Авторизация
 

З малітвай у сэрцы да Маці Божай

С молитвой в сердце к Божьей Матери Каля 100 пілігрымаў да Маці Божай Будслаўскай рушылі ў дарогу пасля святой імшы а 10 гадзіне ў Міёрскім касцёле ў нядзелю 28 чэрвеня. У гэтым годзе да міярчан далучыліся вернікі з Наваполацкай парафіі. Па дарозе да Будслаўскай святыні яны разам са святарамі будуць маліцца ў розных інтэнцыях, песнямі ўзносіць хвалу Богу. Ад Міёраў да Будслава каля 180 кіламетраў, увесь шлях вернікі пераадольваюць пешшу.  

 

С молитвой в сердце к Божьей Матери У санктуарыі Маці Божай Будслаўскай штогод збіраюццца шмат вернікаў з усёй Беларусі. Сярод пілігрымаў, якія прыбываюць на свята, ёсць і тыя, хто едзе на веласіпедах, на аўтобусах і аўтамабілях, іншы раз шлях іх нават бярэ пачатак з-за мяжы. Гэта сведчыць пра сапраўды святое месца ў Беларусі, куды з году ў год у адзін дзень ужо больш за пяць стагоддзяў збіраецца на малітву некалькі дзясяткаў тысяч вернікаў.


Сёлетнія марыйныя ўрачыстасці ў Будславе пройдуць 3-4 ліпеня. Дэвіз святаў — "Марыя — прытулак грэшных". Таксама ў гэтым годзе Касцёл у Беларусі адзначае 25-годдзе адраджэння пілігрымак да Маці Божай Будслаўскай.


Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта