Авторизация
 

Духоўнасць узбагачае. Дыялог улады і духавенства вялі ў Міёрах

    У мінулую пятніцу святары хрысціянскіх канфесій, якія дзейнічаюць на Міёршчыне, сустрэліся з кіраўніком раёна Ігарам Кузняцовым. Прысутнічалі старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Баніфатава, прадстаўнікі служб і аддзелаў райвыканкама. Пытанняў абмеркавалі нямала. Сярод іх фарміраванне духоўнага здароўя насельніцтва, пажарная бяспека, добраўпарадкаванне і іншыя не менш важныя праблемы, на вырашэнне якіх трэба ўплываць комплексна. Царква, як ключавы духоўны інстытут, арыентуе грамадства ў правільным накірунку. І гэта мае дачыненне не толькі да рэлігіі. Хрысціянскія традыцыі ўплываюць на многія сферы жыцця.

Для Міёршчыны характэрна шматканфесіянальнасць, усім удаецца жыць у міры і згодзе. Пра добразычлівую абстаноўку сведчаць і сацыялагічныя даследаванні. Гарманічнае суіснаванне ў першую чаргу абумоўлена дружалюбнасцю, у любым спрэчным пытанні заўсёды знаходзіцца кампраміс. Гэта канстатавала намеснік начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурка.


Намаганні святароў аб’яднаны супраць усялякага зла і накіраваны выключна на дабрабыт людзей і малой радзімы. Іх дапамогу і духоўную падтрымку пастаянна адчувае і старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, за што шчыра ўдзячны.
Духоўнікі праводзяць дабрачынную дзейнасць, удзельнічаюць у разнастайных мерапрыемствах, пасяджэннях па прафілактыцы асацыяльных з’яў у грамадстве. Вялікая іх роля ў выхаванні моладзі. У раёне дзейнічаюць нядзельныя школы, якія наведваюць 157 дзяцей і падлеткаў.


 Станоўча ацэньваецца работа святароў у справе навядзення парадку пры храмах, дзе, як правіла, ідэальна чыста круглы год, дагледжаная тэрыторыя, буяюць кветкі. Гэта найярчэйшы прыклад для прыхаджан. Неабходна паўплываць на іх і ў справе добраўпарадкавання на могілках. Там заўсёды павінна панаваць чысціня. На гэта звярнула ўвагу галоўны санітарны ўрач раёна Галіна Федуковіч. Аднак нярэдка смецце складуецца за межамі кантэйнернай пляцоўкі, утвараюцца звалкі ля іншых пахаванняў. Рэдка адгукаюцца людзі выйсці масава на суботнік.


У той жа час нямала станоўчых прыкладаў. Вяскоўцы нярэдка за свае сродкі купляюць агароджы і талакой іх устанаўліваюць. Так жа імкнуцца вырашаць праблемы аварыйных дрэў. З-за недахопу спрыту ў гэтай справе не ўсё па плячы, што непакоіць святароў. Як патлумачыў старшыня райвыканкама, усе могілкі ў раёне перададзены на баланс жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Грошы на іх утрыманне не выдаткоўваюцца. Вываз цвёрдых бытавых адходаў арганізаваны. А парадак застаецца справай саміх нашчадкаў. Шанаваць памяць – святы абавязак кожнага. З цягам часу ў раёне з’явяцца свае прамысловыя альпіністы, якіх плануюць падрыхтаваць на спецыяльных курсах. Тады паслугі па выдаленні старых дрэў будуць аказвацца на прафесійным узроўні.


Спадзяюцца на аўтарытэт святароў і ў вырашэнні праблем злоўжывання насельніцтва алкаголем. Менавіта з-за гэтага гінуць людзі на пажарах. Як нагадаў намеснік начальніка РАНС Уладзімір Рачыцкі, сёлета за паўгода агонь забраў дваіх, летась столькі ж за год. Часам пропаведзь хутчэй накіруе на правільны шлях, чым самае суровае пакаранне. І ў пытанні выхавання бяспекі дзяцей роля духоўнага настаўніка важная.


 У сваю чаргу святары звярнуліся да ўлады з просьбамі. Кіраўнікі праваслаўнай і каталіцкай канфесій выступілі з прапановай дапамагчы стварыць у цэнтральнай раённай бальніцы ўмовы, якія даюць магчымасць хворым для спакойных і свабодных зносін з Госпадам, шчырага пакаяння перад абразамі і святаром. Цяжкія стан, працяглае лячэнне на ложку, іншыя жыццёвыя сітуацыі, калі чалавек мае патрэбу і ў псіхалагічнай, і ў духоўнай падтрымцы. У малельным пакоі лягчэй пазбавіцца ад пакут. Яго святары аформяць самі, патрэбна толькі памяшканне.


Размова зайшла і пра турыстычны патэнцыял раёна, дзе сваю нішу займаюць нашы храмы. Прыезджаму цяжка з’арыентавацца, калі няма дарожных указальнікаў ці інфармацыйных шыльд, якія б вялі да славутасцей раёна аптымальным шляхам. Так, святару ў Мілашове даво- дзіцца рэгулярна падказваць турыстам, як трымаць курс на вадаспад. Гэтымі пытаннямі ў раёне ўжо займаюцца.
Наперадзе яшчэ шмат сумесных спраў, што грунтуецца на даўно ўсталяваных прынцыпах падтрымкі і супрацоўніцтва. У тым ліку захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны, далейшага добраўпарадкавання, удзел прадстаўнікоў духавенства ў раённых мерапрыемствах. У сувязі з абстаноўкай па распаўсюджанні небяспечнай каронавіруснай інфекцыі нагадалі пра неабходнасць выконваць у храмах рэкамендацыі санітарна-эпідэміялагічнай службы. Па-ранейшаму належыць выкарыстоўваць антысэптыкі, часцей праводзіць уборку з дэзсродкамі. Падчас набажэнстваў прыхаджанам важна дыстанцавацца.

ДАВЕДАЧНА
На тэрыторыі раёна 29 рэлігійных абшчын, якія прадстаўляюць чатыры канфесіі: 16 Праваслаўнай царквы, дзве стараабрадчыя, шэсць Каталіцкай Царквы, дзве хрысціян Веры Евангельскай, дзве Евагельскіх хрысціян баптыстаў, адна – адвентыстаў Сёмага дня. Іх дзейнасць ажыццяўляюць 19 святароў.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 424
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 554
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 698
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 877
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 598
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 658
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 761
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 сентября 2020
Дмитрий, Зиновий, Иван, Илья, Мирон, Павел, Александра, Вера, Ирина, Любовь, Надежда, Софья

Именины 29 сентября 2020
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта