Делились радостью дети

Урачыстае набажэнства ў царкве Уваскрэсення Хрыстова прайшло пры напоўненым храме, а пасля адбыўся канцэрт, прысвечаны Нараджэнню Хрыстова. Праграма, якую падрыхтавалі дзеці, у іх ліку і навучэнцы мясцовай праваслаўнай нядзельнай школы, была насычана рознажанравымі тэматычнымі нумарамі. У сцэнках шукалі адказны на пытанні па бібліі, мірскім паўсядзённым жыцці, дзе нярэдка ўладараць матэрыяльныя каштоўнасці.

 

Галоўныя персанажы сцэнкі "Падарункі Хрысту" — Калядная Ноч (у гэтай ролі выступала Карына Батура) і Прамень (Глеб Швядко) — высветлілі, якія падарункі можна прыпаднесці Нованароджанаму Хрысту і што найбольш каштоўнымі для Яго будуць дабрыня, любоў, пакора і міласэрнасць.
Дзействы, якія адбываліся ў мініяцюры "Госць" пасадзейнічалі роздуму пра жыццё, учынкі. Ролі выконвалі Яўген і Сяргей Барташэвічы, Уладзіслаў Барок, Глеб Швядко, Кацярына Несцяровіч.


Казачныя героі сцэнкі "Што такое Каляды?" — Сарока, Верабей, Варона і Голуб — дапамагаюць раскрыць сэнс гэтага важнага рэлігійнага свята. У вобразах "пярнатых" персанажаў выступалі Ганна Малыш, Глеб Швядко, Паліна Цурыкава і Юлія Нарэйка. 


Усе вышэйназваныя юныя дзісенцы, а таксама Панцялей Казлоўскі і Ірына Нарэйка спявалі песні, дэкламавалі вершы. Святар Генадзь Каранеўскі ўручыў дзецям падарункі.
У гэты ж святочны дзень адбылося прадстаўленне ў аддзяленні кругласутачнага знаходжанння тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Прыемна было адзінокім людзям атрымаць падарункі і ад айца Генадзія.
Алена БАТУРА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.