Авторизация
 

25 год святарства

25 лет священства Ксёндз-дэкан і пробашч Міёрскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі Крыштаф Міянкіна 17 мая адзначыў 25-годдзе святарства. Са знамянальнай датай яго віншавалі вернікі.

Нарадзіўся і вырас ксёндз Крыштаф у горадзе Жабна Кракаўскага ваяводства, што адносіцца да Тарноўскай дыяцэзіі ў Польшы. Пасля школы ў родным горадзе закончыў эканамічны ліцэй. Выхоўваўся ў набожнай сям’і, дзе бачыў добры прыклад веры. З малых гадоў з’яўляўся міністрантам, а пазней — кантарам і лектарам. Сведчанне ахвярнасці і радасці служэння Богу давалі і маладыя ксяндзы, што працавалі ў яго роднай парафіі.

 

Калі надышоў час выбіраць далейшую жыццёвую дарогу, будучы святар Крыштаф разважаў так: “Добра быць урачом, лячыць людзей, але тады здаровым можна зрабіць толькі цела, чалавек усё роўна з часам памірае, лепш быць ксяндзом — можна выратаваць душу чалавека, якая вечная”. Так адчуў заклік да службы Богу і людзям. Зрабіў свой выбар — паступіў у 1981 годзе ў Чанстахоўскую вышэйшую духоўную семінарыю ў Кракаве, дзе вучыўся шэсць год. На чацвёртым годзе ксяндзу Крыштафу трапіўся да прачытання ліст Яна Паўла ІІ, у якім расказвалася пра тое, што ёсць такія краіны, дзе стаяць касцёлы, ды няма святароў для здзяйснення абрадаў. Тады ў маладога клерыка  ўзнікла думка стаць місіянерам, каб несці людзям Слова Божае.

 

Сакрамэнт святарства атрымаў 17 мая1987 года ў катэдральным касцёле ў Чанстахове. Ксяндза Крыштафа накіравалі спачатку вікарыем у парафію Пажымехі, затым — у Льготу Вялікую ў Польшы. На Беларусі ў той час не хапала ксяндзоў, а маладога святара не пакідала думка ехаць на ўсход з місіяй…

Сімвалічна, у свята Маці Божай Чанстахоўскай — 26 жніўня — у 1990 годзе ксёндз Крыштаф выехаў з Польшы на Беларусь. Прыбыў у Гродна, а біскуп накіраваў у Браслаўскі раён служыць у чатырох касцёлах — Опса, Пеліканы, Далёкія і  Дрысвяты. Практычна праз месяц ксяндза Крыштафа прызначылі пробашчам Опсаўскай парафіі, дзе пасля вайны касцёлы стаялі роўна 40 год без святара.

 

Жахлівыя малюнкі адкрыліся перад маладым святаром: у Пеліканах у храме мясцовы калгас некалькі дзесяцігоддзяў захоўваў штучныя ўгнаенні і там жа трымалі свіней. Ксёндз і мясцовыя вернікі ачысцілі касцёл. Так агульнымі сіламі аднаўлялі зганьбаваную святыню, не лепшай была сітуацыя  і з іншымі храмамі — выкарыстоўваліся для гаспадарчых мэтаў як зернясховішчы, як клубы для дыскатэк…

Праз год іншых святароў прызначылі на парафіі ў вёсках Дрысвяты і Далёкія, пазней крыху — і ў Пеліканы. Ксёндз Крыштаф застаўся пробашчам у Опсе і ў яго з’явілася магчымасць будаваць касцёл ў вёсцы Пагошча, дзе размяшчаўся цэнтр калгаса, была школа. Адначасова займаўся рамонтам храма ў Опсе. Узгадваў, што калі толькі прыехаў працаваць у Опсу, то прыслужваў у касцёле адзін маленькі хлопчык міністрантам, якога прывяла, напэўна, бабуля, а калі аддаваў парафію ў 2000 годзе — то было ўжо 12. Зерне духоўнасці прарастала і давала свой плён.

 

Калі ў 1999 годзе была ўтворана Віцебская дыяцэзія, адбыліся змены і на парафіях.  Так з 16 кастрычніка 2000 года на месца пробашча Міёрскай парафіі ксяндза Владаса Пятрайціса быў прызначаны з Опсы Крыштаф Міянкіна. Даязджаць на службу трэба было яшчэ ў Дзісну, Лявонпаль, пазней, калі адрамантавалі былое зернясховішча ў Пераброддзі пад капліцу — то і туды.

 

Пробашч Крыштаф і вернікі амаль 6 год рамантавалі касцёл у Мёрах і прылягаючую да яго тэрыторыю, рыхтуючыся да святкавання 100-годдзя святыні, якое адзначалі ў 2007 годзе (дарэчы, сёлета ёй спаўняецца 105). Цяпер ля касцёла цешаць вока кветкі, невысокія дэкаратыўныя дрэўцы…

 

Вось ужо дзесяць год у нядзелю служыцца імша для дзяцей і для моладзі, а самі яны ўпрыгожваюць богаслужэнне музычным афармленнем і спевамі. Усяго ў нядзелю адпраўляюцца чатыры імшы — яшчэ на польскай і беларускай мовах, таксама штодзень — ранкам і ўвечары. Дзеці наведваюць катэхезу, а падлеткі — спатканні для моладзі, праводзяцца сустрэчы для сем’яў. Дапамагае пробашчу Крыштафу ў пастырскім служэнні вікарый Аляксандр Півавар.

 

Традыцыйным трэба назваць і конкурс каляднай песні “Зорка Бэтлеема”, які ўпершыню адбыўся 11 год таму і працягвае развівацца. Штогод з парафій Віцебскай дыяцэзіі з’язджаецца моладзь і дзеці, каб праслаўляць народжанага Езуса аўтарскімі спевамі, калядкамі, папулярнасць набыў інструментальны жанр.

 

Асобнай старонкай у хроніцы парафіі — гісторыя парафіяльнага хору “Fiat”, якому ў гэтым годзе спаўняецца 10 год, а кіруе ім арганістка Анджэла Кіпрушава. Хор спевам кожную нядзелю ў 12 гадзін упрыгожвае службу. У рэпертуары — песні на беларускай, лацінскай і польскай мовах. За час існавання калектыў аб’ездзіў шмат парафій Беларусі, спяваў на літургіі пры адкрыцці капліц і новых святынь. Упрыгожвалі спевамі малітву ў храмах Польшы, Германіі, Францыі, Літвы, Чэхіі, наведалі Аўстрыю, Галандыю, Бельгію. Нястомна заўсёды суправаджае харыстаў і пробашч ксёндз Крыштаф.

 

25 лет священства Асабліва ўшаноўваюць у Міёрскай парафіі памяць Яна Паўла ІІ, а на цвінтары ўстаноўлены яму помнік. Дарэчы, практычна адразу пасля смерці Папы рымскага па ініцыятыве моладзі кожную першую суботу месяца, пачынаючы з мая, пачалі праводзіцца чуванні з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнта. Вернікі маліліся аб прызнанні Яна Паўла ІІ благаслаўлёным. Малітвы іх і іншых людзей былі пачутыя ў 2011 годзе. Сёлета мёрскія вернікі атрымалі асаблівы падарунак з Рыма — рэліквіі благаслаўлёнага. Упершыню іх ушанаванне адбылося ў чарговую гадавіну смерці Яна Паўла ІІ — у красавіку, а далей будзе ўшаноўвацца напрыканцы вячэрняй службы кожную першую суботу месяца. Моладзь працягвае збірацца на спатканні і малітву, а да іх далучаюцца і вернікі старэйшага ўзросту. 

За ахвярную працу на карысць Богу і людзям ксёндз Крыштаф Міянкіна атрымаў у 2008 годзе Папскі тытул прэлата, да гэтага меў званне каноніка.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 419
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 361
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 642
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 832
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 593
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 642
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 759
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 сентября 2020
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Именины 24 сентября 2020
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта
Сайт Президента Республики Беларусь Витебское областное управление МЧС Витебский областной исполнительный комитет Миорский районный исполнительный комитет Приглашаем прочесть отборные лайфхаки для неё на нашем сайте foxsovet.com.