Авторизация
 

Сёння пачынаецца Вялікі пост

+
Сегодня начинается Великий пост10 лютага ў каталіцкім касцёле пачынаецца Вялікі пост, які працягнецца сорак дзён да Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста. Таму ў сераду пасыпем галовы попелам. Вялікі пост заўсёды нам дапамагае праз працу над душой і целам у адмове ад мясных страў, алкаголю, розных забаў і вяселляў, падрыхтаваць да самага вялікага знаку—Уваскрашэння Хрыста. Разам з тым мы церпім з нашым Збаўцам, якога ў выніку замучалі і прыбілі на крыжы.

Адмаўляючыся ад пэўных даброт на час, мы тым самым далучаемся да Яго цярпенняў. Хрыстос казаў: "Хто хоча пайсці за мною, хай адрачэцца ад сябе, возьме свой крыж і наследуе мяне.” Хто ж не будзе наследаваць Хрыста—не зведае той збаўлення.

У час Вялікага посту перажываем два важныя набажэнствы—Песьні жальбы і Крыжовую Дарогу. Песьні жальбы спяваюцца перад ранішняй службай а 8 гадзіне на польскай мове і апоўдні—па-беларуску. У трох частках гэтых спеваў узгадваюцца ўсе цярпенні і мучэнні, якія перажываў Хрыстос і  яго маці Марыя.

 

Крыжовая дарога—апошні шлях Езуса на Галгофу і да хвілін смерці—абыходзіцца ў кожную пятніцу ў 17.30. У нядзелю раніцай пасля службы а 8 гадзіне—на польскай мове, а для моладзі, паколькі яны ўдзельнічаюць на службе ўвечары пачатак набажэнства ў 17.30, у сераду ўвечары ў 17.30 са спецыяльнымі разважаннямі для дзяцей, каб ім было лепш зразумела, што адбывалася шмат год таму.


У Вялікі пост трэба адмовіцца ад гулянняў, вяселляў, шумных забаў, ад мясных страў па пятніцах як і на працягу ўсяго літургічнага года і ў Вялікі Трыдыум, можна індывідуальна дадаць яшчэ які-небудзь дзень на тыдні з такой пастановай. Не праблема пасціцца ад таго, чаго не любім, але паспрабаваць адмовіцца ад прагляду тэлеперадач, слухання музыкі, нават ад салодкага, у тым выпадку, калі вельмі да яго прыхільны, яшчэ, напрыклад—кінуць курыць. Такім чынам, кожны вернік павінен зрабіць для сябе нейкую пастанову і яе на працягу сарака дзён выконваць, каб тым самым ахвяраваць гэта Богу. Толькі посцячы можам атрымаць збаўленне. Будзьма ж усе шчыра выконваць свае пастановы і чакаць у цішыні дзень Змертвыхпаўстання.


Ксёндз-пробашч Міёрскай

парафіі Крыштаф МІЯНКІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта