Авторизация
 

“Мы дзеці Твае, Маці Божая”

"Мы дети Твои, Богородица" З такімі словамі пасля ранішняй Святой імшы рушыла ў дарогу пілігрымка з Міёр да Маці Божай Валадаркі азёраў. Да Браслава 40 кіламетраў, размеркаваных на два дні. У дарогу адправілася 30 чалавек, сярод якіх кіраўнік пілігрымкі ксёндз Юрый Жаўняровіч, духоўны айцец  ксёндз Валерый Марціноўскі, а таксама 2 клерыкі з Пінскай духоўнай семінарыі і законны брат з супольнасці айцоў марыянаў.

Поўныя энергіі, вясёлыя, мы праходзілі па вуліцах нашага горада, шчыра вітаючы  яе жыхароў. Людзі нам усміхаліся, а некаторыя нават, бачачы крыж наперадзе вандроўнікаў, станавіліся на калені. І вось мы ўжо за Міёрамі, молімся перад крыжом за усіх жыхароў горада, за святароў і тых, хто застаўся дома.

 

23 жніўня ў Браславе завяршыліся ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў. У іх прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, біскупы, святары і вернікі. Галоўную Святую Імшу ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

 

"Мы дети Твои, Богородица" З нагоды пятай гадавіны каранацыі абраза Маці Божай дабрачыннае каталіцкае таварыства "Карытас" у Браславе арганізавала каля касцёла фотавыставу Алены Шаліма, на якой прадстаўлены моманты каранацыі.

На заканчэнне літургіі біскуп Алег Буткевіч падзякаваў усім прысутным за супольную малітву і пажадаў радаснага святкавання ў сем'ях.

З гэтай хвіліны пілігрымка скончылася, каб на наступны год зноў сабраць тых, хто прагне змяніцца на шляху да Маці, якая заўсёды нас чакае.

 

Ганна БЛАЖЭВІЧ,

удзельніца пілігрымкі Міёры-Браслаў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 077
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 191
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 219
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 679
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 398
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта