И снова орган звучит

И снова орган звучит У Міёрскім касцёле пасля працяглага перапынку зноў загучаў арган. Рамонтам музычнага літургічнага інструмента займаўся майстар з Вільні — спецыяліст па рамонце і рэстаўрацыі касцёльных і канцэртных арганаў Бернард Тэрмэн. "Ажыўленне" змоўклага некалькі год таму інструмента сімвалічна прыпала на дзень успамінаў пра апякунку касцёльнай музыкі — святой Цэцыліі, які традыцыйна адзначаецца 22 лістапада.

 

И снова орган звучит Ужо на наступны дзень, у нядзелю, Святыя імшы суправаджаліся арганным гучаннем. Апоўдні на ім сыграў канцэртную праграму піяніст, арганіст, літоўскі кампазітар Аляксандр Ісакаў. Ён выканаў творы такіх знакамітасцей як Рэгер, Бах, Янчанка, Агдэн. Добрая акустыка дазваляла мелодыям гучаць выразна і даносіць настрой да слухачоў, якія шчодра аддзячвалі маэстра апладысментамі. Дарэчы, Аляксандр Ісакаў выступіў з канцэртам 11 снежня ў Віцебскай філармоніі, на які быў запрошаны і міёрскі парафіяльны хор "Fiat".

 

Адкруціць  стужку падзей
И снова орган звучит На жаль, дакладную гісторыю з’яўлення аргана ў Міёрскім касцёле ніхто не ведае і дакументальна яна нідзе не занатавана. Аднак некаторыя факты ўсё ж захаваліся. Мясцовы гісторык і краязнаўца Вітольд Антонавіч Ермалёнак распавёў, што ў 1915 годзе ўладальнік маёнтка Каменполле Святаполк Мірскі на арган у святыню выдаткаваў грошы — 10 тысяч рублёў срэбрам. Таму можна меркаваць, што арган сёлета ці на наступны год адзначыць стогадовы юбілей. Гэта што датычыцца механічнай часткі інструмента, а яго драўляны корпус быў выраблены ў 1906-1907 гадах, калі ўзводзілася святыня.


Безумоўна, калі няма чалавека, які заіграе на інструменце, музыка сама з яго не паліецца. За векавую гісторыю касцёла вядомыя прозвішчы нешматлікіх арганістаў, якія працяглы час упрыгожвалі набожныя літургіі велічным музычным тонам. У 1940-ыя гэта быў Ігнацый Баговіч, а яго сваячка Альдона Іванаўна Рачыцкая ў паважаным узросце і зараз спявае на ранішняй польскай службе. З 1956 па 2000 гады іграў на аргане Казімір Грабоўскі, родны брат ксяндза Яна Грабоўскага, які працаваў у Міёрах.

 

На аргане граў амаль паўстагоддзя
Жыццё арганіста Казіміра Грабоўскага не было лёгкім. Нарадзіўся ён у шматдзетнай сям'і ў Лідзе, што на Гродзеншчыне, тады гэта тэрыторыя ўваходзіла ў склад Польшчы. Вычыўся ў агульнаадукацыйнай і музычнай школах. Хлопчыкам рос здольным, а таму музычную навуку засвойваў добра і хутка. Акрамя фартэпіяна, навучыўся граць на трубе, скрыпцы і мандаліне. Вельмі любіў футбол. Далей былі неспакойныя падзеі другой Сусветнай вайны. Ваяваў у арміі Краёвай. Трапіў у савецкі лагер на Калыму, дзе што-дзень паміралі ад голаду людзі. Пра жахі таго часу Казімір Грабоўскі ўзгадваў пры жыцці сваім дзецям, распавядаў як цудам уратаваўся ад кулі: "Быў так знясілены, што, цягнучы ваганетку, упаў. Такіх слабых з вышкі расстрэльвалі, але адзін салдат дапамог узняцца, даў палову бохана хлеба са словамі "ты яшчэ малады, вытрымаеш, жыві…".


И снова орган звучит Пра падзеі 1950-ых з аповедаў бацькоў ведае дачка Казіміра Грабоўскага Галіна: "Міёрскі касцёл выкарыстоўваўся савецкімі ўладамі пад зернясховішча. Вернікі сталі клапаціцца аб вяртанні святыні для малітвы. Міёрская моладзь сабрала подпісы і мая маці Ядвіга накіравалася ў абласны цэнтр з прашэннем даць парафіі святара. Просьба была разгледжана і ў хуткім часе на душпастырскую працу быў накіраваны Ян Грабоўскі, які раней быў зняволены ў лагеры, але ў час Хрушчоўскай адлігі з-за недахопу доказу віны—вызвалены. Ксёндз Ян і запрасіў у Міёры арганістам свайго роднага брата Казіміра. Так склаўся лёс, што гэты чалавек і стаў для маёй маці добрым мужам, пра якога яна ў той час прасіла Бога. Аднак у тую пару рэлігія перажывала цяжкі перыяд. Дзяцей забаранялася вадзіць у касцёл і штраф за непаслушэнства быў устаноўлены—50 рублёў. Але людзі маліліся, спявалі ў хоры. Дарэчы, на рэпетыцыі збіраліся нават часцей чым два разы на тыдзень. Па календары адзначалі і рэлігійныя святы". 
Ішоў час. Ганенні мінулі, захавалася і вера. Людзі, якія заставаліся адданымі Богу, перадалі свае пачуцці да яго наступным пакаленням. Выкладчыца школы мастацтваў Галіна Казіміраўна Грабоўская, а цяпер Шокель, як кажуць, "вырасла" ў святыні, куды з маленства яе вадзіў тата. Яна зараз спявае і часта саліруе ў парафіяльным хоры "Fiat". Яе бацькі—Казіміра Грабоўскага не стала ў 2000 годзе. На службах у міёрскім касцёле ён іграў на аргане да апошняга. Перад адыходам вельмі радаваўся, што змена бу-дзе, якраз тады прыехала працаваць арганісткай Анжэла Кіпрушава.



"Учора і сёння"

И снова орган звучит Казімір Грабоўскі ўпрагожваў спевамі набажэнствы па-польску. Варта згадаць і той факт, што пры ксяндзу Уладзіславу Пятрайцісу служба была перакладзена на беларускую мову, з 1987 па 1990 гады на беларускамоўную імшу была запрошана арганістка Марыя Скуратовіч з Мінска. Яна перакладала на родную мову і некаторыя польскія песні, для развучвання іх з мясцовай моладдзю. Пасля па некалькі год ігралі падчас імшаў на беларускай мове сёстры Ганна, Юлія і Вераніка Александровічы. Зараз яны жывуць і працуюць у Мінску, а іх бацькі Алена Іванаўна і Франц Ігнатавіч па-ранейшаму спяваюць у хоры на ранішняй службе. 
Анжэла Кіпрушава арганісткай у касцёле працуе ўжо амаль пятнаццаць год. Яна ініцыятар стварэння парафіяльнага хору "Fiat", які спяваў на службах у касцёлах Польшчы, Германіі, Аўстрыі, Францыі і іншых краінах блізкага замежжа. З бласлаўлення вышэйшых касцёльных улад і пробашча парафіі ксяндза Крыштафа Міянкіны выдадзены на літургічныя гады "Псальмы" з нотамі на кожную нядзелю, святы і ўрачыстасці, некалькі зборнікаў літургічных спеўнікаў на польскай і беларускай мовах, а таксама асобна—для дзяцей і моладзі.
Успаміны парафіян…
Тэрэзе Вішнеўскай з Каменполля ўжо больш за 80 гадоў. Яна з маленства з бацькамі кожную нядзелю і ў святочныя дні хадзіла ў міёрскі касцёл. Прыгадвае, што непасрэдна перад службай у будынку плябаніі, дзе зараз размяшчаецца радзільны дом, праводзіліся рэпетыцыі хору. Жанчына не спявала ў ім, але памятае як ксёндз Ян Завітоўскі, што працаваў у Міёрах з 1941 па 1949 гады, на нядзельнай службе заўсёды прызначаў, з якой бліжэйшай вёскі будуць спяваць вернікі на набажэнстве ўжо ў наступную нядзелю. Тым самым была ўстаноўлена чарга…
Гэнавэфа Федуковіч узгадвае, што ў час дзейнасці ксяндза Яна Грабоўскага быў праведзены рамонт аргана. Яна працавала ў касцёле, была даверанай асобай. На жаль, якія майстры гэтым займаліся, спадарыня Гэнавэфа дакладна не памятае.


И снова орган звучит Ад аўтара артыкула: Магчыма, некаторым нашым чытачам вядомы яшчэ звесткі пра гісторыю Міёрскага касцёльнага аргана. Нам важная любая інфармацыя, вельмі вам будзем за яе ўдзячныя. Паведаміць факты можна ў рабочыя дні па нумары 4-90-84. 


Вольга  ВІШНЕЎСКАЯ. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.