Авторизация
 

Клапатлівы абавязак нашчадкаў — даглядаць пахаванні продкаў

Заботливый долг потомков — ухаживать за захоронениями предков У рэдакцыю патэлефанавала міярчанка, якая папрасіла расказаць пра людзей, якія навялі парадак на гарадскіх могілках, і падзякаваць ім за старанне. І вось я гутару з начальнікам участка добраўпарадкавання УП ЖКГ С.У. Баравік.

 

 

—Вялікія работы не толькі па добраўпарадкаванні, але і па пашырэнні так называемых новых гарадскіх могілкаў пад Кацілавам мы пачалі ў ліпені,—расказвае Святлана Уладзіміраўна.—Перанеслі агароджу на старым участку бліжэй да дарогі, а потым заняліся асваеннем новага, які перадала камунгасу прыгарадная гаспадарка. Яго плошча каля трох гектараў. Зноў давялося пераносіць частку старой агароджы і ўстанаўліваць каля 400 метраў новай. Гэтым займаліся рабочыя Барыс Адамёнак, Сяргей Пухальскі і Генадзь Карніцкі пры падтрымцы зваршчыка Аляксандра Сцяпанава. Планіроўку тэрыторыі праводзілі грэйдэрыст Антон Дземідзёнак і на "Амкадоры" Анатоль Станкевіч і Мікалай Дзямешка. Давялося высякаць хмызнякі, засыпаць канаву, рабіць дадатковы праезд.
Адначасова доглядам могілкаў займаўся Віктар Богуш пры падтрымцы цэлай брыгады. Яны выкошвалі і выдалялі траву, выносілі старыя вянкі і крыжы, смецце. А ўсяго гэтага набралася нямала і на некаторых забытых нашчадкамі пахаваннях, і за агароджай, а на аддаленых участках—і перад ёй.
У гэтай сувязі звяртаюся з вялікай і настойлівай просьбай да ўсіх, хто даглядае магілы родных і блізкіх людзей, выносіць смецце толькі ў кантэйнеры, камунальная служба іх рэгулярна апаражняе.
Яшчэ адна могілкавая праблема—некантралюемая падсыпка пахаванняў. Іншы раз прывозяць на нейкі невялікі ўчастак гравій літаральна МАЗам, а што тады рабіць суседзям?
Таму прашу ўлічваць, што ўстаноўка помнікаў і агародж, добраўпарадкаванне пахаванняў і іх падсыпка праводзяцца толькі па ўзгадненні з нашым спецыялістам Віктарам Богушам (мабільнік МТС 241-11-82) ці мной, Святланай Баравік (510-70-88). Участкі для пахаванняў усім выдзяляюцца стандартныя - на дзве магілы памерам 2.30 на 2.10. Пры ўстаноўцы бардзюраў ці агародж, бетаніраванні ці добраўпарадкаванні пліткай выходзіць за такія параметры строга забараняецца. Праход паміж радамі павінен заставацца каля метра, каб можна было свабодна пранесці труну.
Пераканаўчая просьба не садзіць на пахаваннях не толькі вялікія дрэвы, нават кусты. Не заўважыце, як дрэвы стануць вялікімі і пачнуць уяўляць пагрозу помнікам і агароджам. А бэз, язмін, шыпшына, многія іншыя хмызнякі пашыраюцца каранёвымі пабегамі, яны хутка запаланяюць наваколле і разбураюць усе элементы добраўпарадкавання. 
Разумею масавае імкненне зрабіць пахаванні блізкіх людзей прыгожымі, толькі звяртаю ўвагу і на непазбежнае пры гэтым: падтрыманне прыгажосці патрабуе сродкаў, працы і часу. У вас заўсёды будуць такія магчымасці? Ці не лепш загадзя паклапаціцца, каб наступнае добраўпарадкаванне было мінімальным. Выкарыстайце бардзюрны камень, бетонную ці керамічную плітку, спецыяльнае штучнае пакрыццё, натуральны або фарбаваны шчэбень, нават проста пясок па плёнцы ці рубероіду… Менш клопату будзе са штучнымі кветкамі. Адным словам, усё павінна быць у меру і прадумана. 
Дарэчы, усе гэтыя патрабаванні камунальная служба будзе імкнуцца рэалізоўваць на новым участку могілак. Ён разбіваецца на сектары, два рады на іх пойдуць "галава да галавы"— потым мятровы праход, ніякіх дадатковых падсыпак, пасадак дрэў і кустоў, выхаду за межы адведзеных граніц, усе работы—па ўзгадненні.
У заключэнне нагадваю, што падзахаванне на старых участках таксама праводзіцца па ўзгадненні (тэл. МТС 241 11 82), пры прад'яўленні копіі пасведчання аб смерці, асабістага нумара памерлага з пашпарта і звестак (імя, імя па бацьку і прозвішча; адрас; нумар тэлефона) асобы, якая будзе даглядаць за пахаваннем.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

—Вялікія работы не толькі па добраўпарадкаванні, але і па пашырэнні так называемых новых гарадскіх могілкаў пад Кацілавам мы пачалі ў ліпені,—расказвае Святлана Уладзіміраўна.—Перанеслі агароджу на старым участку бліжэй да дарогі, а потым заняліся асваеннем новага, які перадала камунгасу прыгарадная гаспадарка. Яго плошча каля трох гектараў. Зноў давялося пераносіць частку старой агароджы і ўстанаўліваць каля 400 метраў новай. Гэтым займаліся рабочыя Барыс Адамёнак, Сяргей Пухальскі і Генадзь Карніцкі пры падтрымцы зваршчыка Аляксандра Сцяпанава. Планіроўку тэрыторыі праводзілі грэйдэрыст Антон Дземідзёнак і на "Амкадоры" Анатоль Станкевіч і Мікалай Дзямешка. Давялося высякаць хмызнякі, засыпаць канаву, рабіць дадатковы праезд.

 

Адначасова доглядам могілкаў займаўся Віктар Богуш пры падтрымцы цэлай брыгады. Яны выкошвалі і выдалялі траву, выносілі старыя вянкі і крыжы, смецце. А ўсяго гэтага набралася нямала і на некаторых забытых нашчадкамі пахаваннях, і за агароджай, а на аддаленых участках—і перад ёй.У гэтай сувязі звяртаюся з вялікай і настойлівай просьбай да ўсіх, хто даглядае магілы родных і блізкіх людзей, выносіць смецце толькі ў кантэйнеры, камунальная служба іх рэгулярна апаражняе.Яшчэ адна могілкавая праблема—некантралюемая падсыпка пахаванняў. Іншы раз прывозяць на нейкі невялікі ўчастак гравій літаральна МАЗам, а што тады рабіць суседзям?Таму прашу ўлічваць, што ўстаноўка помнікаў і агародж, добраўпарадкаванне пахаванняў і іх падсыпка праводзяцца толькі па ўзгадненні з нашым спецыялістам Віктарам Богушам (мабільнік МТС 241-11-82) ці мной, Святланай Баравік (510-70-88). Участкі для пахаванняў усім выдзяляюцца стандартныя - на дзве магілы памерам 2.30 на 2.10.

 

Пры ўстаноўцы бардзюраў ці агародж, бетаніраванні ці добраўпарадкаванні пліткай выходзіць за такія параметры строга забараняецца. Праход паміж радамі павінен заставацца каля метра, каб можна было свабодна пранесці труну.Пераканаўчая просьба не садзіць на пахаваннях не толькі вялікія дрэвы, нават кусты. Не заўважыце, як дрэвы стануць вялікімі і пачнуць уяўляць пагрозу помнікам і агароджам. А бэз, язмін, шыпшына, многія іншыя хмызнякі пашыраюцца каранёвымі пабегамі, яны хутка запаланяюць наваколле і разбураюць усе элементы добраўпарадкавання. Разумею масавае імкненне зрабіць пахаванні блізкіх людзей прыгожымі, толькі звяртаю ўвагу і на непазбежнае пры гэтым: падтрыманне прыгажосці патрабуе сродкаў, працы і часу. У вас заўсёды будуць такія магчымасці? Ці не лепш загадзя паклапаціцца, каб наступнае добраўпарадкаванне было мінімальным. Выкарыстайце бардзюрны камень, бетонную ці керамічную плітку, спецыяльнае штучнае пакрыццё, натуральны або фарбаваны шчэбень, нават проста пясок па плёнцы ці рубероіду…


Менш клопату будзе са штучнымі кветкамі. Адным словам, усё павінна быць у меру і прадумана. Дарэчы, усе гэтыя патрабаванні камунальная служба будзе імкнуцца рэалізоўваць на новым участку могілак. Ён разбіваецца на сектары, два рады на іх пойдуць "галава да галавы"— потым мятровы праход, ніякіх дадатковых падсыпак, пасадак дрэў і кустоў, выхаду за межы адведзеных граніц, усе работы—па ўзгадненні.У заключэнне нагадваю, што падзахаванне на старых участках таксама праводзіцца па ўзгадненні (тэл. МТС 241 11 82), пры прад'яўленні копіі пасведчання аб смерці, асабістага нумара памерлага з пашпарта і звестак (імя, імя па бацьку і прозвішча; адрас; нумар тэлефона) асобы, якая будзе даглядаць за пахаваннем.

 

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 933
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 130
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 806
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 735
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 221
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 336
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Именины 17 января 2020
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта