Авторизация
 

У дзень памяці бласлаўлёных маліліся ў Росіцы

 Першага жніўня ў Росіцы, што на Верхнядзвіншчыне, адбыліся ўрачыстасці памяці бласлаўлёных мучанікаў ксяндзоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Малітоўныя набажэнствы з-за пандэміі праводзіліся ў скарочаным фармаце – адзін дзень. Па той жа прычыне касцёл не арганізоўваў пілігрымкі з іншых гарадоў. Аднак індывідуальныя ініцыятывы не забараняліся. Гэтым скарысталіся некалькі вернікаў з Полацка, Наваполацка і Глыбокага. Пешшу і на веласіпедах яны прыбылі ў памятнае месца. З Міёр на ўрачыстасць прыехаў касцёльны хор, каб удзельнічаць спевамі ў службе. 

 Хтосьці спавядаўся на вуліцы, іншыя маліліся на Ружанцы ў святыні. У касцёле Найсвяцейшай Троіцы, што з мінулага года абвешчаны санктуарыем Віцебскай дыяцэзіі, Святая імша распачалася апоўдні. Узначаліў яе віцебскі біскуп Алег Буткевіч. У прамове да вернікаў іерарх звярнуў ўвагу на вялікую ахвяру, якую разам са святарамі склалі іншыя людзі, што несправядліва загінулі там у час вайны ў жудасным полымі. Трагедыя нагадвае пра тое, што чалавечае жыццё – найвялікшая каштоўнасць. Ксяндзы Юрый Кашыра і Антоній Ляшчэвіч маглі пайсці і застацца жывымі. Яны выбралі іншую місію: былі з людзьмі да апошняга, падтрымлівалі іх, маліліся з імі і спавядалі. Не здрадзілі свайму пакліканню і вернікам, паказалі прыклад сапраўднай любові да бліжняга.

Напрыканцы службы вернікі вырушылі ў працэсіі да памятнага крыжа на месцы гібелі людзей, дзе памаліліся за душы загінулых і запалілі свечкі.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

Фотаматэрыял Юрыя ВАРОНЬКІ і Жанны ЗАКРЭЎСКАЙ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 417
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 215
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 587
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 784
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 586
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 627
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 754
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2020
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2020
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта