Авторизация
 

Зазірнуць у гісторыю

У кастрычніку 2014 года ў выдавецтве Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра выйшла кніга І. З. Залілава "Графіці Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку XII- XVII стагоддзяў". Яна змяшчае шмат цікавых гістарычных, палеаграфічных і лінгвістычных звестак і дае магчымасць яшчэ раз пераканацца ў тым, што Спаса-Праабражэнская царква ва ўсіх адносінах унікальная.

 

Новае выданне знаёміць чытачоў з "бібліятэкай" аўтографаў нашых продкаў, якія адкрыліся ў выніку карпатлівай працы рэстаўратараў на сценах храма, пабудаванага ў XII стагоддзі дойлідам Іаанам па благаслаўленні прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Колькасны склад алтарных графіці ў Полацкай Спаса-Праабражэнскай царкве (іх больш за 100) прыблізна роўны колькасці ўсіх эпіграфічных помнікаў Х-XIV стагоддзяў, якія выяўлены на тэрыторыі Беларусі.
У новай кнізе змешчаны фотаздымкі і малюнкі графіці, зроблены іх даследчы аналіз, што дае магчымасць пазнаёміцца з цікавым гістарычным матэрыялам, нават не маючы доступу да арыгіналаў.
Выданне падрыхтавана да друку пры актыўным удзеле С. Н. Глушакова, А. І. Судніка і сясцёр Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.


Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта