Реколекции

Реколекции 27, 28 і 29 сакавіка ў Міёрскім касцёле адбудуцца Вялікапосныя рэкалекцыі з удзелам святароў з іншых парафій. Ксёндз пробашч Кшыштаф Міякіна запрашае ўсіх жадаючых прыняць у іх удзел. У пятніцу ў першай палове дня ксяндзы будуць наведваць у Міёрах і ўсіх вёсках парафіі хворых, якія па стане здароўя не могуць прыехаць у касцёл, але хочуць паспавядацца. Увечары  сакрамант пакаяння атрымаюць тыя, хто прыйдзе ў храм.

 

Прыезджыя і мясцовыя святары будуць спавядаць у касцёле і ў суботу. У гэтыя дні Святыя Імшы пройдуць у 8.00, 12.00 і 18.00. А ў Пальмовую (Вербную) нядзелю расклад набажэнстваў крыху іншы: у 8.00, 10.00, 12.00, 18.00 і ў 14.00 — у Перабродскім касцёле з рэкалекцыйнай навукай і ўдзяленнем Сакраманту Намашчэння хворых. 29 сакавіка ў пачатку кожнай Святой Імшы будзе выконвацца абрад асвячэння галінак вербы.


Э. БЛАЖЭВІЧ. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.