Авторизация
 

Па выніках раённага агляду-конкурсу на званне «Лепшы грамадскі пункт аховы правапарадку» лідзіраваў Дзісненскі гарвыканкам

1
Па выніках раённага агляду-конкурсу на званне «Лепшы грамадскі пункт аховы правапарадку» лідзіраваў Дзісненскі гарвыканкам. Яго старшыня Яўгеній Баран узнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама. У намінацыі «Лепшы дружыннік» – электрамеханік лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прыстасаванняў Міёрскага ўчастка электрасувязі Сяргей Шамінка (на фота). Яму аб’яўлена Падзяка старшыні райвыканкама. 

Ведаюць і наведваюць 

Інтарэс да пэўнага рэгіёна з боку турыстаў ва ўсе часы выклікалі мясцовыя славутасці, брэндавыя мерапрыемствы. Словам, едуць туды, дзе прапануюць  разнастайны адпачынак, прадастаўляюць камфортныя ўмовы размяшчэння і смачнае харчаванне. Менавіта гэта стымулюе і айчынных, і замежных гасцей прыязджаць зноў і зноў.
Як нагадала загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Ларыса Малецкая, Міёрскі раён развівае некалькі відаў турызму, у тым ліку паляўнічы, лячэбна-аздараўленчы, экалагічны, культурна-пазнавальны, адукацыйны, падзейны, аўтамабільны. На беразе возера Абстэрна абсталяваны мабільны кемпінг «Мерэя», дзе прапануюць у арэнду стаянку, месцы пад палаткі, а таксама катамараны, маторную лодку, спартыўны і турыстычны інвентар. Зарэгістравана 68 аграэкасядзіб. У раёне распрацаваны 45 турыстычных маршрутаў. Экскурсіі і туры праводзяць 10 атэставаных экскурсаводаў і адзін гід-перакладчык.

Каля 17 % тэрыторыі Міёршчыны займаюць балоты. Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Ельня» – унікальны аб’ект, не дзіўна, што экалагічны турызм – адзін з перспектыўных для нашага краю. Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Ельня» прадастаўляе шэсць відаў экскурсій. Арганізавана наведванне экалагічнай сцежкі, аснашчаны інтэрактыўнымі і гульнёвымі тэрміналамі экалагічны візіт-цэнтр. Летась дзякуючы Дзяржаўнай праграме «Беларусь гасцінная» на тэрыторыі заказніка з’явіліся дзве назіральныя вышкі, абсталявана месца для кемпінга. А ў рамках рэалізацыі праекта «Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён» пабудавалі драўляны насціл з парэнчамі даўжынёй у 1 100 метраў, устаноўлены два інфармацыйныя стэнды, столькі ж кантэйнераў для смецця і дадатковая  прыбіральня. У цэлым, на ўмацаванне і развіццё турыстычнай інфраструктуры раёна ў рамках гэтага праекта летась засвоена 195,4 тысячы еўра, у тым ліку 173,7 тысячы – сродкі Еўрасаюза і 21,7 тысячы еўра – бюджэтнае суфінансаванне. 
Цікавы для турыстаў і самы маленькі горад Беларусі – Дзісна, дзе шмат помнікаў архітэктуры, гісторыі і культуры ХVІІІ – ХХ стагоддзяў. Прывабліваюць унікальны рукатворны вадаспад на рацэ Вята і першая на прасторах СНД паўнацэнная ферма па развядзенні высакароднага аленя ў вёсцы Ніўнікі. Папулярны музей Міёрскай СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі пасля рэканструкцыі ў рамках рэалізацыі ініцыятывы вабіць гасцей яшчэ больш. З задавальненнем едуць да нас на экалагічны фэст «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю», які стаў візітоўкай мясцовасці.

Цэласны імідж раёна прадстаўляюць рэкламна-інфармацыйныя матэрыялы,  распрацаваны брэндбук, відэаролікі. Друкаваная прадукцыя па заказніку «Ельня» нават была прадстаўлена на Міжнароднай выставе ў Дубаі. Абласны пілотны праект «Васільковы край» дапаможа развіваць унутраны і ўязны турызм праз стварэнне навігацыі па населеных пунктах, уключаючы маршруты, віртуальныя туры, аўдыёгіды па славутасцях. На Міёршчыне ўжо вызначана геалакацыя шасці месцаў, распрацавана 13 турыстычных маршрутаў. Сёлета плануецца выдаць турыстычную карту з нанясеннем QR-кодаў і ўстанавіць стэнд з інфармацыяй пра турыстычны патэнцыял нашага краю. Распрацоўваюцца новыя экалагічныя маршруты, квесты, туры выхаднога дня. Разважаючы пра стан і перспектывы развіцця турызму, свае прапановы і ідэі агучыў дырэктар заказніка «Ельня» Іван Барок.

Экспарт турыстычных паслуг па выніках мінулага года налічыў 57,1 тысячы долараў ЗША ці 129,5 % да ўзроўню 2020-га. Так, летась паляўнічыя гаспадаркі прынялі 687 гасцей, у тым ліку 108 – замежных. За першы квартал сёлета іх паслугамі скарысталіся 149 чалавек, з якіх 21 – з суседніх краін. У санаторыі «Расінка» ў мінулым годзе аздаравіліся 5 072 грамадзян, у тым ліку 115 – з-за мяжы. У першым квартале сёлета тут адпачылі 1 189 чалавек. Суб’екты аграэкатурызму летась прынялі на 369 турыстаў больш, што ўсяго склала 2 268.

Як бачна, Міёршчыну ведаюць і наведваюць. Каб не сорамна было прымаць гасцей, трэба паляпшаць інфраструктуру. Дрэнны стан дарожнага пакрыцця і пад’язных шляхоў могуць сапсаваць самыя яркія ўражанні. Недастаткова для Міёршчыны сямі аб’ектаў грамадскага харчавання на 480 пасадачных месцаў. Для дзіцячага адпачынку з круглагадовым рэжымам работы наогул нічога не прадугледжана. Мала дзвюх гасцініц УП ЖКГ, адной – «Ніка» ПТУП «Нікафуд», гасцявой хаткі рыбака і паляўнічага на пяць месцаў, базы адпачынку «Актам», дзе можна размясціцца, у тым ліку людзям з абмежаванымі магчымасцямі. 

Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў нагадаў, што на нядаўняй нарадзе ў Браславе з удзелам прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі прагучала задача зрабіць турызм галоўнай фішкай на тэрыторыях Браслаўскага, Міёрскага, Верхнядзвінскага раёнаў. Для раскруткі Паўночнага паазер’я мяркуецца стварыць новую дзяржаўную праграму. Магчыма, там не будзе прадугледжана вялікіх капітальных укладанняў, але прапановы па паляпшэнні ўмоў для адпачынку ў нашым краі павінны быць змястоўнымі і эфектыўнымі. 

Атрымаць таннае малако
 
На пасяджэнні разгледзелі вынікі работы жывёлагадоўчай галіны ў зімова-стойлавы перыяд, пытанні пераводу буйной рагатай жывёлы на летне-пашавае ўтрыманне. Намеснік начальніка райсельгасхарчу Андрэй Батура распачаў з недахопаў. Акрамя СУП «Цітова», ААТ «Туркова», «Пад’ельцы», і «Мерыца», філіяла «Павяцце» СУП «Чэрасы» гаспадаркі не толькі не павялічылі вытворчасць малака, але і не выйшлі на ўзровень мінулага зімова-стойлавага перыяду. Не лепшыя справы з рэалізацыяй прадукцыі. Таварнасць малака вышэй, але склала ўсяго 84,7 %. Прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы па раёне – 17 284 ц, а гэта 84,3 % да аналагічнага перыяду мінулай зімоўкі. Мінусуюць па сярэднясутачных прывагах на дарошчванні і адкорме. Асноўны статак кароў не захавалі толькі ў ААТ «Мікалаёўскі», але агульны адмоўны вынік. У шэрагу гаспадарак дапушчаны рост падзяжу. Недаатрымалі прыплоду. Нізкая і забяспечанасць кармамі. Па ўсіх пазіцыях недапрацоўкі, а віной усяму – адсутнасць у галоўных спецыялістаў і работнікаў жадання штосьці мяняць у лепшы бок. 

Андрэй Батура нагадаў пра пачатак летне-пашавага ўтрымання жывёл. Сёлета плануецца выпасваць 21 гурт з 5 948 цялушак, што складае 51,3 % ад усяго пагалоўя. А таксама 52 гурты дойнага статка з 9 515 кароў ці 88,3 %. Да іх кругласутачнага знаходжання ў полі перасоўныя даільныя ўстаноўкі з неабходным абсталяваннем гатовы толькі на 58 %. Не спяшаюцца іх рамантаваць у ААТ «Дрыгучы», «Мерыца», «Пад’ельцы», «Любінова», КУП «Язна. 

Нягледзячы на ўнікальную магчымасць атрымаць «таннае малако» ў летні перыяд, большасць гаспадарак з году ў год гэтым шанцам не карыстаецца, дапускаючы ідэнтычныя парушэнні патрабаванняў па кармленні і водапаенні жывёл. Толькі без усведамлення важнай місіі, сумленнасці і дысцыпліны немагчыма вырашыць пастаўленыя задачы.

Наталія СТАНКЕВІЧ
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 мая 2022
Адриан, Арсений, Иван

Именины 20 мая 2022
Антон, Давид, Иван, Иосиф, Михаил, Степан, Фаддей, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта