В преддверии дня работников легкой промышленности, акцент на качестве и скорости у швей Дисненского филиала КУПП "Витебчанка"

Тишеедешь-дальшебудешь. В качестве профессиональногокредодля швейДисненскогофилиалаКУПП "Витебчанка" этапоговоркане подойдет. Скоростьоперацийрассчитанапо секундам, значительныеобъемызаказовнужновыполнятьоперативнои вместе с тем качественно.Это возможно, если за дело берутся умелыеискушенныеруки.

Цішэй едзеш – далей будзеш. У якасці прафесійнага крэда для швачак дзісненскага філіяла КУВП «Віцябчанка» гэтая прымаўка не падыдзе. Хуткасць аперацый разлічана па секундах, значныя аб’ёмы заказаў трэба выконваць аператыўна і разам з тым якасна. Гэта магчыма, калі за справу бяруцца ўмелыя спрактыкаваныя рукі.

Заказы пастаянныя

– Выконваем заказ на 480 зімовых куртак. Павінны справіцца за восем дзён. Наступны заказ будзе большым, – уводзіць у курс спраў начальнік цэха Лідзія Урбанчук. – Шмат гадоў шыем верхняе адзенне на пуху і на сінтыпоне па заказах дзвюх расійскіх фірм. Без справы не застаёмся. Працу швачак цэняць, акрамя годных заробкаў атрымліваем матэрыяльныя заахвочванні да святаў.

Размаўляем з Лідзіяй Іванаўнай на яе рабочым месцы. Яно ўяўляе сабой невялікі пісьмовы столік у кутку прасторнага памяшкання, запоўненага размераным стракатаннем швейных машын. Тут начальнік цэха затрымліваецца ненадоўга. Больш часу праводзіць на вытворчасці. Нярэдка сама садзіцца за машынку. Падмяняе швачак у час водпуску.

– Узначальваю цэх чацвёрты год, а на прадпрыемстве ўсяго 23 гады. Быў перыяд, калі афармляла самазанятасць, але і тут па дагаворы падраду працавала. Таму лічу, што з прадпрыемства не зыходзіла, – расказвае суразмоўніца. – Цяпер у цэху 18 швачак занята. Даўно не прыходзілі маладыя спецыялісты, затое нямала вопытных і адказных прафесіяналаў, якія выконваюць сваю справу хутка і якасна.

Працаўніцы вопытныя

Сярод тых, хто за машынкай дзясяткі гадоў, Алена Фіялка. На пенсіі працягвае працаваць.

– Пакуль не праганяюць, – жартам заўважае Алена Іосіфаўна. – У 1979 годзе школьніцай праходзіла тут пачатковую прафесійную падрыхтоўку, а ў 1981-м прыйшла працаваць. Гэта маё адзінае месца працы. На розных аперацыях была занята, цяпер аддзелкай займаюся.

Таксама ў кагорце пенсіянераў-працаўнікоў Зоя Чалала, Ганна Воюш, Ірына Вагер, Галіна Яроменак.

25 гадоў у швачнай справе Алена Парадня.

– Хацела навучыцца шыць, – тлумачыць свой прафесійны выбар. – Практычна адразу пасля вучылішча прыйшла працаваць у дзісненскі цэх «Віцябчанкі». Справа гэта не з простых, хоць яе і адносяць да лёгкай прамысловасці. Важна паспяваць выпрацоўваць норму ў тэрмін і якасна. Разам з тым гэта справа, якую ўмею рабіць. Дома таксама машынка ёсць. Курткі сама сабе шыю.

Людміла Грыгаран школьніцай часта забягала ў швачны цэх да маці. Скончыўшы школу, сама села за машынку.

– Былі думкі стаць прадаўцом, але вырашыла шыць. Каля 20 гадоў працую. Чатыры гады была начальнікам цэха, калі скончыўся кантракт, швачкай працу прадоўжыла. Гэта мне бліжэй, – расказвае суразмоўніца. – Канешне, за дзень за машынкай пры хуткім тэмпе работы стамляешся. Адпачываю на агародзе. Гэта і фітнес, і псіхалагічная разрадка.

Сёлета партрэты Алены Парадні і Людмілы Грыгаран занесены на Дошку гонару галаўнога прадпрыемства. Швачкі з дзісненскага цэху штогод у ліку найлепшых працаўнікоў.

Аперацыі знаёмыя

Пытанне, ці кожную жанчыну можна навучыць шыць, суразмоўніцы ўспрымалі са здзіўленнем. Для іх гэта рэч натуральная. Як заўважыла начальнік цэха, асвоіць прафесію швачкі можна непасрэдна на вытворчасці. Галоўнае – жаданне. Да прыкладу, Кацярына Бухалавец, калі сем гадоў таму ўладкоўвалася на працу, зусім не ўмела шыць. Цяпер спраўляецца з задачамі ўпэўнена, хутка і якасна. 

Як правіла, за кожнай швачкай замацавана адна аперацыя. І разам з тым кожная працаўніца знаёма з усімі этапамі вырабу верхняга адзення і пры неабходнасці можа падмяніць калегу. Самым складаным Лідзія Урбанчук лічыць ушыванне маланкі і работу з кішэнямі, да больш простых адносіць абмётку. Аднак ва ўсім свая спецыфіка, што патрабуе ўмелых рук і ўважлівых вачэй. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий