Авторизация
 

10 гадоў споўнілася касцёлу, названаму ў гонар Маці Божай Фацімскай, што ў Павяцці. На свята 17 кастрычніка прыехаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін, які і асвячаў святыню некалькі год таму. Ён цэлебраваў урачыстую Імшу, а міёрскі касцёльны хор яе ўпрыгожваў спевамі.

Юбілей касцёла
З прамовай звярнуўся да прысутных пробашч Дзісенскай парафіі ксёндз Аляксандр Грыцкевіч. Словы з Евангелля “Другога паслання апостала Паўла да Цімафея”, вельмі трапна працытаваныя ім, адрасаваліся да кожнага прысутнага: “Умілаваныя! Трывайце ў тым, чаму навучыліся і што вам даручана. Каб кожны з вас, як чалавек Божы, быў дасканалы, да ўсялякай добрай справы гатовы.”

Пад час службы біскуп ўдзяліў вернікам сакрамант біжмавання. Напрыканцы набажэнства з яго дазволу пробашч мясцовай парафіі Леанід Мозгель асвяціў новы крыж, што нядаўна ўстаноўлены ля святыні. Словы падзякі выказалі парафіяне гасцям урачыстасці.

Адразу пасля Імшы з канцэртам выступіў саліст Віцебскай філармоніі, лаўрэат рэспубліканскіх прэмій Аляксандр Шломан. Гледачы шчыра адарылі артыста апладысментамі.

Кастрычнік адметны ў жыцці касцёла яшчэ тым, што кожны вечар у святынях з малітвай на ружанцы вернікі звяртаюцца да Маці Божай і просяць у яе заступніцтва ад розных нягодаў, таксама дзякуюць за атрыманыя ласкі. Лічыцца, што заступніцтва перад Богам можна выпрасіць і праз Марыю, маці Езуса.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 82 932
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 47 590
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 028
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 20 226
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 19 102
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 215
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 070
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2018
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2018
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта