Авторизация
 

Са святам Божага Нараджэння!

 І сказаў ім анёл: «Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан». (Лк 2, 10-1).

Дарагія сябры! Штогод мы з вялікай радасцю і хваляваннем чытаем словы анёла, які пастушкам у полі першым абвясціў навіну аб нараджэнні Збаўцы.


Як нараджэнне дзіцяці напаўняе новым сэнсам жыццё сям'і, так нараджэнне Езуса напаўняе новым сэнсам гісторыю ўсяго чалавецтва. Вялікае святло, якое заяснела ў Хрысце, можа даць людзям сапраўдны спакой: кожнае пакаленне паклікана, каб прыняць Яго, прыняць Бога, які ў Бэтлееме стаў адным з нас.


Зразумела, каб Яго распазнаць і прыняць, патрэбна вера і пакоры. Пакоры Марыі, якая паверыла слову Пана і першая, схіліўшыся над яслямі, прывітала плод свайго ўлоння; трэба пакоры Юзафа, чалавека справядлівага, які з адвагаю пайшоў за словам Бога; пакоры пастухоў, людзей бедных, якія, прыняўшы навіну ад анёла, паспяшылі, каб прывітаць нованароджанага Збаўцу.
Людзі бедныя і простыя з'яўляюцца сёння, як і ў тыя далёкія часы, галоўнымі адрасатамі Бога, галоўнымі героямі гісторыі збаўлення і нястомнымі будаўнікамі Божага валадарства справядлівасці, любові і супакою.


Няхай святло Хрыста, які прыходзіць, асветліць і прынясе надзею ў жыццё кожнага з вас. Асаблівым чынам кірую свае пажаданні людзям хворым, састарэлым, пакрыўджаным моцнымі гэтага свету і тым, хто шукае працу. Адчуйце ў сваім сэрцы прысутнасць Бога, які заўсёды жадае быць побач.


Давайце дазволім Езусу ўвайсці ў сваё жыццё і асвяціць у ім кожны дзень. Няхай, ідучы за Божым Сынам, і я стану чалавекам, які нясе святло і мір у сваё асяроддзе.
Жадаем усім спакойных і радасных Святаў Божага Нараджэння і шчаслівага Новага года!

Фота з архіва рэдакцыі.
Ксёндз Андрэй КУЛІК і святары Міёрскага дэканату.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта