С Рождеством Христовым!

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! 
С Рождеством Христовым!У снежні распачаўся юбілейны літургічны год Божай міласэрнасці. Мы намагаемся ўвайсці ў глыбіню памяці Божай міласэрнасці для таго, каб перажыць і зразумець яе, навучыцца. Гэты час атрымаў назву надзвычайнага юбілею міласэрнасці. Магчыма таму, што сама міласэрнасць з'яўляецца чымсьці незвычайным, нягледзячы на тое, што праяўляецца ў звычайным жыцці. 
 
Міласэрнасць — найпрыгажэйшая прыкмета Творцы і Адкупіцеля. Гэты дар стано-віцца для нас запрашэннем, каб у штодзённасці жыцця жыць у міласэрнасці, якую заўсёды ахвяруем у малітве.
Напоўненыя такімі думкамі мы ў чарговы раз схіляем галовы перад таямніцай уцелаўлення Слова, таямніцай прыйсця Бога ў наш свет. Ён прыйшоў да нас з любові і дзеля таго, каб гэтую любоў бясконца раздаваць, радасць, што вынікае з гэтай праўды, ажыўляе надзею і прагнасць да лепшага жыцця. 

Няхай таямніца Божага нараджэння, якую ў хуткім часе будзем перажываць, падчас надзвычайнага юбілею Міласэрнасці падорыць вам трывалую радасць жыцця з апосталамі, хрысціянамі і Божымі дзецьмі! Са святам Божага Нараджэння ўсіх вас!

Святары Міёрскай парафіі:
пробашч Крыштаф Міянкіна,
вікарый Юрый Жаўняровіч.  


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.