Авторизация
 

“З верай, надзеяй, любоўю”

"С верой, надеждой, любовью"
"Благовест"
гэта рускае слова, якое ў перакладзе азначае "звон". Але ў панядзелак, 28 кастрычніка, над аграгарадком Язна гучаў не толькі шматгалосны звон, гэта быў благавест-звон, падобны на музыку. Пад яго акампанемент пачаўся і праходзіў 4-ы фестываль праваслаўных нядзельных школ "З верай, надзеяй, любоўю".

 

"С верой, надеждой, любовью"
Да гэтага мерапрыемства спецыяльна прывезлі званы з наваполацкага храма іконы Божай Маці "Нечаканая Радасць", сваё майстэрства выводзіць на іх мелодыю прадэманстравала званар Вольга Давідзенка. Пытаюся ў яе, што неабходна, каб палілася музыка з такога простага і адначасова складанага інструмента? У адказ чую: "Патрэбны парыў душы і жаданне, падмацаванае доўгімі заняткамі".

 

Фестываль "Язненскі Благавест", прысвечаны сёлета 1025-годдзю Хрышчэння Русі, пачаўся з раніцы малебнам у Спаса-Прэабражэнскай царкве. Адначасова ў фае сельскага Дома культуры ішло афармленне шматлікіх выстаў. Асобны стэнд маляўнічымі здымкамі расказваў пра ўрачыстасці з нагоды гэтага юбілею, што праходзілі ў сталіцы нашай рэспублікі. Выпускніца нядзельнай школы прыхода мясцовай Спаса-Прэабражэнскай царквы Кацярына Шчарбіцкая падрыхтавала для яе свае мастацкія работы. Малюнкі прывезлі выхаванцы з Начы, вёскі, што ў Полацкім раёне. Асаблівасць гэтага населенага пункта ў тым, што там няма праваслаўнага храма, а нядзельная школа дзейнічае пры звычайным комплексе дзіцячы сад-базавая школа.

 

"С верой, надеждой, любовью"
Вочы літаральна разбягаліся ад шматлікай смакаты, што размясцілася на сталах: адначасова праходзіў конкурс страў праваслаўнай святочнай і штодзённай кухні. "Сустрэча Каляд" — так назвалі сваю экспазіцыю выхаванцы нядзельнай школы прыхода храма абраза Божай Маці "Усіх смуткуючых Радасць" з Шаркаўшчыны. Пірагі, кулічы, тарты, пячэнне і іншае падрыхтавалі юныя кулінары з Лепельскага благачыння, нядзельнай школы пры браслаўскім Свята-Панцелеймонаўскім жаночым манастыры, з Наваполацка, вёскі Сітцы, што ў Докшыцкім раёне. "Абрус-самабранка" — вобразная і дакладная назва таго, што размясцілі на сваёй выставе нашы міёрскія дзеткі — выхаванцы нядзельнай школы прыхода храма Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ў Влахерне.

 

Адзін з арганізатараў фестывалю, а заадно і яго вядучы, — Уладзімір Пятровіч Пашковіч — у інтэрв'ю наваполацкаму тэлебачанню сказаў, што асноўная мэта мерапрыемства — згуртаваць дзяцей на прынцыпах хрысціянскай маралі.

 

"С верой, надеждой, любовью"
І вось галоўная дзея "Язненскага Благавесту" перамяшчаецца ў глядзельную залу СДК. Звяртаючыся да перапоўненай аўдыторыі, дабрачынны цэркваў Міёрскай акругі айцец Віктар Вабішчэвіч адзначыў галоўную мэту фестывалю — не спаборнічаць, а разам радавацца. Намеснік старшыні райвыканкама Марыя Мікалаеўна Баніфатава прадоўжыла тэму — 14 дэлегацый нядзельных школ сабраліся ў Язне, каб радаваць і ўзвышаць нашу душу.

 

Вера, надзея, любоў — гэтыя словы ў такім спалучэнні пастаянна гучалі са сцэны. А першымі на яе выйшлі юныя прадстаўнікі Наваполацка. Яны ў вершах і песнях услаўлялі Усявышняга, хрысціянскія каштоўнасці. Адразу трэба сказаць, што кожны калектыў прывёз цэласную праграму, хаця і адрозную па працягласці, але выкананую з душой, таленавіта. Невыпадкова неаднаразова з глядзельнай залы чуліся не проста апладысменты, авацыі і выгукі "брава!"

 

Вернікі з Браслава вялі размову аб тым, якімі павінны быць дзеці, якой павінна быць вера. Верхнядзвінцы ў аснову сцэнарыя ўклалі быліну, звязаную з Хрышчэннем Русі. Выхаванцы школы пры саборы Святой Багародзіцы ў Глыбокім невыпадкова апрануліся маракамі — яны прывезлі прывітанне з палубы карабля, што плыве па моры жыцця. І размову вялі аб тым, як выбраць правільны шлях. Працягам тэмы стала выступленне хлопчыкаў і дзяўчынак з Плісы. Іх праграма сцвярджала, што трэба ісці за Богам з верай, надзеяй і любоўю: у гэтым шлях да шчасця.

 

Інсцэніроўку прытчы аб шчодрасці і скупасці падрыхтавалі выхаванцы нядзельнай школы з Сітцаў. Запомнілася таленавітае выступленне юных артыстаў з Лепельскага благачыння. А выхаванцы нядзельнай школы з гарадскога пасёлка Варапаева, што ў Пастаўкім раёне, расказвалі пра сябе і сваю ўстанову, якая дзейнічае 12 гадоў, пра дарогу, якая вядзе да Храма. Звонкім атрымалася выступленне з Расон, дзеці ў вершах расказвалі аб Хрышчэнні Русі. Хаця святар з гэтага раённага цэнтра і гаварыў, што яго выхаванцы прыехалі не спаборнічаць у вакале, а пагаварыць пра дабро, жалобная песня акапэла "Сіротка" і любімае песнапенне Алексія ІІ нікога не пакінулі раўнадушнымі.

 

Вершамі адзначылі свае адносіны да Бога і веры юныя госці з Ушач.

Дзве інсцэніраваныя прытчы прывезлі на суд гледачоў выхаванцы нядзельнай школы з Шаркаўшчыны — пра малітвы фарысея і мытара і "Соль зямлі". Як тут не далучыцца да закліку мець душэўную цвёрдасць у сабе і пагадненне між сабой?

Выступленне дзяцей-праваслаўных з Міёр паўтарала тэму Хрышчэння Русі, аднак у своеасаблівым рэжысёрскім рашэнні: бабуля гаварыла аб гэтым з унукамі, якія актыўна яе дапаўнялі. Многія сюжэты былі выдатна разыграны юнымі артыстамі ў касцюмах.

 

"С верой, надеждой, любовью"
Апошнімі выйшлі на сцэну гаспадары-язненцы. Яны вылучыліся аднолькавымі касцюмамі і цудоўнымі галасамі. Прыпаднеслі кветкі святарам, намаганнямі якіх і арганізаваны фестываль. А праграму выступлення прысвяцілі іх залатым сэрцам.

Са сцэны прагучаў і вершаваны ўспамін пра святара Лузгіна, што служыў у храмах Лепеля і Язна і захапляўся паэтычнай творчасцю.

 

На фестывалі журы ацэньвала сцэнічныя выступленні і стравы праваслаўнай кухні. Ні адно з дасягненняў не засталося незаўважаным. Кожная дэлегацыя адзначана граматамі ў пэўнай намінацыі, сувенірамі і памятнымі падарункамі. Іх уручалі святар Язненскай Спаса-Прэабражэнскай царквы айцец Сергій і старшыня Язненскага сельскага Савета Валянціна Мікалаеўна Фядзьковіч. Яна шчыра падзякавала ўсім удзельнікам за ўклад у падрыхтоўку і правядзенне фестывалю і прапанавала тэму наступнай сустрэчы ў 2014 годзе: "Гасподзь нам дараваў Перамогу".

Супер-прыз падрыхтаваны і для райвыканкама: каб у будучым фінансава падтрымаў "Язненскі Благавест", які і на энтузіязме становіцца масавым і традыцыйным.

 

У заключэнне — агульная песня, здымкі на памяць.

"Язненскі Благавест" адспяваў званамі, але гэтая музыка яшчэ доўга будзе гучаць у душах і памяці яго ўдзельнікаў і мясцовых жыхароў.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 117
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 339
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 798
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 550
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 345
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 879
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 873
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Именины 18 июля 2019
Василий, Геннадий, Сергей, Степан, Агния, Анна, Варвара, Елизавета, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта