Авторизация
 

Калі душа спявае Богу

Когда душа поёт для Бога 12 лістапада дзесяцігадовы юбілей адзначыў парафіяльны хор “Fiat” касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Міёрах. А па літургічным календары ў чацвер 22 лістапада быў дзень успамінаў святой Цэцыліі, якая з’яўляецца апякункай арганістаў і харыстаў. Такім чынам, дзве даты за месяц. 

 

Зазірнём крыху ў гісторыю. Ініцыіраваў стварэнне хору ксёндз Крыштаф Міянкіна, калі яго прыслалі працаваць пробашчам парафіі з Опсы. Арганістка Анджэла Кіпрушава была запрошана на працу з суседняга Браслаўскага раёна. У хоры налічваліся першапачаткова разам з ёй чатыры чалавекі — Іна Голуб, Марына Баговіч і Марына Урбановіч. Яны спявалі на службах, паступова пачалі далучацца і іншыя. Пакуль без назвы яны заявілі пра сябе на першым фестывалі калядак “Зорка Бэтлеема”, што адбыўся ў 2001 годзе ў РДК.

 

Калі звярнуцца да назвы “Fiat”, то з лацінскай мовы яна перакладаецца “няхай так станецца”, а менавіта такія словы прамовіла Марыя анёлу Габрыэлю, калі той абвесціў ёй, што яна народзіць сына Божага. Акрамя таго, назва аднайменна радыё, што працуе ў Чанстахове, а яго дырэктар у свой час ахвяраваў пэўныя сродкі на строі харыстам.

 

Хор упрыгожвае спевам богаслужэнне не толькі ў святы, але і ў кожную нядзелю а 12 гадзіне ў Міёрскім касцёле. Таксама запрашаюць на ўрачыстасці і ў іншыя парафіі. Як прыгадвае адна з харыстак Марына Баговіч, першы выезд быў у в. Слабодка Браслаўскага раёна, куды перавялі былога пробашча мясцовай парафіі ксяндза Уладаса Пятрайціса. Ён пасля атэістычных часоў шмат зрабіў для міёрскага краю ў плане духоўнага развіцця, сам прыгожа спяваў, і далучаў да гэтага іншых...

 

Увогуле, геаграфія падарожжаў хору ўжо дастаткова вялікая. Толькі на тэрыторыі Беларусі пераважна гэта вёскі і гарады нашай вобласці: Друя, Паставы, Росіца, Лужкі, Слабодка, Іказнь, Браслаў, Фарынава і іншыя. Спявалі міярчане, праслаўляючы Бога, у храмах Польшчы, Аўстрыі, Чэхіі, Галандыі, Бельгіі, Літвы, Францыі, Германіі. Як адзначыла кіраўнік хору Анджэла Кіпрушава, “сёння людзі самі шукаюць кантакту з намі”. Разам з тым, гэта вялікая адказнасць, што ляжыць на кожным са спевакоў. Нярэдка падчас вандровак пасля набажэнстваў людзі падыходзілі і выказвалі падзяку за цудоўную малітву спевам.

 

Тую гармонію, якую можна пачуць на службе, дасягнуць атрымліваецца не адразу. Папярэднічаюць таму рэпетыцыі, што праводзяцца раз на тыдзень, а перад святамі — нават часцей. У кожнага з харыстаў свае заняткі і шмат працы дома, але час знаходзяць. Адны маюць музычную адукацыю, іншыя — не. З верай у сэрцы і гэта  пераадольваецца, проста некаторым трэба крыху больш уважлівасці, а з Божай дапамогай гэта ўдаецца лягчэй, і як можа быць інакш, калі кожная рэпетыцыя пачынаецца з малітвы. Вынік — прыгожым  чатырохгалоссем гучаць малітоўныя спевы на беларускай, лацінскай і польскай мовах.

 

Сёння ў хоры налічваецца больш за дваццаць чалавек. Час не стаіць на месцы і жыццё змяняецца, хтосьці пераязджае ў іншы горад, у сям’і з’яўляецца дзіця і часова больш увагі ўдзяляюць сваім блізкім, але пра супольнасць не забываюць: абавязкова завітаюць у касцёл і далучаюцца да спеваў, рэпертуар безумоўна абнаўляецца з кожным годам, але паволі.

 

Трэба адзначыць, што існуе ў парафіі пераемнасць пакаленняў: на службе, што адпраўляецца на польскай мове, раніцай у нядзелю спяваюць старэйшыя вернікі, а дзясятай гадзіне — дзеці, апоўдні — хор “Fiat”, а ўвечары — моладзь. Дзеці і моладзь рэгулярна збіраюцца на рэпетыцыі, вывучаюць новыя спевы. Разам з тым узрастаюць духоўна, беручы прыклад са старэйшых.

 

Як кажуць, хто спявае, той двойчы моліцца. Напрошваецца дадатак: важна яшчэ, калі гэта ідзе ад душы і на хвалу і праслаўленне Бога.

На здымку: Хор у адным з касцёлаў г. Чанстахова Польшчы мінулым летам.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 935
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 161
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 920
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 747
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 235
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта