Авторизация
 

Са смуткам і пакаяннем

Со скорбью и покаянием 18 лютага ў вернікаў-каталікоў пачаўся Вялікі пост, які працягнецца да Вялікадня. Сёлета свята Уваскрашэння Езуса Хрыста будзе адзначацца 5 красавіка. Пачатак посту называюць Папельцам. У гэты дзень у адпаведнасці са старажытным звычаем, галовы вернікаў пасыпаюць асвечаным попелам, што сімвалізуе смутак і пакаянне. Ксёндз-пробашч Крыштаф Міянкіна і ксёндз-вікарый Вячаслаў Адамовіч праводзілі гэты абрад са словамі: "Пакайцеся і верце ў Евангелле" або "Памятай, што ты прах, і ў прах вернешся", якія сімвалізуюць сардэчнае шкадаванне за грахі і пакаянне, з якімі хрысціянін пачынае пост.

 

Аднак, як падкрэсліў ксёндз Вячаслаў, гэты абрад не дае прабачэнне грахоў і трэба абавязкова прыступаць да сакраманту пакаяння-споведзі.
Вікарый нагадаў пра абавязак кожнага хрысціяніна ў час посту ўстрымлівацца ад мясных прадуктаў не толькі па пятніцах, але па магчымасці ў іншыя дні, адмовіцца ад гучных урачыстасцяў, музыкі. Пры ўсёй важнасці цялеснага ўстрымання яшчэ больш важнымі з'яўляюцца справы міласэрнасці і малітва.
У праваслаўных жа вернікаў Вялікі пост пачаўся ў панядзелак 23 лютага.


Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
На здымку: абрад пасыпання галавы попелам.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта