Авторизация
 

Пра дабрыню сэрца і любоў да бліжняга

О доброте сердца и любви к ближнему
Раённае свята, прысвечанае 1025-годдзю Хрышчэння Русі, прайшло 23 лістапада ў цэнтры дзяцей і моладзі.

 

Бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй прыняцця хрысціянства дапамаглі выхаванцы нядзельнай школы, што дзейнічае пры міёрскай царкве. Разам са сваім настаўнікам Таццянай Міхайлаўнай Пацеенак дзеці прадставілі тэатралізаваную пастаноўку. Яшчэ ўвазе гледачоў быў прапанаваны відэафільм "Хрышчэнне Русі".

 

Асобны этап мерапрыемства — узнагароджанне пераможцаў конкурсаў насценгазет "1025 год Хрышчэння Русі" і малюнкаў "Мая царква". Іх удзельнікі — вучні школ раёна. Узнагароды і салодкія прызы пераможцам уручылі дырэктар раённага цэнтра дзяцей і моладзі Валянціна Анкудзімаўна Мітрафанава і настаяцель міёрскага праваслаўнага храма айцец Віктар.

 

У конкурсе насценгазет першае месца ў намінацыі "Адпаведнасць тэматыцы" прысуджана Дашы і Дзіне Белазорчык з Мікалаёўскай школы. Другое месца ў намінацыі "Мастацкае афармленне" занялі вучаніцы 6-га класа СШ №1 Ліза Чарнаок, Маша Няхаева, Жэня Кавецкая, Паліна Стома, Юля Федарэнка, Каця Катовіч. Трэцяе месца ў намінацыі "Арыгінальны дызайн" у вучаніц Цвецінскай школы Ані Крамок, Наташы Валынец і Вікі Кубліцкай.

Падзякамі адзначаны насценгазеты Ані Баслак, Караліны Лапіцкай, Марыны Пашкоўскай з Туркоўскай школы і Крысціны Лапкоўскай, Наташы Мароз, Крысціны Катовіч, Вікі Пятроўскай з Дварнасельскай школы.

 

Конкурс "Мая царква" праходзіў у дзвюх узроставых групах. Першае месца сярод удзельнікаў 14-16 год у Дашы Ісаковіч з Завуццеўскай і Веры Тамашэвіч з Узмёнскай школ. Другое месца прысуджана Вікторыі Арцімовіч з СШ №2, трэцяе — Сяргею Якімчуку і Ірыне Драба з СШ №2.

Ва ўзроставай групе 10-13 год першае месца заняла вучаніца СШ №1 Ліза Чарнаок, другое ў Каці Войтавай з Перабродскай школы, трэцяе ў Машы Зубавай з СШ №2.

Падзякі за прадстаўленыя на конкурс малюнкаў работы атрымалі Аня Альхімовіч з Язненскай школы, Даша Каралькова з СШ №1 і Андрэй Томка з Туркоўскай школы.

Усім навучальным установам айцец Віктар падарыў духоўную літаратуру.

 

На здымку: уладальніцы 1-га месца ў конкурсе насценгазет Дзіна і Даша Белазорчык.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта