В период уборочной и заготовительной кампаний на территории страны, в том числе Миорского района, проходят профилактические мероприятия, направленные на предупреждение преступных посягательств на товарно-материальные ценности сельхозорганизаций, выявление фактов бесхозяйственности и бездействия должностных лиц, ответственных за выполнение указанных работ.
У перыяд уборачнай і нарыхтоўчай кампаній на тэрыторыі краіны, у тым ліку Міёрскага раёна, праходзяць прафілактычныя мерапрыемствы, скіраваныя на папярэджанне злачынных пасягальніцтваў на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці сельгасарганізацый, выяўленне фактаў безгаспадарлівасці і бяздзейнасці службовых асоб, адказных за выкананне ўказаных работ.
У сельгасарганізацыях неабходна прыняць меры па забеспячэнні захаванасці тэхнікі ў начны час у палявых умовах. Такому транспарту не месца ў дварах прыватных дамоў, паколькі гэта садзейнічае крадзяжу гаручазмазачных матэрыялаў і абсталявання.
Варта нагадаць, што за дробны крадзеж прадугледжаны штраф ад дзвюх да 30 базавых велічынь, грамадскія работы ці адміністрацыйны арышт. Таксама суд спаганяе суму нанесенай матэрыяльнай шкоды.
Незаконныя набыццё, захаванне, выкарыстанне або рэалізацыя фізічным асобам афарбаванага нафтавага вадкага паліва, якое пастаўляецца ў сельгасарганізацыі, караецца штрафам ад 10 да 50 БВ.
За крадзеж у залежнасці ад сумы прычыненага ўрону прадугледжаны пазбаўленне ці абмежаванне волі да трох гадоў, штраф, грамадскія работы, арышт, папраўчыя работы да двух гадоў.
Сяргей СТОМА, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС. Фота з архіва рэдакцыі.