Сайт Миорского костела появился в сети

  23 ліпеня ў інтэрнэт-прасторы з’явіўся сайт міёрскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі www.kascelmery.by. 

Цяпер кругласутачна можна даведацца пра апошнія парафіяльныя аб’явы, расклад заняткаў па рэлігіі ў нядзельнай школе, пра дзейнасць супольнасцяў касцёла, пазнаёміцца з гісторыяй нашай святыні. Пад асобным раздзелам вызначаны «дэканат». У ім утрымліваюцца звесткі пра касцёлы ў Друі, Дзісне, Ідолце і Павяцці: хто там святар, кантакты і расклады Святых імшаў.
Стварыла сайт парафіянка Жанна Закрэўская. Цяпер распрацоўвае мабільную версію.


Пазначаны на сайце адрас для карэспандэнцыі: вул. Паштовая, д.11, індэкс 211287 г. Міёры, Віцебская вобласць, тэлефон +375 (2152) 4 18 36, е-mail:kascelmery@gmail.com

Фота для ілюстрацыі.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.