Авторизация
 

“Пілігрымуе” абраз

"Пилигримует" икона Удзельнікі міжнароднага малітоўнага аўтапрабегу “Ад акіяна да акіяна” 13 ліпеня прывезлі ў Міёры копію абраза Маці Божай Чэнстахоўскай, які лічыцца цудатворным. Маршрут пілігрымаў пралягае ад Ціхага акіяна, з Уладзівастока, да Атлантычнага — да партугальскай Фацімы. Арганізатар аўтапрабегу—буйнейшая міжнародная арганізацыя «Human Life International», якая аб’ядноўвае сяброў руху ў абарону жыцця і сям’і з 80 краін. Дэвіз кампаніі — “Усход і Захад у абарону жыцця”. У Беларусі гэты абраз убачаць жыхары многіх гарадоў — Полацка, Верхнядзвінска, Міёр, Глыбокага, Ліды, Гродна, Брэста, Баранавіч, Мінска і іншых . У ходзе аўтапрабегу адбываюцца лекцыі, канферэнцыі і прэс-канферэнцыі, выставы, распаўсюджваецца сацыяльная рэклама, праводзяцца маленні — усё гэта накіравана на ўмацаванне сям’і і захаванне традыцыйных сямейных  каштоўнасцей.  Удзельнікі акцыі звяртаюць увагу на адмоўны уплыў абортаў, праблему дашлюбных і пазашлюбных зносін, якія прыводзяць да амаральнасці, разводаў, імклівага скарачэння колькасці насельніцтва, дэмаграфічнага крызісу.

 

Ініцыятары аўтапрабегу па нашай краіне — Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства “Матуля” пры мінскім праваслаўным прыходзе Свяціцеля Мікалая Японскага, старшыня аддзела знешніх царкоўных сувязей РПЦ Мітрапаліт Іларыён і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

 

"Пилигримует" икона Для даведкі: Чэнстахоўскі абраз Божай Маці адносіцца да ліку 70-ці абразоў, якія напісаў святы евангеліст Лука. У 66-67 гадах, у час нашэсця рымскіх войск на Іерусалім, хрысціяне адыйшлі ў мястэчка Пеллу і разам з іншымі святынямі яны захоўвалі ў пячорах абраз Божай Маці. Яго ў 326 годзе падаравалі царыцы Алене, якая прыйшла ў Іерусалім пакланіцца святым месцам, і яна прывезла яго ў Канстанцінопаль. На Русь цудатворны абраз быў прынесены заснавальнікам горада Львова (Лемберга — 1267-1270 гг.) галіцка-валынскім князем Львом Даніловічам і размешчаны ў Бельзскім замку пад веданнем праваслаўнага духавенства.

 

Пры заваяванні Заходняй Украіны палякамі цудатворны абраз трапіў да польскага князя Уладзіслава Апольскага. Татары, якія напалі на Расію, асадзілі замак Бельз. Звярнуўшыся за дапамогай да Маці Божай, князь Уладзіслаў вынес  ушаноўваемы вякамі абраз з царквы і паставіў на гарадской сцяне. Абраз быў прабіты стралой і з яго пацякла кроў, сляды якой назаўсёды захаваліся на палотнішчы, а на варожае войска апусцілася шкодная імгла, і татары знялі асаду і адыйшлі. Заступніца Нябесная прыснілася князю і прасіла даставіць цудатворны абраз на Ясную гару Чэнстахоўскую. У 1352 годзе там быў заснаваны  манастыр і манахам Паўлінскага ордэна князь Уладзіслаў перадаў каштоўную святыню. Праз некалькі гадоў абіцель была абрабавана, укралі ўсе каштоўнасці.Пагрузілі на падводу і абраз Маці Божай Чэнстахоўскай, але нябачная сіла ўтрымлівала коней і вазок, на якім яна ляжала, не змог зрушыцца з месца. Тут жа рабаўнікі атрымалі і справядлівую кару: аднаго разарвала на кавалкі, у другога адсохла рука, некаторыя раптоўна памерлі, іншыя аслеплі.

 

"Пилигримует" икона У сярэдзіне 17 стагоддзя шведскі кароль Карл Х Густаў, захапіў Варшаву і Кракаў, але пацярпеў паражэнне пад Чэнстаховам, і гэта ўспрынялі як заступніцтва Маці Божай. Кароль Ян Казімір, вярнуўшыся ў Львоў, абнародаваў маніфест, у адпаведнасці з якім аддаваў сваю дзяржаву пад заступніцтва Божай Маці, называючы Чэнстахоўскі Яе абраз “Польскай Каралевай”. Вайна са шведамі ў 1656 годзе завяршылася паспяхова для Польшчы.

 

 У спецыяльнай кнізе Чэнстахоўскага манастыра засведчана мноства цудаў, якія адбываліся пад “дзеяннем” абраза Маці Божай, з якога былі зроблены многія копіі для каталіцкіх і праваслаўных храмаў. У 1813 годзе, калі рускія войскі ўвайшлі ў Чэнстахоўскую крэпасць, яе настаяцель і браты лаўры паднеслі генералу Сакену копію цудатворнага абраза, якая была пастаўлена ў Санкт-Пецярбурзе ў Казанскім саборы, ушанаванне яго штогод праводзіцца 19 сакавіка.

 

Э. БЛАЖЭВІЧ.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 935
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 161
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 920
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 747
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 235
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта