Авторизация
 

Адчыніць сэрцы, як і брамы, для Езуса

Пальмовай нядзеляй 22 сакавіка распачаўся ва ўсіх касцёлах Вялікі тыдзень. У літургіі ўзгадваўся ўрачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерусалім за пяць дзён да Яго ўкрыжавання. Як пішуць eвангелісты, людзі з натоўпу, якія віталі Хрыста, слалі на дарозе свае вопраткі, а таксама аліўныя і пальмавыя галінкі, усклікаючы пры гэтым: "Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана".

 

Вернікі міёрскай парафіі апоўдні распачалі ўдзел у Святой імшы разам з пробашчам ксяндзом Крыштафам Міянкінам перад святыняй. Напачатку чыталася Евангелле пра трыумфальны ўваход Езуса Хрыста ў Ерусалім, пасля святар асвяціў вербачкі. Здаўна ў касцёле існаваў звычай у такі дзень адчыняць брамы касцёла, пастукаўшы ў іх крыжам. Так вырашылі адрадзіць гэтую старажытную традыцыю і ў Міёрах. Яна носіць сімвалічнае значэнне для хрысціян, бо як дзверы ўяўляецца сэрца чалавека, і менавіта ў пальмовую ці вербную нядзелю такі жэст нагадвае, што чалавек павінен адкрыцца на прысутнасць у яго жыцці Бога. Адкрыць сэрца перад Езусам Хрыстом і яго нябачным і нячутным стукам у яго. Ксёндз Крыштаф такім чынам адчыніў брамы касцёла і вернікі з працэсіяй увайшлі ў святыню.


У гэты дзень падчас святой Імшы чыталася апісанне Мукі Хрыста. Таму другая назва Пальмовай нядзелі-нядзеля Мукі Пана. Нягледзячы на гэта, урачыстасць мае радасны характар, бо з яе пачынаецца літургічны ўспамін падзеяў, у якіх здзейснілася збаўленне свету.
Хрысціянскія таямніцы веры ўзаемна прасякаюць адна адну: хвала і радасць ствараюць непадзельную цэласнасць з цярпеннем, а яно, у сваю чаргу, прадвяшчае ўваскрасенне і збаўленне. Удзел у літургіі азначае згоду вернікаў прыняць крыж і цярпенне з Хрыстом. Згоду ісці да вечнага жыцця не іншым, а менавіта гэтым шляхам-шляхам, які паказаў нам Збаўца. Пра гэта падчас казання гаварыў і ксёндз рэкалекцыяніст з Глыбокага Вячаслаў Пялінак.


Святары на працягу трох дзень з 20 па 22 сакавіка перад службамі і ў буднія дні нястомна спавядалі вернікаў. Свята Уваскрасення падразумявае навяртанне і паяднанне з Богам, навядзення парадку не толькі ў дамах і падрыхтоўку святочны сталоў і страў, а перш за ўсё парадку ў сваім сэрцы і думках, у адносінах з роднымі і блізкімі!


Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 077
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 191
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 219
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 679
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 398
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта