Авторизация
 

Святар яднання вернікаў — "каб усе былі адно"

+
Священник единения верующих —  "да будут все едино"Дзень памяці святамучаніка Язафата Кунцэвіча 12 лістапада адзначалі вернікі рыма- і грэка-каталіцкага абрадаў. Шмат мясцовых парафіян і іншагародніх гасцей прыйшло і з'ехалася з іншых мясцін дыяцэзіі, каб памаліцца ў Міёрскай святыні, дзе захоўваюцца рэліквіі святога.

Постаць святога Язафата ўзнікла ў гісторыі якраз тады, калі хрысціянства перажывала крызіс. Служыў ён біскупам спачатку ў Полацку, пазней у Віцебску. Выступаў за адзінства царквы. Замах на яго жыццё быў зроблены менавіта 12 лістапада. Праз дванаццаць гадоў пасля трагічнай падзеі і перагляду справы 16 мая 1641 года быў абвешчаны дэкрэт аб беатыфікацыі Язафата. Аб заступніцтве да яго моляцца і зараз.

У дзень успамінаў у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі цэлебраваў Святую імшу біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Евангелле праспяваў ва ўсходняй традыцыі айцец Аляксандр з Полацка. Слова да вернікаў прамовіў біскуп Алег, пачаўшы цытатай з Бібліі: "Ойча Святы не толькі за іх прашу, але і за тых, хто паверыць у Мяне паводле слова іхняга, каб усе былі адно. Як Ты, Ойча, ува мне, а Я ў Табе." Паважаныя святары, дарагія браты і сёстры ў Хрысце,—звярнуўся біскуп да людзей,—чарговы раз узгадваем асобу, якая не толькі для нашай краіны, а ўвогуле для хрысціянства ў свеце мае вялікае значэнне. Калі ўзгадваем біскупа грэка-каталіцкага абраду Язафата, мы не разважаем над палітычнай справай, больш таго, кажучы пра еднасць хрысціян, маем на ўвазе сітуацыю людзей веруючых. Еднасць важная не толькі ў тыя часы, а і сёння, у першую чаргу ў нашых сем'ях, ва ўсім свеце, бачым і ведаем, што адбываецца ў іншых краінах… Збаўленнем чалавека і гармоніяй з'яўляецца вяртанне еднасці чалавека з Богам, якая прыходзіць толькі праз любоў да Бога і бліжніх. У тым, што Бог стварыў і запланаваў для жыцця, не было ні падзелаў, ні разладаў…"

Перад Найсвяцейшым Сакрамантам усе маліліся ў набажэнстве аб заступніцтве святога. Гучала песня-малітва да святамучаніка Язафата, словы якой напісаў вечнай памяці міярчанін Браніслаў Мароз, здавалася, што яны разам з мелодыяй аргана сягалі ад зямлі да нябёсаў, злёгку затрымліваючыся на кроплях дажджу:

Святы Язафат, апякун Беларусі,
Ты нас азараеш любоўю сваёй.
У бурах жыццёвых нідзе не сагнуўся
Я пад надзейнай аховай тваёй.

Як ты, буду верны магутнаму Богу,
Касцёлу, Айчыне і роднай зямлі.
Ты праўды, святла паказаў нам дарогу,
У еднасці, веры каб жыць мы маглі…

Затым вернікі прайшлі вакол касцёла ва ўрачыстай працэсіі, вярнуўшыся ў святыню заспявалі хвалебны гімн "Цябе, Божа, праслаўляем", ушанавалі рэліквіі святамучаніка Язафата.

На здымку: у час працэсіі.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 82 932
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 47 590
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 028
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 20 226
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 19 102
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 215
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 070
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2018
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2018
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта