Шестой фестиваль "Благовеста" в Язне

Шестой фестиваль "Благовеста" в Язне 29 кастрычніка Язна стала сапраўдным царкоўным цэнтрам, сюды з'ехаліся прадстаўнікі 14 праваслаўных нядзельных школ з рэгіёнаў Віцебшчыны. Між іншых выступалі язненцы і міярчане. Шосты фестываль "Благавесту" меў важны, жыццястваральны напрамак "Захоўвай, Гасподзь, ачаг сямейны". Вытокам абрання тэматыкі, першародным прыкладам паслужыла хрысціянская сям'я князя Пятра і Фяўроніі. Выконваючы евангельскія запаведзі, узрастаючы ў веры, надзеі і любові, яны дасягнулі святасці, пабожна жывучы ў шлюбе. Муж і жонка захоўвалі вернасць адно аднаму да апошняга дня, вытрымаўшы з Божай дапамогай усе выпрабаванні, адпрэчыўшы ўсе спакусы.  

 

Шестой фестиваль "Благовеста" в Язне Па асаблівай міласці Божай яны перайшлі ў іншасвет у адзін час і пахаваны ў адным месцы. Так Прамудры Стваральнік самой смерцю праславіў сваіх верных угоднікаў, якія выконвалі Яго наказ: "Пакіне чалавек бацьку і маці і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць два адным целам, так што яны ўжо не двое, але адно цела. Так, што Бог злучыў, таго чалавек не разлучыць". 

 

Напачатку адбыўся малебен у Спаса-Праабражэнскай царкве. Затым Дом культуры напоўніўся святымі зыкамі, праведнымі словамі, дзіцячымі праслаўленнямі Бога падчас выступлення нядзельных школ. Адкрыў урачыстасць дабрачынны Міёрскай акругі Віктар Вабішчэвіч. Паводле евангельскіх сюжэтаў мы ведаем, што любоў паміж бацькамі і дзецьмі павінна быць моцнай. Малітва маці—вялікая, дапамагае ў засмучэнні, гаварыў протаіерэй. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава таксама падкрэсліла вялікую ролю сям'і ў грамадстве і выхаванні дзяцей, якія вучацца таму, што бачаць у сябе дома. 

 

 

аспачалі свята выхаванцы Язненскай нядзельнай школы прыходу Спаса-Праабражэнскай царквы. Яны расказалі пра праведны саюз апошняга расійскага імператара Мікалая ІІ, які павялічыў колькаць цэркваў на 10 000, манастыроў—на 250. Царская сям'я дапамагала сіротам, дзіцячым прытулкам, старэйшыя дочкі працавалі сёстрамі міласэрнасці ў бальніцы. 
     Выступоўцы прыгожа спявалі… 
Дзеткі з нядзельнай школы з Бягомля Докшыцкага дабрачыння даводзілі, што ў малітвах схавана незямная моц, калі іх са слязьмі шэпча матуля. У сне ахоўваюць нас дзве бяссонніцы—вочы мамы і Багародзіцы. Браслаўчане з прыходу Свята-Панцеляймонскага жаночага манастыра спявалі гімн Божай Маці "Радуйся, нявеста нябесная". Выхаванцы нядзельнай школы храма Святога Мікалая Цудатворцы расказалі пра святы куточак на іх зямлі—Сар'е, які заўсёды наведваюць паломнікі. Шчасце нараджаецца ў сям'і, сцвярджалі дзеткі і прасілі Бога ахоўваць сямейны лад. Выступоўцы з Варапаева, што на Пастаўшчыне, сыгралі цікавую інсцэніроўку, з якой бачна, што чалавека з чыстай і шчырай душой Бог заўсёды ўбачыць і дапаможа. Адзінае—трэба годна адольваць спасланыя выпрабаванні. "Туманы, туманы, вярніце мне маму",—спявала сірата, якая дапамагала людзям, і за вялікае сэрца набыла шчаслівую сям'ю. Глыбоцкія выхаванцы песнямі і дарэчнымі словамі падтэкстна нагадалі біблейскі сюжэт пра вясёлку—сімвал, што на зямлі ніколі не будзе патопу. "Яркім фарбам вясёлкі мы вельмі рады, па каляровых прыступках крочым босымі нагамі і спяваем песню Госпаду". Ці не святое дзіва? "Памолімся за бацькоў", "Як хачу да цябе прыціснуцца, мама",—чаравалі навапалачане з храма іконы Божай Маці "Неспадзяваная радасць". Вароніцкае аб'яднанне па інтарэсах праваслаўнай скіраванасці з Полаччыны побач са знакамітай "Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына" гаварылі прыгожыя словы пра сям'ю. Пасялкоўцы з Начы, што на Полаччыне, параўналі чалавека з дрэўцам і спявалі пра рамонкавыя палі. Усё для таго, каб добры спадарожны вецер напаўняў ветразі жыццёваму караблю. 
Тым часам зала гучыць апладысментамі. Побач са мной Алена Паўлаўна Максімава (у дзявоцтве Жойдзік) шчыра цешыцца і прыгадвае, як ёй у маленстве забаранялі наведваць святыні. А зараз такі цудоўны альянс хрысціянства і дзяржавы—замілаванне. 
На сцэне—выхаванцы міёрскай нядзельнай школы храма Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне. Падчас інсцэніроўкі дзеці запэўнілі: калі вучоба не паддаецца, трэба звярнуцца да святога ахоўніка Сергія Раданежскага. "Людзі, дайце рукі адно аднаму, а Богу—сэрцы",—выводзілі спеўныя зыкі землякі. 
"Шчаслівы дом, дзе ўсе вераць у Бога",—не пакінула сумнення малеча ў бірузовых спадніцах і хустачках з Плісы Глыбоцкага дабрачыння. Ушачане распавядалі пра царскую сям'ю Раманавых. Здзівілі царкоўнымі песнямі набожныя расонцы. "Давайце ў сем'ях вучыць толькі добраму",—заклікалі яны і працягвалі: "Пакажы нам, Божа, светлы шлях у цемры, не пакінь на пустым узгорку". 
Усе прадстаўнікі атрымалі дыпломы і падарункі, у сумеснай фінальнай песні заклікалі заўсёды аберагаць адно аднаго. Мясцовы святар Сергій Гуцко падзякаваў выкладчыкам. Дарэчы, язненцаў рыхтавала Ірына Бахір, міярчан—Таццяна Пацеенак. Старшыня Язненскага сельсавета Валянціна Фядзьковіч аб'явіла тэму наступнага фестывалю "Дзеля жыцця на Зямлі". Нагадаю, што Валянціна Мікалаеўна разам з галоўным урачом участковай бальніцы Уладзімірам Пашковічам (да слова, нязменным вядучым "Благавесту") і настаўніцай на заслужаным адпачынку Ірынай Стома сталі галоўнымі ініцыятарамі правядзення на язненскай зямлі такога каштоўнага мерапрыемства. 
—У 2010-м, юбілейным для нашай царквы, выступілі тры нядзельныя школы. Пасля на прыёме ва Уладыкі Феадосія Уладзімір Пашковіч абмовіўся, каб стварыць традыцыйны праваслаўны фестываль. Канечне, прапанова атрымала падтрымку і плённы працяг. Два гады фестываль праходзіць пад эгідай Полацкай епархіі. Ад вытоку вельмі дапамагае наш былы святар Аляксандр Карандзей з матушкай Людмілай. Яны цяпер у Наваполацкім прыходзе,—расказвае Ірына Стома.  
У Доме культуры разгарнулася выстава, вядома ж, на сямейную тэматыку. Прадставілі работы ў розных тэхніках выхаванцы з Міёр, Язна, Ушач, Верхнядзвінска, Вароніч… Нельга адвесці вока ад святых вышыванак сям'і Бабака з Бягомля, творчасці местачкоўцаў Морхатаў, фотавыставы язненцаў Шчарбіцкіх, дарэчы, іх крывінка Яна Лукавец—знакамітая зямлячка, чэмпіёнка свету па мастацкай гімнастыцы. 
Свята падыходзіць да лагічнага завяршэння. Размаўляю з браслаўчанкай Марыяй Якімчык—дзевяцікласніцай. Займаецца ў нядзельнай школе з часоў, як пераступіла парог агульнаадукацыйнай школы. 
—Вучым Закон Божы, рыхтуемся да свят, ствараем тэматычныя падзелкі,—расказвае дзяўчына і мяркуе, што сучасная моладзь магла б паводзіць сябе і лепш, больш хінуцца да рэлігійнасці. 
Несумненна… А пакуль ёсць залаты фонд, які бачылі на фестывалі, нацыя жыве, значыць, з намі Бог!
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 

Шестой фестиваль "Благовеста" в Язне Распачалі свята выхаванцы Язненскай нядзельнай школы прыходу Спаса-Праабражэнскай царквы. Яны расказалі пра праведны саюз апошняга расійскага імператара Мікалая ІІ, які павялічыў колькаць цэркваў на 10 000, манастыроў—на 250. Царская сям'я дапамагала сіротам, дзіцячым прытулкам, старэйшыя дочкі працавалі сёстрамі міласэрнасці ў бальніцы.      Выступоўцы прыгожа спявалі… Дзеткі з нядзельнай школы з Бягомля Докшыцкага дабрачыння даводзілі, што ў малітвах схавана незямная моц, калі іх са слязьмі шэпча матуля. У сне ахоўваюць нас дзве бяссонніцы—вочы мамы і Багародзіцы. Браслаўчане з прыходу Свята-Панцеляймонскага жаночага манастыра спявалі гімн Божай Маці "Радуйся, нявеста нябесная". Выхаванцы нядзельнай школы храма Святога Мікалая Цудатворцы расказалі пра святы куточак на іх зямлі—Сар'е, які заўсёды наведваюць паломнікі. Шчасце нараджаецца ў сям'і, сцвярджалі дзеткі і прасілі Бога ахоўваць сямейны лад.

 

Шестой фестиваль "Благовеста" в Язне Выступоўцы з Варапаева, што на Пастаўшчыне, сыгралі цікавую інсцэніроўку, з якой бачна, што чалавека з чыстай і шчырай душой Бог заўсёды ўбачыць і дапаможа. Адзінае—трэба годна адольваць спасланыя выпрабаванні. "Туманы, туманы, вярніце мне маму",—спявала сірата, якая дапамагала людзям, і за вялікае сэрца набыла шчаслівую сям'ю. Глыбоцкія выхаванцы песнямі і дарэчнымі словамі падтэкстна нагадалі біблейскі сюжэт пра вясёлку—сімвал, што на зямлі ніколі не будзе патопу. "Яркім фарбам вясёлкі мы вельмі рады, па каляровых прыступках крочым босымі нагамі і спяваем песню Госпаду". Ці не святое дзіва? "Памолімся за бацькоў", "Як хачу да цябе прыціснуцца, мама",—чаравалі навапалачане з храма іконы Божай Маці "Неспадзяваная радасць".

 

Шестой фестиваль "Благовеста" в Язне Вароніцкае аб'яднанне па інтарэсах праваслаўнай скіраванасці з Полаччыны побач са знакамітай "Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына" гаварылі прыгожыя словы пра сям'ю. Пасялкоўцы з Начы, што на Полаччыне, параўналі чалавека з дрэўцам і спявалі пра рамонкавыя палі. Усё для таго, каб добры спадарожны вецер напаўняў ветразі жыццёваму караблю. Тым часам зала гучыць апладысментамі. Побач са мной Алена Паўлаўна Максімава (у дзявоцтве Жойдзік) шчыра цешыцца і прыгадвае, як ёй у маленстве забаранялі наведваць святыні. А зараз такі цудоўны альянс хрысціянства і дзяржавы—замілаванне. На сцэне—выхаванцы міёрскай нядзельнай школы храма Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне. Падчас інсцэніроўкі дзеці запэўнілі: калі вучоба не паддаецца, трэба звярнуцца да святога ахоўніка Сергія Раданежскага. "Людзі, дайце рукі адно аднаму, а Богу—сэрцы",—выводзілі спеўныя зыкі землякі. "Шчаслівы дом, дзе ўсе вераць у Бога",—не пакінула сумнення малеча ў бірузовых спадніцах і хустачках з Плісы Глыбоцкага дабрачыння.

 

Шестой фестиваль "Благовеста" в Язне Ушачане распавядалі пра царскую сям'ю Раманавых. Здзівілі царкоўнымі песнямі набожныя расонцы. "Давайце ў сем'ях вучыць толькі добраму",—заклікалі яны і працягвалі: "Пакажы нам, Божа, светлы шлях у цемры, не пакінь на пустым узгорку". Усе прадстаўнікі атрымалі дыпломы і падарункі, у сумеснай фінальнай песні заклікалі заўсёды аберагаць адно аднаго. Мясцовы святар Сергій Гуцко падзякаваў выкладчыкам. Дарэчы, язненцаў рыхтавала Ірына Бахір, міярчан—Таццяна Пацеенак. Старшыня Язненскага сельсавета Валянціна Фядзьковіч аб'явіла тэму наступнага фестывалю "Дзеля жыцця на Зямлі". Нагадаю, што Валянціна Мікалаеўна разам з галоўным урачом участковай бальніцы Уладзімірам Пашковічам (да слова, нязменным вядучым "Благавесту") і настаўніцай на заслужаным адпачынку Ірынай Стома сталі галоўнымі ініцыятарамі правядзення на язненскай зямлі такога каштоўнага мерапрыемства. 

 

Шестой фестиваль "Благовеста" в Язне —У 2010-м, юбілейным для нашай царквы, выступілі тры нядзельныя школы. Пасля на прыёме ва Уладыкі Феадосія Уладзімір Пашковіч абмовіўся, каб стварыць традыцыйны праваслаўны фестываль. Канечне, прапанова атрымала падтрымку і плённы працяг. Два гады фестываль праходзіць пад эгідай Полацкай епархіі. Ад вытоку вельмі дапамагае наш былы святар Аляксандр Карандзей з матушкай Людмілай. Яны цяпер у Наваполацкім прыходзе,—расказвае Ірына Стома.  

 

Шестой фестиваль "Благовеста" в Язне У Доме культуры разгарнулася выстава, вядома ж, на сямейную тэматыку. Прадставілі работы ў розных тэхніках выхаванцы з Міёр, Язна, Ушач, Верхнядзвінска, Вароніч… Нельга адвесці вока ад святых вышыванак сям'і Бабака з Бягомля, творчасці местачкоўцаў Морхатаў, фотавыставы язненцаў Шчарбіцкіх, дарэчы, іх крывінка Яна Лукавец—знакамітая зямлячка, чэмпіёнка свету па мастацкай гімнастыцы. Свята падыходзіць да лагічнага завяршэння. Размаўляю з браслаўчанкай Марыяй Якімчык—дзевяцікласніцай. Займаецца ў нядзельнай школе з часоў, як пераступіла парог агульнаадукацыйнай школы. 

 

Вучым Закон Божы, рыхтуемся да свят, ствараем тэматычныя падзелкі,—расказвае дзяўчына і мяркуе, што сучасная моладзь магла б паводзіць сябе і лепш, больш хінуцца да рэлігійнасці. Несумненна… А пакуль ёсць залаты фонд, які бачылі на фестывалі, нацыя жыве, значыць, з намі Бог!

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.