Авторизация
 

Міёрская каталіцкая моладзь удзельнічала ў сустрэчы ў Полацку

Миорская католическая молодежь участвовала во встрече в Полоцке У Полацкай парафіі адбылося чуванне моладзі Віцебскай дыяцэзіі, прысвечанае разважанню над Божай Міласэрнасцю. 
а сустрэчу прыбылі хлопцы і дзяўчаты са святарамі ці законнымі сёстрамі з Браслава, Глыбокага, Віцебска, Варапаева, Слабодкі, Друі, Верхнядзвінска, Міёр і іншых месц. 
Напачатку кожная парафія прадстаўляла сваю групу і атрымлівалася гэта па-рознаму: адны расказвалі пра сябе спяваючы песні, другія апавядалі, а трэція паказвалі слайды. 

На сустрэчу прыбылі хлопцы і дзяўчаты са святарамі ці законнымі сёстрамі з Браслава, Глыбокага, Віцебска, Варапаева, Слабодкі, Друі, Верхнядзвінска, Міёр і іншых месц. Напачатку кожная парафія прадстаўляла сваю групу і атрымлівалася гэта па-рознаму: адны расказвалі пра сябе спяваючы песні, другія апавядалі, а трэція паказвалі слайды. 

 

Ксёндз Аляксандр Грыцкевіч, які родам з Міёр, а зараз душпастырскую місію нясе ў суседнім Верхнядзвінску, прамовіў канферэнцыю пра Божую Міласэрнасць, падчас якой кожны з удзельнікаў чування мог заўважыць у абразе Міласэрнага Езуса штосьці асаблівае для сваёй душы.


Падчас пакутнага набажэнства, якое падрыхтаваў ксёндз Юрый Жаўняровіч,— таксама выхадзец з Міёр, а зараз працягвае вучобу ў Італіі і ненадоўга завітаў дадому,—і моладзь міёрскай парафіі, можна было зрабіць рахунак сумлення і ў цішы пакаяцца ў сваіх грахах. Сімвалам пакаяння і вяртання да Бога былі маленькія свечкі, запаленыя ад вялікай тымі, хто прыступіў да сакрамэнту пакаяння і проста шчыра прасіў прабачэння ў Бога за свае грахі. 


Святую службу ўзначальваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У прамове ён нагадаў моладзі пра тое, як трэба змагацца са спакусамі сённяшняга свету.

Мелі месца таксама тэатральныя пастаноўкі, якія падрыхтавала моладзь з Міёр і Браслава. Выступленні вучылі змаганню супраць зла і як супрацьстаяць яму.

Моладзь звярталася ў сваіх просьбах да Божай Міласэрнасці, малілася Вяночкам і на Святым Ружанцы. 


Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

Фота з сайта www.catholic.by

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 933
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 130
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 806
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 735
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 221
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 336
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Именины 17 января 2020
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта