскімі справамі забываемся на шлях да Усявышняга, на святую, шчырую малітву.
—Я вельмі здзівіўся, калі, прыехаўшы, убачыў, што язненцы па нядзелях працуюць. Усе недаробкі пакідаюць на гэты дзень, бо вольныя… А ў Бібліі сказана, сёмы дзень прысвячаць Госпаду. 

Служба ў храме кожную нядзелю, напярэдадні святаў—усяночная, ранкам—літургія. У асноўным прыхаджане пажылыя, моладзі мала. Наогул у акрузе. 
За царквой найперш сочаць бацюшка і матушка, даглядаюць і прыхаджане. Справы вядуцца. Ёсць казначэй, загадчык гаспадарчай часткі, стараста. Усё на грамадскіх пачатках. Ірына Бахір, Кацярына Альхімовіч, Уладзімір Пашковіч, Ала Грыгель, Лілія Спірковіч, Зоя Шульга, Галіна Валынец і іншыя заўсёды пададуць руку дапамогі, спяваюць у хоры, добраўпарадкоўваюць тэрыторыю, трымаюць парадак і чысціню. 

"У нас жыве святое штосьці"
Важнае таінства—споведзь, да яе трэба прыходзіць усвядомлена і шчыра. Тыдзень да пакаяння пасціцца, асабліва па строгіх днях—у сераду і пятніцу. Ды галоўнае не толькі ежа, яшчэ духоўны корань—абмяжоўваць страсці, забавы, шкодныя звычкі. 
—Калі чалавек не можа кінуць паліць?
—Трэба прасіць у Бога прабачэння і каяцца, але ўстрыманне ад спакус—істотная акалічнасць. Яшчэ маральная настроенасць, духоўная чысціня і светлае жаданне, каб Бог памілаваў. Не трымайце зла на сваіх крыўдзіцеляў і, канечне, самі не ўчыняйце кепскага. Усе мы грашым словам, думкай, справай. Ды ў кожнага рознае разуменне ўласных заган і шчырасць звароту да Госпада,—настаўляе айцец. 
—Трэба маліцца кожны дзень?
—Так, трэба чытаць спецыяльныя ранішнія і вячэрнія малітвы. 
—Адпяваюць у праваслаўі толькі хрысціян сваёй канфесіі?
—Так, калі нават католік паважаў і трымаўся праваслаўных канонаў.  
Пасля кожнай літургіі, як і належыць, бацюшка чытае пропаведзь, вучыць паству правільным учынкам, слаўнаму пачатку праз хрыс-ціянскія вобразы. З матушкай настаўляюць, выхоўваюць траіх дзетак, старэйшы хлопчык—сямі-класнік. Малыя наведваюць нядзельную школу, ведаюць многія традыцыі і каноны, знаёмяцца са Свяшчэнным Пісаннем. 
Сувязь царквы і ўлады цяпер вельмі наладжана. Не тое, што пры савецкім часе. Аднак храм існуе толькі за ахвяраванні прыхаджан, за гэты кошт аплачваюцца святло, цяпло, рамонт, штомесяц падаткі ў епархію. Жалаванняў святыя айцы не атрымліваюць.
—Бывае, даводзіцца плаціць і з зарплаты матушкі. Яна медсястра ў мясцовай участковай бальніцы. 
У благачыннях практыкуецца закрыццё прыходаў, калі па пэўных днях праводзіць службы іншы святар. Вёскі ідуць да гэтага, таму што моладзі мала, а пажылы кантынгент старэе. Сельская мясцовасць не асуджана на выміранне, і ў ёй можна жыць, калі граматна наладзіць працэс. Так, бацюшка ставіць у прыклад аграгарадок Альшаны (Столінскі раён на Брэстчыне), дзе ля 8 тысяч жыхароў… Добра развіта фермерства. 
—Не жадалі перабрацца бліжэй да малой радзімы?
—Раз ці два ў год бываю, там жыве мама. Адным часам хацелася, пасля звыкся.
—Дарога святара нялёгкая… Ніколі не пашкадавалі, што яе абралі?
—Можа, пры цяжкасцях колісь і прыходзілі нейкія думкі, але служэнне Госпаду—справа правая, пачэсная і высакародная. Таму вельмі рады, што прычасціўся да яе душою.
 
Прыгадала прытчу, якую калісьці пачула ад бабулі. Адна жанчына лічылася вельмі набожнай, кожны раз па дарозе да храма падбірала каменьчык, каб потым пахваліцца, колькі назбіралася. Але ў святыню часта прыходзіла дзеля мірскіх забаў: паслухаць перасуды, сустрэцца са знаёмымі. Аднойчы развязаўся вузельчык—высыпаліся каменьчыкі, засталося ўсяго некалькі. Павучанне ў тым, каб ісці ў храм з чыстай душой і мэтай—памаліцца, паспавядацца перад Усявышнім. Ханжанства і крывадушша завецца фарысействам, што таксама цяжкі грэх. У кожнага свая дарога да Бога і трэба імкнуцца, каб хада па ёй поўнілася цвёрдым поступам шчырасці і чысціні. 

Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 686
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 630
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 621
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 718
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта