Делегация Миорщины побывала на Белорусской агропромышленной неделе

Белорусская агропромышленная неделя проходила в выставочном центре "Великий камень" с 4 по 9 июня. В рамках форума работал ряд международных специализированных выставок. Ознакомилась с новинками сельхозпроизводства делегация Миорщины.

 Беларускі аграпрамысловы тыдзень праходзіў у выставачным цэнтры «Вялікі камень» з 4 па 9 чэрвеня. У рамках форуму працаваў шэраг міжнародных спецыялізаваных выстаў. Азнаёмілася з навінкамі сельгасвытворчасці дэлегацыя Міёршчыны.

Аграрны форум штогод збірае беларускіх вытворцаў і перапрацоўшчыкаў прадукцыі аграпрамысловага комплексу, іх замежных калег і партнёраў. Сёлета прымалі ўдзел каля 500 кампаній з Беларусі, Расіі, Кыргызстана, Казахстана, Германіі, Кітая, Пакістана, Турцыі, В’етнама, Палесціны, Манголіі. Знаёміліся з перадавымі напрамкамі ў развіцці раслінаводства і жывёлагадоўлі, сучаснымі тэхналогіямі перапрацоўкі, упакоўкі і захавання гатовых вырабаў.

Дэлегацыя Міёршчыны пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Івана Юрашака адзначыла шматграннасць мерапрыемства.

– З кожным годам выстава набывае новы характар. Удасканальваецца тэхніка, расце спектр паслуг. З гордасцю назіраем за развіццём нашай краіны. Беларусы ахвотна дзеляцца вопытам, нам ёсць чым ганарыцца. Цікава і пазнавальна, – заўважае Іван Уладзіміравіч.

Традыцыйна ўвагу аграрыяў прыцягвае экспазіцыя сельгастэхнікі, якая ўключае каля 300 адзінак. Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў Міёршчыны цікавіліся ўсім: касой, якая за адзін праход скошвае і кладзе ў валок дзевяць метраў, трактарам, што працуе на газе, сучасным пагрузачным абсталяваннем, бо тое, што маюць у гаспадарках, выпрацавала свой рэсурс.

  – Тут уся тэхніка, пачынаючы ад ворыва да ўборкі збожжа, яго сушкі і захоўвання – ад пачатку да завяршэння тэхналагічнага працэсу. Прычым не толькі для сельскай, але і для лясной гаспадаркі, прамысловасці, – сведчыць намеснік старшыні райвыканкама.

Старшыні гаспадарак прыгледзелі для сябе неабходную тэхніку і выпрацоўваюць стратэгію па яе набыцці. Магчымасці ў гэтым плане шырокія: уласныя сродкі, крэдыты Беларусбанка і Белаграпрамбанка, і нават растэрміноўка ад завода МТЗ з папярэдняй аплатай 20 % кошту.

Самы прыемны момант – дэманстрацыя тэхнікі ў дзеянні. Жадаючыя маглі пракаціцца на сельгасмашынах. Акрамя гэтага, на тэматычных пляцоўках былі прадстаўлены высокапрадукцыйная жывёла, новыя гатункі раслін і сродкі іх аховы, ветпрэпараты, галіновае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне.

У ліку звыш 150 беларускіх вытворцаў, якія прадстаўлялі айчынныя прадукты харчавання, УП «Міёрскі мясакамбінат». Ён прадставіў дэгустацыю мясных і каўбасных вырабаў.

– На выставе прадстаўлены ўсе навінкі аграпрамысловага комплексу, актуальныя для нашай вобласці і краіны. Бяры і купляй, спрабуй, сей і вырошчвай – атрымлівай вынік, – аналізуе Іван Юрашак. – Міёршчына абавязкова скарыстаецца гэтымі прапановамі. n

 СЛОВА ЎДЗЕЛЬНІКУ

Алег ЯНУКОВІЧ, дырэктар УП «Чэрасы»:
– У чарговы раз упэўніліся, што Рэспубліка Беларусь мае вялізны патэнцыял у вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі. З кожным годам расце лінейка энерганасычаных машын. З таго, што прыгле-

дзелі для сябе, – трактар МТЗ-82.3, дзе ўсё прадугледжана для зручнасці механізатара, у тым ліку камфортная кабіна і кандыцыянер, Амкадор-352 і высокаэфектыўны збожжаўборачны камбайн. Спадзяюся, калісьці такая тэхніка з’явіцца ў нашай гаспадарцы.

ДАРЭЧЫ
На зваротным шляху ўдзельнікі дэлегацыі з Міёр наведалі Курган Славы ў знак удзячнасці пакаленню пераможцаў, якія здабывалі мір на беларускай зямлі.

Алена Вароніна.
Фотаматэрыял прадаставіў Іван ЮРАШАК.

0 комментариев

Добавить комментарий