Авторизация
 

Прэабражэнская царква ў Язне сёлета адзначае 110-годдзе. Сапраўды, храм, узведзены з цэглы ў псеўдарускім стылі ў пачатку мінулага стагоддзя. Аднак у святыні гэтага населенага пункта больш багатая гісторыя, аб чым сведчыць кліравая ведамасць за 1897 год, якая захоўваецца ў музеі мясцовай школы.

Багатая гісторыя Прэабражэнскай царквыЯзненская Прэабражэнская царква пабудавана ў 1828 годзе памешчыкам Раймундам Корсакам. Тады драўляны будынак са званіцай лічыліся часовымі. Аднак ім давялося выстаяць даволі працяглы час. Праз 50 гадоў яны падгнілі і запатрабавалі рамонту. Неўзабаве замянілі падлогу і столь, значна пазней перакрылі дах гонтам. Прыхаджане сабралі 250 рублёў, вялікія па тым часе грошы, для таго, каб з’явіўся двух’ярусны іканастас і новы прастол, яны былі асвячоны 6 жніўня 1892 года.

У храме служылі святар і псаломшчык. Царква з’яўлялася даволі буйным землеўладальнікам: у 1850 годзе мела 42 дзесяціны зямлі, калі будынак займаў толькі 153 квадратныя сажані. Найбольшыя плошчы займалі ворыва, сенакосы і няўдобіцы, а частку малаўраджайнай зямлі, што затаплівалася ў паводку, прыбраў да сваіх рук памешчык.

Царква з’яўлялася пэўным культурным асяродкам. Пры ёй дзейнічала бібліятэка, у якой было 179 кніг рэлігійна-маральнага накірунку. У 1887 годзе з вёскі Пуцяціна перавезена хата, у якой пачала дзейнічаць царкоўна-прыходская школа, у якой асвойвалі пісьменнасць 20 хлопчыкаў і дзяўчынка. Заняткі праводзілі святар і селянін з вёскі Дранькі Ігнат Рыгоравіч Казлоўскі, што закончыў Язненскае народнае вучылішча. Адначасова была створана школа пісьменнасці ў Жойдзіках для 9 хлопчыкаў і 3 дзяўчынак, займаўся з якімі Міхаіл Дзмітрыевіч Шчарбіцкі, таксама выпускнік Язненскага народнага вучылішча. Дарэчы, у гэтым вучылішчы ў 1896-1897 навучальным годзе вучыліся 42 хлопчыкі і 15 дзяўчынак. Заняткі праводзіў настаўнік Сяргей Рыгоравіч Выдрыцкі—выпускнік настаўніцкай семінарыі ў Маладзечна.

У апошнім дзесяцігоддзі 19 ст. пачаўся збор сродкаў на ўзвядзенне новага храма. Прыхаджане да 25 мая 1893 года сабралі 681 рубель 53 капейкі. Ахвяраванні склалі 216 рублёў. А потым 1000 рублёў выдзеліла Віленская епархія. Дарэчы, да губернскага цэнтра ў Вільні адсюль былі 292 вярсты.

Трэба меркаваць, будаўнічыя работы пачаліся крышку пазней, пасля 1897 года.

Л. АЛЯКСАНДРАЎ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта