Весенние работы в ОАО "Папшули" Миорского района начинаются с ремонта

Человеку несведущему кажется, что с наступлением зимы дел у аграриев резко меньше. На самом деле это не совсем так. С одной стороны морозы дают им возможность отдохнуть, с другой – начинается активная подготовка к весенне-полевым работам. В ОАО "Папшули" уже 27 февраля проверят техническое состояние сельхозмашин, а в марте начнет вносить удобрения и пестициды "Роса".

 

Чалавеку недасведчанаму здаецца, што з надыходам зімы спраў у аграрыяў рэзка менее. На самой справе гэта не зусім так. З аднаго боку маразы даюць ім магчымасць адпачыць, з іншага – пачынаецца актыўная падрыхтоўка да вясенне-палявых работ. У ААТ «Папшулі» ўжо 27 лютага правераць тэхнічны стан сельгасмашын, а ў сакавіку пачне ўносіць угнаенні і пестыцыды «Раса».

Зазірнулі на машынны двор ААТ «Папшулі» ў абедзенны час. Засталі ўсіх на рабочых месцах, бо цяпер працуюць па графіку з 8.00 да 15.00. Па словах галоўнага інжынера Аляксея Даражынскага, ужо з пачатку лютага выйдуць на поўны рабочы дзень. Спраў наперадзе шмат.

– Цяпер ідзе рамонт: наладжваем трактары і сельгастэхніку, плугі і культыватар ужо гатовы, – заўважае Аляксей Мікалаевіч. – Між тым асаблівая ўвага той тэхніцы, якая першай выедзе ў поле. Заказалі запасныя часткі на самаходную машыну «Раса», абалонкі-камеры вось-вось павінны атрымаць. Для гэтага якраз хопіць сродкаў, выдзеленых з раённага бюджэту. З тых жа крыніц аплацім рамонт апырсквальніка АП-2500, які вядуць спецыялісты Верхнядзвінскага райаграсэрвіса. Хутка будзем забіраць з Віцебска перабраныя рухавікі энерганасычаных трактараў.

Усё ж большасць тэхнікі аграрыі імкнуцца аднаўляць сваімі сіламі. Чакае чаргі пасяўны агрэгат, на які ўжо заказалі неабходныя запчасткі. Кожны механізатар адказвае за замацаваную за ім тэхніку, са зварачнымі работамі дапамагае Уладзімір Хахолка. Галоўны інжынер сцвярджае, што яго паслугі заўсёды запатрабаваныя – як у мехмайстэрні, так і на фермах. Не кожная дэталь ёсць у продажы, таму з такарнымі работамі дапамагаюць калегам у СУП «Цвеціна» і ПМК-55. Нярэдка выручаюць адна адну інжынерныя службы гаспадарак: як з запчасткамі, так і з дастаўкай тэхнікі і дэталяў з рамонту. Такім чынам эканомяць значныя сродкі.

Гатовы падставіць плячо механізатары. Хтосьці ў водпуску і набіраецца сіл перад выездам у поле. Іван Талапіла  (на фота) скарыстаўся магчымасцю адпачыць у верасні, калі паставіў на рамонт свой Беларус-3022. Зімой для магутнага трактара работы не так шмат, таму гаспадар выконвае абавязкі слесара. Не губляе ніводнай вольнай хвілінкі.

– Прыбіраю памяшканні рамонтнай майстэрні, пакуль чакаю запчасткі. Пачаў са склада, акумулятарнай. Гэта была ідэя галоўнага інжынера, а калектыў падтрымаў. Нашмат прыемней працаваць у чысціні і парадку, – расказвае Іван.

З надыходам цёплых дзён ён возьмецца за звыклыя справы: будзе араць зямлю, сеяць насенне, пры неабходнасці падменіць кіроўцу кормараздатчыка. Адным словам, на ўсе рукі майстар.

А ці ёсць такія работы, з якімі яму справіцца не пад сілу? Кажа, не ляжыць душа да кіравання камбайнам, астатнюю лінейку тэхнікі асвоіў. Калі справа ідзе пра рамонт, то да паслуг спецыяліста прыбягае толькі ў выпадку праблем з электрыкай.

Івану Талапілу 35 гадоў, з іх сямнаццаць заняты ў сельгасвытворчасці. Вярнуўся на малую радзіму пасля службы ў войску. Працаваў поплеч з бацькам, які і даў азы трактарысцкай справы. Першы вопыт набыў ужо ў чацвёртым класе. Іншага шляху для сябе нават не разглядаў – па душы тэхніка і ўсё, што з ёй звязана.

– Вунь мой, – ківае ў бок Беларуса-3022. Чатырнаццацігадовы трактар на хаду і ў спраўным стане. – Адзін на ім езджу, як атрымаў новы, так і працую. А калі сёння адзін гаспадар, заўтра іншы – толку не будзе. Палову з неабходных рамонтных работ ужо выканаў, з астатнім спраўлюся ў бліжэйшы час. Застанецца толькі абнавіць фарбу на трактары і агрэгатах.

Спраўна рыхтуюцца да вясенне-палявых работ таксама Аляксандр Саруль і Аляксандр Іваноў. Ды і ўвогуле калектыў нацэлены пражыць Год якасці з годнымі вынікамі. Задзел на ўраджай 2024-га зрабілі яшчэ восенню – паднялі 334 гектары зяблева, вясной належыць узараць яшчэ 1 104 га. Азімыя зерневыя занялі 369 гектараў і 220 – азімы рапс. Як колішні аграном, перажывае Аляксей Даражынскі, як яны выйдуць з зімоўкі. Надвор’е зменлівае, што не найлепшым чынам адбіваецца на пасевах. Яравыя культуры належыць пасеяць на 338-і і 50-і гектарах адпаведна, а яшчэ 495 га кукурузы і 50 га адналетнікаў. У наяўнасці 98 тон КАСа, яго пачне ўносіць «Раса» як толькі падсохне глеба. Пакуль забяспечаны насеннем на 75 %, і гэтая работа працягваецца.

– Стараемся і мяркуем, што ўсё запланаванае атрымаецца выканаць, – упэўнены галоўны інжынер.

Алена Вароніна.
Фота Казіміра Блажэвіча.

0 комментариев

Добавить комментарий