25 снежня пасля Святой імшы для дзяцей міёрскі касцёл наведаў Святы Мікалай.
Ён ўручыў падарункі дзецям і падлеткам, якія наведвалі на працягу ўсяго снежня раратнія службы і карпатліва складалі мазаіку. Малюнак атрымаўся з сюжэтам Божага нараджэння.
Ролю Святога Мікалая выканаў мясцовы парафіянін Юрый Варонька.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.