Авторизация
 

Маўклівая гісторыя капліцы ў Камянполлі

 Яшчэ ў 1950-ыя гады на пад’ездзе да Камянполля па правым баку дарогі вітала мінакоў драўляная капліца. Паводле гістарычных даследаванняў мясцовага гісторыка Вітольда Ермалёнка, узведзена яна ў XVIIІ стагоддзі. Фундаваў яе Ян Себасцьян Мірскі. У 1805 годзе асвечана святаром з міёрскага касцёла Янам Кліманоўскім. Будынак прамавугольнай формы з двухсхільным дахам, вежай-званіцай, пакрытай гонтай. Перад уваходам паўстрэшак на двух слупах. Падлога цагляная. Цікава, што ў пабудове, як і ў касцёлах, былі зроблены граду’сы, за якімі адпраўлялася служба, і нават хоры.

На святы і ўрачыстасці адпраўляць Святую імшу прыязджалі святары з Міёр. Дарэчы, крыж, які знаходзіўся ў капліцы, цяпер перавезены ў міёрскі касцёл і ўзвышаецца на бакавым алтары над абразом Яна Паўла ІІ і яго рэліквіямі.

Знешні і ўнутраны выгляды капліцы 1930-ых гадоў захаваліся (на здымках) у кнізе польскага гісторыка Рамана Афтаназі «Гісторыя рэзідэнцый на даўніх ускрайках Рэчы Паспалітай».

Міярчанка Ядзвіга Мароз, якая нарадзілася і вырасла ў Камянполлі, прыгадвае, што асабліва ўрачысты фэст наладжвалі 16 ліпеня ў капліцы ў дзень Маці Божай Шкаплернай, у гонар якой і названа капліца. Непадалёк расло шмат незабудак. Іх блакітам святочна ўпрыгожвалі алтар і невялікую святыню. Родная сястра Ядзвігі жыхарка Камянполля Тэрэза Вішнеўская, якая не так даўно памерла, распавядала, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны некаторы час у капліцы пражывалі нямецкія афіцэры. У ваколіцах двое з іх пахаваны, і яшчэ некалькі нямецкіх салдат. Аднак магілы не абазначаны.

Паабапал капліцы раслі акацыі. А ля іх пахавана некалькі нехрышчоных дзяцей.

У 1960-ыя гады, як прыгадвае таксама ўраджэнка Камянполля дачка Тэрэзы Рыма Вішнеўская, капліцу разабралі. З яе для мясцовай школы зрабілі майстэрню, крыху пазней пераабсталявалі пад магазін. А калі ўзвялі новы будынак для магазіна, то адзін з мясцовых гаспадароў зрабіў веранду з былой капліцы. Рэлігійныя пабудовы ў камуністычныя часы не ўшаноўваліся належным чынам, а наадварот знішчаліся. Сумны склаўся лёс і невялікай святыні з Камянполля.

Фотаматэрыял для ілюстрацыі.

Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 287
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 523
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 674
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 465
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 712
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 535
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 мая 2020
Андрей, Богдан, Василий, Давид, Денис, Ираклий, Лев, Макар, Михаил, Павел, Петр, Федор, Федот, Юлиан, Александра, Клавдия, Кристина, Фаина, Юлия, Семен

Именины 30 мая 2020
Адриан, Степан, Евдокия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта