С Вербным воскресеньем!

С Вербным воскресеньем!

13 красавіка адзначаецца вялікае свята — Уваход Госпада ў Іерусалім ці, як кажуць у народзе, Вербная нядзеля. У гэты дзень веруючыя прыходзяць у храм з галінкамі вярбы, дзе іх акрапляюць святой вадой і асвятляюць малітвай.

 

Што да гісторыі, то напярэдадні свайго ўваходу ў Іерусалім Гасподзь уваскрэсіў памерлага Лазара, які жыў непадалёк адтуль. І на наступны дзень іерусалімскія грамадзяне сустракалі Іісуса з вялікай радасцю, размахваючы пальмавымі галінкамі. Імі ўсцілалі шлях Хрыста, які заехаў у горад на асле, як належыла вялікаму чалавеку, што прыйшоў з мірам (ад пераможцы на кані чакалі вайны). Людзі думалі, што ён вызваліць іх ад захопнікаў, але Хрыстос прыйшоў як сын Божы, каб выратаваць народ ад граху. Аднак гэта сустракаючым было непатрэбна. І праз некалькі дзён, яны будуць патрабаваць яго смяротнай кары.

 

Пальмавыя галінкі ператварыліся ў адзін з рытуальных атрыбутаў свята. Іх асвятлялі ў храмах, імі ўпрыгожвалі цэрквы, дамы, вуліцы. Аднак пальма — паўднёвае дрэва і расце далёка не ўсюды. Таму хрысціяне замянілі яго на вербнае, ракіту, якія цвілі ў пачатку вясны. Так свята атрымала другую назву — Вербніца. Вярнуўшыся з ранішняй службы, бацькі лёганька сцябаюць сваіх малых галінкамі, каб тыя станавіліся здаровымі. Асвенчаную вербу захоўваюць дома за іканастасам з верай, што яна абароніць дом ад бяды, злога духа, дрэннага вока, ад пажараў, маланкі і граду. Галінкі пакідаюць і там, дзе жывуць хатнія жывёлы, каб тыя дужэлі і здаравелі.

 

На наступным тыдні, з Вялікага панядзелка, пачынаецца Перадвелікодны тыдзень, падчас якога ў храмах будуць успамінацца падзеі апошніх дзён жыцця Іісуса Хрыста. Пажадана ўсім хрысціянам пабываць у гэты час на богаслужэннях.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.