Авторизация
 

З днём Божага нараджэння!

С днём Рождества Христова!
"Нарадзіўся Езус Хрыстус у ясельках…"

Умілаваныя ў Хрысце Збаўцы браты і сёстры!
Ад шчырага сэрца віншуем вас са святам Божага Нараджэння!
Гэтая ўрачыстасць распавядае нам пра рэальнасць уваходу Бога ў гісторыю чалавека і пра Божую любоў да яго, любоў да ўсяго сусвету, у якім жыве і дзейнічае чалавек. Праз гэты ўваход, па-іншаму — Уцелаўленне, Сын Божы асвяціў і ўзвысіў да збаўляльнай годнасці жыццё кожнага чалавека.

Святое Пісанне, а ў большасці кніга Прарока Ісайі, пераносіць нас у час чакання на прыйсце Адкупіцеля сцвярджэннем, што "надыходзіць Збаўца" (Іс 62,11). "Народ, які ходзіць у цемры, убачыць святло вялікае; над жыхарамі краіны смяротнага ценю заззяе святло. (...) Бо Дзіця нарадзілася нам, Сын дадзены нам; і ўлада спачыла на плячах Яго, і дадуць Яму імя: Цудоўны, Дарадчык, Бог моцны, Спрадвечны Айцец, Князь супакою" (Іс 9, 2.6). І менавіта гэтымі словамі прарок яшчэ раз нагадвае нам аб патрэбе абвяшчэння праўды Евангелля, абароны маральных каштоўнасцяў з мэтай стварэння цывілізацыі любові, будавання паводзінаў у грамадстве, заснаваных на ўзаемных павазе і любові, на справядлівасці і супакоі.

 

Ад усяго сэрца жадаем вам Божых ласкаў, здольнасці і сілаў перанесці на ўсе дні вашага жыцця атмасферу гэтага свята, любові, супакою і адзінства. Радасці вам і шчодрага Божага бласлаўлення на Урачыстасць Божага Нараджэння і на Новы 2015 год!

 

Святары Міёрскай парафіі "Унебаўзяцця

Найсвяцейшай Панны Марыі".

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта