Авторизация
 

Дар чалавеку ад Бога

Друкаваныя кніжныя радкі нясуць чалавеку веды, вучаць разважаць, думаць, суперажываць. У кніг духоўнай скіраванасці асаблівая місія. Яны дапамагаюць разабрацца ў сабе, супрацьстаяць асабістым заганам, зразумець сапраўдныя каштоўнасці. Яны развіваюць душу і ўзмацняюць дух. Стагоддзі назад, 1 сакавіка (па старым стылі)1564 года пабачыла свет першая друкаваная праваслаўная кніга "Апостал". З гэтай нагоды ў наш час 14 сакавіка сталі адзначаць дзень праваслаўнай кнігі.

 

У трэці раз у цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося мерапрыемства, прысвечанае гэтай даце. На сустрэчу з міярчанамі прыйшоў настаяцель царквы Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ў Влахерне протаіерэй Віктар Вабішчэбіч. Размова ішла пра вялікую важнасць кнігі, яе ўплыў на светапогляд чалавека, пра святых Ефрасінню Полацкую і Кірылу Тураўскага, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё духоўнай асветы, пра здольнасць напісаных ці надрукаваных радкоў праз стагоддзі даносіць галасы продкаў і адбіткі тагачасных падзей.

 

Айцец Віктар расказаў, што летапісная традыцыя і цяпер захавалася ў многіх храмах і манастырах. У летапіс, што вядзецца ў манастыры Прападобнай Ефрасінні Полацкай, уносяцца звесткі пра тое, які святар і ў які дзень служыў, якая пропаведзь чыталася, робяцца іншыя запісы. Пройдзе час, і гэтая хроніка стане каштоўным гістарычным дакументам. Як, напрыклад, старыя кнігі з бібліятэкі, што захавалася ў царкве свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Новым Пагосце.

 

Вывучаючы кнігі сярэдзіны 18 стагоддзя, айцец Віктар даведаўся, хто падарыў у Новапагосцкую царкву ікону Божай Маці Казанскай, як асвячаліся цэрквы ў Дзісне, у Друі. Адна з кніг перададзена ў музей СШ №3.

 

Вядзецца хроніка падзей і ў міёрскай царкве. Цяпер захоўваць гісторыю дапамагаюць электронныя сродкі: ёсць уласны сайт www.hram-miory.vitebsk.by.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з галоўнымі кнігамі святароў, якімі з'яўляюцца "Евангелле" і "Апостал". За год абедзве гэтыя кнігі падчас служб прачытваюцца поўнасцю. Аднак "Евангелле" патрэбна не толькі царкве, чытаць яго пажадана кожнаму чалавеку.

 

Пасля размовы пра кнігі айцец Віктар адказваў на пытанні, загадзя падрыхтаваныя чытачамі бібліятэкі. Супрацоўнікі ўстановы паставілі скрыню, дзе можна было пакінуць пытанне святару. Іх сабралася нямала. Людзей цікавіла, як правільна пахрысціць дзіцяці, ці абавязкова за грахі бацькоў адказваюць дзеці, ці могуць дапамагчы нам памерлыя родныя, як ставіцца царква да экстрасэнсаў, ці абавязкова вернікам прытрымлівацца посту, ці можна ў царкве абвянчацца праваслаўным і католікам. На гэтыя і многія іншыя пытанні айцец Віктар даў падрабязныя адказы.

 

Напрыканцы сустрэчы загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Таццяна Міхайлаўна Цыцыліна пазнаёміла прысутных з кнігамі, прадстаўленымі на выставе "Сердцу полезное слово". Трэба сказаць, што бібліятэка плённа супрацоўнічае з выдавецтвам Беларускага Экзархату. Толькі ў мінулым годзе ў фонд паступіла 2000 кніг духоўнай скіраванасці. Увагу прысутных Таццяна Міхайлаўна звярнула на кнігу святара Паўла Гумерава "Православная аскетика, изложенная для мирян. О борьбе со страстями". Выданне цікавае тым, што вучыць чалавека пераадольваць свае заганы, уладарыць над уласным гневам, супрацьстаяць грахам. Карысная і неабходная для душы чалавека інфармацыя, змяшчаецца і ў многіх іншых кнігах, якія заўсёды можна ўзяць на абанеменце.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына СУРАВЕЦ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта