Руководитель растениеводческой отрасли района Дмитрий Михалкив рассказал какие работы ведутся на полях

Несмотря на ненастную погоду, на прошлой неделе не прекращались полевые работы на Миорщине. Аграрии вспахивали и культивировали почву, сеяли яровые культуры, вносили органику и минеральные удобрения. Не заворачивали зернышки в землю только в четверг, когда выдался наибольший мороз. В выходные работы возобновились и стали набирать темпы. Об этом рассказал руководитель растениеводческой отрасли района Дмитрий Михалкив.

Нягледзячы на зусім не вясновае надвор’е, на мінулым тыдні не спыняліся палявыя работы на Міёршчыне. Аграрыі ўзворвалі і культывавалі глебу, сеялі яравыя культуры, уносілі арганіку і мінеральныя ўгнаенні. Не загортвалі зярняткі ў зямлю толькі ў чацвер, калі выдаўся найбольшы мароз. У выхадныя работы аднавіліся і сталі набіраць тэмпы. Пра гэта расказаў кіраўнік раслінаводчай галіны раёна Дзмітрый Міхалкіў.

– Адпачываць і чакаць цяпла не выходзіць, – заўважае Дзмітрый Васільевіч. – Мы імкнуліся па максімуме выкарыстаць цёплыя дні для сяўбы збожжавых. Лёгкі марозік не перашкодзіць. Галоўнае, каб зярняткі за гэты час не набухлі і не пачалася вегетацыя.

Па словах галоўнага агранома раёна, на такія меры даводзіцца ісці, каб паспець пасеяць, пакуль у зямлі застаецца вільгаць. У іншым выпадку пазней збожжавыя будуць пакутаваць ад яе недахопу. Летась, напрыклад, аграрыям увогуле давялося працаваць у экстрэмальных умовах: спачатку залішняя вільготнасць не давала заехаць на поле, а потым засушыла глебу летняя спёка.

На сёлета прагнозы аптымістычныя – 250 % ад узроўню мінулага года, а гэта прыкладна 43 тысячы тон збожжа ў амбарнай вазе. І ўраджайнасць каля 27-28 цэнтнераў з гектара. Аднак каб атрымаць такія вынікі, трэба добра пастарацца.

Штодня на мінулым тыдні сеялі па 120-140 гектараў, даводзілася падстройвацца пад надвор’е, сеялкі выязджалі ў поле пасля абеду, калі крыху адтайвала і адагравалася зямля. Усяго яравой сяўбе належыць 6 843 гектара зерневых і зернебабовых, 1 748 га рапсу.

Завіталі ў ААТ «Туркова», дзе ўзворвалі глебу Іван Зуевіч (фота на 1-й стар.), Анатоль Протас і Анатоль Галавач. З 519 гектараў ужо справіліся амаль з паловай. Уносілі арганіку два механізаваныя атрады – уласны, у складзе якога Віктар Сташкевіч, Іван Сауць, Аляксандр Кураш (на фота), і Верхнядзвінскі міжраённы, дзе на загрузцы працаваў Васіль Крот.

Намеснік дырэктара гаспадаркі па раслінаводстве Раман Гагалінскі паведаміў, што плануюць унесці 40 тысяч тон. У дзень выходзіць да 2 тысяч тон. Кожнага работніка азнаёмілі з расцэнкамі, таму ўсе стараюцца, бо адразу бачаць вынік працы.

Дарэчы, унясеннем арганікі займаюцца яшчэ райаграсэрвіс, ВУПКУ «Міёрскі» і філіял «Павяцце». На дапамогу СУП «Цітова» хутка адправіцца атрад з Полацкага малочнага камбіната, а Верхнядзвінскі мехатрад паедзе ва Узмёны. Па раёне належыць унясенню 270 тысяч тон арганікі, з іх справіліся амаль з трэцяй часткай. Амаль усе гаспадаркі скончылі першую падкормку азімых, хтосьці ўжо пачаў другую.

– Цяпер раслінам патрэбны цяпло і вільгаць, – прааналізаваў Дзмітрый Васільевіч. 

Алена ВАРОНІНА.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий