Авторизация
 

Двайное свята

У нядзелю, 28 снежня, вернікі каталіцкага веравызнання адзначалі свята Святой сям'і. Урачыстае набажэнства ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Міёрах апоўдні ўзначальваў ксёндз-біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. На святой імшы сакрамант Канфірмацыі атрымала 60 вернікаў з міёрскай і адзін з верхнядзвінскай парафій. Яшчэ сакрамант называецца Бежмаванне, а той, хто яго прымае, атрымлівае духоўную моц і сілу. Наступае паглыбленне сувязі з Богам, які з'яўляецца крыніцай дабрыні і мужнасці. Прымаючы Духа Святога, чалавек атрымлівае звышпрыродныя дары. Аб іх узнёслымі словамі гаворыць Святы Амброжы:" Прыпомні сабе, што атрымаў духоўны знак, духа мудрасці і розуму, духа парады і мужнасці, духа пазнання і набожнасці, духа святой боязні", і захавай тое што атрымаў. Пазначыў цябе Бог Айцец, умацаваў цябе Хрыстус Пан і даў задатак Духа.... і як вынік гэтага паглыбленне духоўнасці, здабыццё цнотаў.

 

У сваім звароце да вернікаў ксёндз-біскуп Алег Буткевіч асабліва акцэнтаваў увагу на прыкладзе святой сям'і Юзафа, Марыі іх сына Езуса, іх жыцця і святасці, скарэнні і любові, да якіх павінна імкнуцца кожная сучасная сям'я. Святар гаварыў пра адказнасць, якая ляжыць на кожным з сужанкаў пры стварэнні такой невялікай, але такой важнай супольнасці грамадства, як сям'я. Нагадаў усім пра важную запаведзь дэкалога: "Шануй бацьку свайго і маці сваю". "Выхаванне ў любові і добрым прыкладзе ідзе толькі з сям'і, і нельга гэтыя асновы перакладваць на школу, грамадства, міліцыю і іншых", — падкрэсліў кіраўнік дыяцэзіі.


Напрыканцы службы парафіяне шчыра дзякавалі ксяндзу-біскупу за ўчынены сакрамант Канфірмацыі і прамоўленае слова.
У гэты ж дзень а 16 гадзіне ў актавай зале школы мастацтваў моладзь і дзеці паказалі тэатралізаванае прадстаўленне, прысвечанае святу Божага нараджэння. Ксёндз-біскуп Алег Буткевіч пахваліў выступоўцаў за тое, што маюць жывую веру і нясуць яе іншым, а таксама запрасіў на конкурс батлеек, што адбудзецца ў студзені ў Віцебску. Дарэчы, міёрскія юныя артысты з яго не раз вярталіся з перамогай ці займалі на ім прызавыя месцы.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 82 932
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 47 590
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 028
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 20 226
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 19 102
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 215
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 070
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2018
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2018
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта